Сваеасаблівы Чарнобыльскі шлях арганізавалі сябры Маладога Фронту й Зубра. Маладыя людзі, апранутыя у працівагазы і рэсьпіратары, з адзнакамі радыяцыйнай небяспекі, прайшліся па галоўных вуліцах Салігорску.
Па ходу акцыі моладзь праводзіла апытанне мінакоў. Больш за 80 адсоткаў апытанных станоўча аднесліся да адбываючагася.
- Нам здаецца, што тэма Чарнобыля й радыякцыйнай бяспекі ня толькі ігнаруецца ў нашай краіне, але і скажаецца. Ўлады праводзяць палітыку асваеньня забруджаннай тэрыторыі, плянуюць будаўніцтва АЭС на Беларусі. Мы паспрабавалі зьвярнуць увагу да гэтых праблем і, безумоўна, нам гэта ўдалася - паведаміў маладафрантовец, адзін з ўдзельнікаў шэсьця.