Папярэдняе месца збору людзей на Кастрычніцкай плошчы блякавана АМАПам. Не гледзячы на гэта, шэсьце, прымяркаванае да дваццатай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пачалося ад парку Янкі Купалы.
Некалькі тысячаў удзельнікаў з бел-чырвона-белымі сьцягамі рухаюцца ўбок Акадэміі навук. Калённу на ўсім шляху суправаджаюць міліцэйскія бранявікі ды супрацоўнікі міліцыі й КДБ у цывільным. Калённу ўзначальвае 10-мэтровая расьцяжка "Чарнобыльскі шлях - 2006", якую нясуць актывісты Маладога Фронту. Удзельнікі шэсьця скандуюць "Жыве Беларусь!".