|
НАВІНЫ БЕЛАРУСІ І СЬВЕТУ
|
|
АРТУР ФІНЬКЕВІЧ ЗНАХОДЗІЦЦА Ў МАГІЛЁВЕ
Актывіст "Маладога Фронту"
Артур Фінькевіч, які быў пакараны двума гадамі "хіміі" за графіці палітычнага
зьместу, знаходзіцца зараз у Магілёве, у папраўча-працоўнай установе адкрытага
тыпу № 43.Моладзевы лідэр прыехаў на месца адбываньня пакараньня ўчора
ўвечары. У Менску Артура правялі яго сябры й паплечнікі, а таксама журналісты
незалежных СМІ Беларусі. У Магілёве маладафронтаўца ўжо сустракала каля 30-ці
маладых людзей, якія прыйшлі падтрымаць гэтага мужнага чалавека. Артур пасяліўся
ў інтэрнаце папраўчае ўстановы на праспэкце Пушкіна, 65. У бліжэйшы час, згодна
з умовамі пакараньня, ён павінен уладкавацца на працу. Артур Фінькевіч скончыў
вучэльню па спецыяльнасьці мясьніка, але не спадзяецца, што зможа уладкавацца
на мясцовым мясакамбінаце, бо ўпэўнены, што яны ня возьмуць адказнасьці трымаць
у сябе на працы палітычнага вязьня.
Паводле матэрыялаў з Радыё Свабода.
[30 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПАМЁР ГЕНЭРАЛ МІХАЛ ВІТУШКА
|
На гэтым тыдні стала вядома, што 27 красавіка
ў Нямеччыне на 99-ым годзе жыцьця памёр легендарны беларускі генэрал Міхал Вітушка. Інфармацыю
аб гэтым распаўсюдзіла "Еўрапейскае радыё для Беларусі".Міхал
Вітушка - адна з самых яскравых асобаў у гісторыі нацыянальнага антысавецкага
супраціву. Беларускі генэрал, палымяны патрыёт у канцы другой сусьветнай вайны
здолеў згуртаваць вакол сябе некалькі тысячаў маладых беларускіх вайскоўцаў, якія
ўтварылі пазьней беларускі антысавецкі партызанскі рух "Чорны Кот".
Увосень 1945 году беларускія партызаны М.Вітушкі распачалі збройную барацьбу,
якая працягвалася да канца 50-ых гадоў. Пазьней існаваньне арганізацыі "Чорны
Кот" на тэрыторыі Беларусі замоўчвалі савецкія "гісторыкі". Яны
сьцьвярджалі, што кіраўнік беларускага супраціву Міхал Вітушка, нібыта, быў забіты
альбо павешаны яшчэ ў 1945 годзе. Аднак беларускі генэрал быў жывы і , дзякуючы
свайму таленту, доўгія гады кіраваў змаганьнем за незалежную Беларусь. У пачатку
1950-х ён здолеў вывесьці ацалелыя партызанскія атрады на Захад, дзе пазьней ужо
пад іншым прозьвішчам застаўся жыць сам. Трэба таксама дадаць, што пад пагрозаю
сьмерці М.Вітушка яшчэ здолеў ,ужо як зусім іншы чалавек, у 1970-ых гадох наведаць
Менск й Вільню. Малады Фронт выказвае спачуваньні ўсім родным і сябрам Міхала
Вітушкі. Мы спадзяемся, што сьветлая памяць пра беларускага генэрала, які ўсё
сваё жыцьцё прысьвяціў служэньню сваёй Бацькаўшчыне, будзе ўшанаваная належным
чынам у вольнай, незалежнай Беларусі. А імёны беларускіх нацыяналістаў - герояў
ня будуць замоўчвацца, як сёньня адбываецца ў Беларусі ў лепшых традыцыях камуністычнага
рэжыму, а велічна загучаць з вуснаў кожнага беларуса, як сымбаль нескаронае мужнасьці,
бязьмежнага патрыятызму, ахвярнасьці й вернасьці Богу, свайму народу й сваёй Радзіме.
Пры
падрыхтоўцы выкарыстаныя матэрыялы публікацыяў газэтаў "Наша Ніва" і
"Беларус".
[30 чэрвеня 2006]
Прэс-служба
Маладога Фронту
|
|
|
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ. БАНКЕТ НА МОГІЛКАХ
Напярэдадні Тройцы на ўезьдзе ў Малое Сітна паставілі крыж. Вялікі, праваслаўны, звараны з абрэзкаў жалезнай трубы й пафарбаваны ярка-жоўтым колерам. Паставілі так, што й шыльду з назвай вёскі з машыны цяпер ледзьве разгледзіш.
Крыж, вядома, справа добрая. Разумею ўцеху чыноўнага сэрца дзе-небудзь у эпархіі ці аддзеле ідэалёгіі полацкага райвыканкаму: паставілі на мапе вобласьці каля чарговага «нуліка» населенага пункту чарговы крыжык, пазначылі, так сказаць, кананічную тэрыторыю... Але сьпярша пабудаваць бы ў радыюсе трыццацёх кілямэтраў хоць адну царкву ці хрысьціянскую місію! Што насамрэч прыкрываюць такія крыжы ў глухой беларускай вёсачцы – мне давялося на свае вочы пабачыць якраз у Духаў дзень. Апоўдні да мяне ў пакой пагрукалася спалоханая Вікторыя Віктараўна. «Бачыў, што на могілках творыцца? Народу цьма, паселі гурбамі, падаставалі ежу, толькі хрумст стаіць і гарэлку жлукцяць!.. «Славянскі базар», а ня Тройца».
|
|
|
ПРАЦЯГВАЕЦЦА "СУД" НАД АКТЫВІСТАМ "МАЛАДОГА ФРОНТУ"
Сёньня
а 15-ай гадзіне ў Жлобіне будзе працягвацца суд над моладзевым актывістам Эдуардам
Зелянковым.Нагадаем, што Эдуард абвінавачваецца ў прыналежнасьці да незарэгістраванага
"Маладога Фронту". За тое, што 22-гадовы малады чалавек не хавае сваіх
нацыянальна-дэмакратычных поглядаў (у таталітарнай дзяржаве, вядома, гэта ўжо
злачынства), пракурор запатрабаваў пакараць маладафронтаўца адным годам пазбаўленьня
волі з адтэрміноўкай пакараньня (умоўна).
[30 чэрвеня 2006]
Прэс-служба
Маладога Фронту
|
|
|
У ЖЛОБІНЕ СУДЗЯЦЬ АКТЫВІСТА "МАЛАДОГА ФРОНТУ" ЭДУАРДА ЗЕЛЯНКОВА
Сёньня
ў 15.00 у Жлобіне пачнецца суд над моладзевым лідэрам, актывістам мясцовай філіі
"Маладога Фронту" Эдуардам Зелянковым.Эдуард Зелянкоў абвінавачваецца
ў прыналежнасьці да незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт". Нагадаем,
што раней Эдуард быў затрыманы й пазьней абвінавачаны ў "хуліганстве"
за нанясеньне графіці "За Свабоду!", "За Мілінкевіча!" і "Малады
Фронт". Празь некаторы час абвінавачваньне паводле арт.341.К.К. РБ (нанясеньне
графіці) было зьнятае.
Чарговы "палітычны суд" мае адбыцца сёньня
ў Жлобіне. Чарговы палітычны загад павінны выканаць халуі дэспатычнага рэжыму.
Чарговы раз яны паспрабуюць "фізічна" зьнішчыць авангард вызваленчага
руху - беларускую моладзь. Але ўсё гэта - доказ таго, што сьмерць антычалавечай
сістэмы адбываецца ўжо сёньня.
МГА "Малады Фронт" нагадвае ўсім
тым, хто будзе ўдзельнічаць у гэтае палітычнае расправе над 22-гадовым Эдуардам
Зелянковым аб адказнасьці за свае незаконныя дзеяньні перад Богам і беларускім
народам.
[29 чэрвеня 2006]
Прэс-служба
Маладога Фронту
|
|
|
САПРАЎДНАЯ МОЛАДЗЕВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ (ЯКАЯ?)(АПЫТАНЬНЕ)
На сайце Альтэрнатыва праходзіць апытаньне на тэму "Сапраўдная моладзевая арганізацыя (якая?)". Сярод варыянтаў есць і Малады Фронт і Зубр, і Моладзь БНФ і "Отпор" і праўладны БРСМ. На 14.50 27 чэрвеня "Малады Фронт займае першае месца з 31,8%. Галасаваньне працягваецца... Падтрымаем нацыянальны моладзевы рух ГАЛАСУЙ .
[27 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ. АДКРЫЦЬЦЁ ШЛЯХЦІЦА ЗАВАЛЬНІ
«Пэўна ж, пра гэты край Баршчэўскі ў «Шляхціцы Завальні» піша?» – запытвалі менчукі, прыяжджаючы ў Сітна. Менавіта. Ды, шчыра сказаць, да часу мяне гэта абыходзіла: прачытаўшы «Шляхціца...» яшчэ калісьці ў школе, лічыў, што казачны трымценьнік ХІХ стагодзьдзя – не чытво для сучаснага хрысьціяніна.
Але, калі томік Баршчэўскага прынёс мне Робэрт Багарад (той самы, які слухае радыё «Свабода» з пачатку вяшчаньня) і паказаў, што тут тройчы згадваецца Сітна, мне чыста дзеля ветлівасьці давялося перагарнуць колькі старонак. І мой колішні стэрэатып як прыпячатала: «...Вось да чаго даводзіць п’янства і зухаватасьць бязбожная!»
|
|
|
АРТУРУ ФІНЬКЕВІЧУ АБРАЛІ МЕСЦА, ДЗЕ ЁН БУДЗЕ АДБЫВАЦЬ "ХІМІЮ"
Сёньня Артуру Фінькевічу паведамілі дзе ён будзе адбываць 2 гады "хіміі"Ва упраўленьні пакараньняў Артуру паведамілі, што ён мусіць з'явіцца да 24.00 29 чэрвеня ў г. Магілёў на праспект Пушкіна 65. Нагадаем, што Артур Фінькевіч быў пакараны судом Першамайскага раёна 2 гадамі "хіміі" за графіці, якое ён рабіў падчас выбарчай кампаніі.
[26 чэрвеня 2006]
Прэс-служба
Маладога Фронту
|
|
|
МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ ВАСІЛЯ БЫКАВА
Сёньня на Маскоўскіх могілках адбылося богаслужэньне і ўшанаваньне памяці Васіля Быкава. Ужо тры гады прайшло з таго дню, як ня стала Васіля Быкава. Пісьменьніка, творы якога ведае шмат людзей ня толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны. Сёньня да могілак, дзе пахаваны Васіль Быкаў, прыйшло шмат людзей, каб ушанаваць памяць пісьменьніка, які застаўся ў сэрцы кожнага беларуса.
Прадстаўнікі Маладога Фронту ўсклалі кветкі ля магілы пісьменьніка. На могілках выступілі блізкія, сябры і калегі Васіля Быкава: Рыгор Барадулін, Барыс Пятровіч, Валянцін Блакін, Анатоль Вярцінскі. Выступіў з прамоваю і намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка. Ніжэй прапануем вашай увазе фотарэпартаж з Маскоўскіх могілак.
Фотарэпартаж
[22 чэрвеня 2006]
Прэс-служба
Маладога Фронту
|
|
|
БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ ПА-НАД САЛІГОРСКІМ ГАРВЫКАНКАМАМ
|
Ужо трэці бел-чырвона-белы
сьцяг за гэты тыдзень вывешаны маладафронтаўцамі ў Салігорску. Мінулы раз нацыянальнае
палотнішча ўзьнялі на пяціпавярхоўцы ля крамы "Цэнтральны", да гэтага
- на галоўнай плошчы горада, ля помніка Леніну.Цяпер сьцяг зьявіўся на будынку
салігорскага гарвыканкама. Сьцяг быў вывешаны ўначы на даху гарвыканкама
Салігорска каля афіцыйных "дзяржсымбаляў". На гэтым мейсцы бел-чырвона-белы
знаходзіўся да восьмай гадзіны раніцы (на дадзены момант дакладна невядома, ці
зьнялі яго). Пасьля зьяўленьня нацыянальнага сьцягу некалькі дзён таму ля помніка
Леніну, міліцыянты абрэзалі вяроўку на флагштоку, што не спыніла патрыётаў.
"Хваля пратэсту на Беларусі расьце. Салігорск толькі адзін з прыкладаў. Па горадзе
ходзяць розныя чуткі. Людзі ўжо даўно заўважылі, што амаль штодня адбываюцца нейкія
акцыі: запальваюць сьвечы, зьяўляюцца расьцяжкі, сьцягі, людзі выходзяць на плошчу,
распаўсюджваюцца ўлёткі ды незалежная прэса, дасылаюцца скаргі - лісты ў дзярж.арганізацыі.
Зьдзіўляе толькі ўпартасьць нашых уладаў, якія, ці то па глупству, ці то ад страху, не жадаюць
разумець, што аніякімі штрафамі, аніякімі арыштамі хвалю народнага, асабліва моладзевага,
пратэсту спыніць немагчыма."- кажа адзін з маладафронтаўцаў. Фотарэпартаж
[21 чэрвеня 2006]
Прэс-служба
салігорскага Маладога Фронту
|
|
|
МЕНЧУКІ САЛІДАРНЫЯ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ
|
20 чалавек былі затрыманыя ў нядзелю ўвечары ў Менску пры спробе правесьці флэш-моб на Чыгуначым вакзале ў падтрымку галадуючых маладафронтаўцаў.
Але іншыя ўдзельнікі акцыі, каторыя адгукнуліся на інфармацыю аб мерапрыемстве, распаўсюджаную ў інтэрнэце, не разгубіліся й перанесьлі флэш-моб на станцыю “Інстытут культуры”.
“Моберы” сталі наўздоўж плятформы, трымаючы ў рукох бутэлькі і талеркі з надпісамі “Галадоўка”. Тым самым яны выказалі сваю салідарнасьць з 20-дзённай акцыяй пратэсу “Маладога Фронту”, якая была завершаная напярэдні. Людзі, каторыя ў гэты час вярталіся з лецішчаў на электрацыях, у большасьці сваёй станоўча ставіліся да ўдзельнікаў мерапрыемства: падыходзілі, цікавіліся мэтаю акцыі, выказвалі падтрымку, а самыя актыўныя “дачнікі” нават далучаліся пэрыядычна гукаючы “Жыве Беларусь!”.
Прадстаўнікі сілавых структураў на спантаннай акцыі, у якой удзельнічала каля 25 чалавек, заўважаныя не былі. Затрыманых актывістаў ля Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу праз гадзіну вызвалілі.
[19 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі
|
|
|
МЫ ПАМЯТАЕМ ПРА ЗЛАЧЫНСТВЫ ТАТАЛІТАРНЫХ РЭЖЫМАЎ
|
У знак салідарнасьці з людзьмі, што церпяць за праўду ў Беларусі, некалькі маскоўскіх беларусаў усклалі кветкі да помніку Янку Купалу, беларускаму паэту і змагару за свабоду. Ля ног славутага літаратара запаліліся сьвечкі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ахвярамі палітычных рэпрэсыяў на Беларусі.
Янка Купала трагічна загінуў у 1942 годзе ў Маскве пры загадкавых абставінах. Дагэтуль не абвержаная вэрсыя пра гвалтоўную сьмерць паэты ад рук камуністычных спэцслужбаў за яго актыўную нацыянальную пазыцыю. І праз палову стагодзьдзя на ягонай роднай Бацькаўшчыне вядомыя палітыкі, каторыя супрацьстаялі дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі, альбо гінуць пры загадкавых абставінах, альбо незаконна ўвязьненныя.
"Помнік на Кутузаўскім праспэкце няхай будзе злодзеям усіх часоў і масьцей жывым нагадваньнем пра няўхільнасьць адплаты. Мы памятаем пра злачынствы таталітарных рэжымаў, не зважаючы на іх даўнасьць. І час, калі справядлівасьць запануе ў Беларусі, ужо блізкі" - заявілі ўдзельнікі акцыі.
[19 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
20-ЦІ ДЗЁННАЯ ГАЛАДОЎКА СПЫНЕНАЯ
Сёньня адбылася прэссавая канфэрэнцыя,
на якой сустаршыня "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч ад імя ўсіх удзельнікаў
галадоўкі абвесьціў аб спыненьні гэтае акцыі.
Як патлумачыў сам Зьміцер,
асноўнаю прычынаю спыненьня акцыі зьяўляецца рэзкае пагаршэньне здароўя яе ўдзельнікаў.
Таксама адной з прычынаў ёсьць вельмі моцны ціск з боку спэцслужбаў на гаспадароў
кватэры, у якой апошні тыдзень знаходзіліся ўдзельнікі акцыі пратэсту. На прэс-канфэрэнцыі
прысутнічалі ўсе дзевяць чалавек, якія апошнімі ўдзельнічалі ў галадоўцы. Сярод
іх была й Наста Азарка, якая ўчора была шпіталізаваная. Яна паведаміла, што адчувае
сябе ўжо больш-меньш нармалёва.
[17 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АКТЫВІСТКА "МАЛАДОГА ФРОНТУ" НАСТА АЗАРКА ШПІТАЛІЗАВАНАЯ
На
19-ты дзень галадоўкі рэзка пагоршыўся стан здароўя актывісткі "Маладога
Фронту" зь Нясьвіжа Насты Азаркі. І сёньня яна была шпіталізаваная ў Менскую
абласную бальніцу.
Нагадаем, што маладзёвая актывістка зь Нясьвіжа ўдзельнічала
ў акцыі на працягу 12 дзён.
[16 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У МЕНСКУ ПРАЙШОЎ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЕ САЛІДАРНАСЬЦІ
Сёньня, 16 чэрвеня, па традыцыі
шматлікія прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі прыйшлі да расейскае амбасады,
каб чарговы раз нагадаць імпэрскае Расеі аб тым, што ў краіне, кіраўніцтва
якой яна афіцыйна падтрымлівае, у турмах і ссылках знаходзяцца дзесяткі палітычных
вязьняў.
Аднак сёньня акцыя скончылася, амаль не пасьпеўшы пачацца. Замест
афіцыйных прадстаўнікоў расейскае амбасады людзей, якія прыйшлі, каб узяць удзел
у гэтае мірнае акцыі, сустракалі дзесяткі супрацоўнікаў АМАПу й КДБ. У выніку
каля чатырох дзесяткаў маладых актывістаў былі затрыманыя. Усе яны былі дастаўленыя
ва ўпраўленьне ўнутраных справаў Цэнтральнага раёну для "высьвятленьня асобы".
Сярод затрыманых былі й актывісты "Маладога Фронту" Зьміцер Хведарук
і Павал Давідовіч. Яны былі вызваленыя пасьля таго, як супрацоўнікі міліцыі перапісалі
ў іх пашпартныя дадзеныя.
[16 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АРТУРУ ФІНЬКЕВІЧУ ПАВІННЫ ПАВЕДАМІЦЬ МЕСЦА АДБЫВАНЬНЯ ПАКАРАНЬНЯ ДА 25 ЧЭРВЕНЯ
Адзін
з лідэраў "Маладога Фронту" Артур Фінькевіч павінен зьехаць на "хімію"
да 25 чэрвеня.
Учора маладзёвы лідэр наведаў упраўленьне па выкананьню пакараньняў
пры Заводзкім РУУС г.Менску. Але як высьветлілася, улады да гэтага часу яшчэ ня
вызначыліся, у якую папраўчую установу Беларусі накіраваць маладафронтаўца. Як
паведаміў сам Артур, месца й установа павінны быць вядомыя з перыяду ад 22 па
25 чэрвеня.
Нагадаем, што Артур Фінькевіч быў пакараны двума гадамі "хіміі"
за графіці палітычнага зьместу.
[16 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
УЖО 18-ЦЬ ДЗЁН ПРАЦЯГВАЕЦЦА МОЛАДЗЕВАЯ ГАЛАДОЎКА
|
Цяпер
у ёй удзельнічае 10 чалавек. Стан здароўя галадоўнікаў з кожным днём пагаршаецца.
Учора й сёньня да іх прыходзіў лекар з "Беларускай асацыяцыі мэдыкаў".
Ён зрабіў мэдычны агляд удзельнікаў акцыі. Асабліва ў цяжкім стане знаходзіцца
сустаршыня "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч. Ужо на працягу некалькіх
дзён у яго трымаецца тэмпература, зьнік голас. Нягледзячы на ўсё цяжкасьці, Зьміцер
адмаўляецца спыніць свой удзел у акцыі. Сёньня галадоўнікаў наведалі адзіны кандыдат
ад дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч, Інна Кулей, старшыня АГП Анатоль
Лябедзька.
Нагадаем, што ніякай афіцыйнай рэакцыі на галадоўку моладзі
ад уладаў на дадзены момант не было. Сваё стаўленьне да беларускае моладзі рэжым
пакуль што выказаў тым, што ўсталяваў амаль кругласуткавую варту супрацоўнікаў
КДБ, якія здымаюць ля гмаху , дзе знаходзіцца кватэра галадоўнікаў,на відэа ўсіх,
хто прыходзіць падтрымаць удзельнікаў акцыі.
[15 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
ЗАТРЫМАНЬНІ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ У САЛІГОРСКУ КАЛЯ СУДА
Аляксея Валабуева зьвінавацілі ў хуліганстве за ўдзел у пікеце насупраць адміністратыўнага будынку прадпрыемства “Беларуськалій”. Напярэдадні 14 чэрвеня Аляксей Валабуеў разам зь непаўнагадовымі паплечнікамі з “Маладога Фронту” Ільлём ды Іванам Шылам стаяў у цэнтры Салігорску з плякатам “Набывайце соль – памажыце “Белкалію”. Хлопцы прапаноўвалі мінакам набыць харчовую соль, набытую ў краме. Мэта пэрформансу – прыцягнуць увагу да праблемы “Беларуськалія”: адно з буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі спыніла працу дзеля эканамічных прычынаў.
Сёньня, маладафронтаўцы Іван Шыла і Яўген Мядзьведзеў сталі насупраць салігорскага суду з плякатамі “Свабоду Валабуеву!”. Пад час затрыманьня школьнікаў Яўген Мядзьведзеў быў зьбіты. На Івана Шылу склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце, а Яўгена Мядзьведзева адвезьлі ў шпіталь. На гэты момант лёс Аляксея Валабуева невядомы.
[15 чэрвеня 2006]
Паводле Радыё Свабода
|
|
|
САЛІГОРСКІЯ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ВЫРАШЫЛІ ПАДТРЫМАЦЬ"БЕЛАРУСЬКАЛІЙ"
Непаўналетнія Ільля і Іван Шылы, а таксама Аляксей Валабуеў сталі перад адміністрацыйным будынкам “Беларуськалію” з плякатам “Купі соль — памажы “Белкалію”. Хлопцы прапаноўвалі мінакам набыць у іх соль, што самі купілі ў краме.
Нагадаем, што прадпрыемства Беларуськалій спыніла сваю вытворчасьць дзеля эканамічных прычынаў і мэтай пэрформансу было прыцягнуць увагу да праблемы “Беларуськалія”. Аляксея Валабуева зьвінавацілі ў хуліганстве за ўдзел у пікеце насупраць адміністратыўнага будынку прадпрыемства “Беларуськалій”. Івана Шылу адпусьцілі, а Аляксей Валабуеў, паколькі ён паўнагадовы, ноч правёў ў міліцэйскім пастарунку, сёньня мусіць адбыцца суд над актывістам. Аляксея Валабуева вінавацяць у хуліганстве.
[15 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У Менску адбыўся флэш-моб у падтрымку галадоўнікаў
Некалькі дзесяткаў маладых людзей прыйшлі да гандлёвага дому на Нямізе,трымаючы ў руках талеркі з надпісам "Галадоўка". Моладзь тлумачыла мінакам,што гэтая акцыі салідарнасьці з удзельнікамі маладафротнаўскае галадоўкі, якія патрабуюць спыненьня крымінальных справаў супраць лідэраў "Маладога Фронту" і вызваленьня ўсіх палітвязьняў Фотарэпартаж
[14 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
Нацыянальны сьцяг залунаў па-над адной зь сярэдніх школаў Менску
Актывістамі "Маладога Фронту" быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг па-над сярэдняй навучальнай установай Менску на знак пратэсту супраць дзеяньняў супрацоўнікаў СШ№137.Нянавісьць да ўсяго нацыянальнага, якой вызначылася кіраўніцтва школы стала прычынай гэтай акцыі Фотарэпартаж
[14 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
Актывісту Маладога Фронту У Жлобіне Э. Зялянкову, які быў затрыманы за графіці, прад'яўлена абвінавачваньне паводле Крымінальнага кодэксу.
Надпісы “За свабоду!”, “За Мілінкевіча!”, “Малады фронт” могуць стаць прычынай штрафу, арышту да 6 месяцаў ці зьняволеньня да 2-х гадоў.Апроч таго, Эдуард абвінавачаны ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “Малады фронт". Нагадаем, што гэты артыкул быў прыняты Палатай Прадстаўнікоў перад выбарамі прэзідэнта.
У той жа час адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па сапсаваньню маёмасьці, паколькі 12 чэрвеня хлопец сплаціў 450000 руб. - суму, на якую мясцовае жыльлёва-камунальнае прадпрыемства ацаніла шкоду ад графіці. Вядзеньне справы па трэцім артыкуле - хуліганства - зачыненае за адсутнасьцю складу злачынства.
Э. Зялянкоў паведаміў карэспандэнту belngo.info, што пасьля прад`яўленьня абвінавачваньня сьледчы аддзела ўнутраных справаў Цэнтральнага раёну г. Гомеля Андрэй Бандзюк узяў з яго падпіску аб нявыезьдзе. Суд адбудзецца цягам месяцу.
[14 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗАТРЫМАНЫ АКТЫВІСТЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
Ля Міхайлаўскага скверу было затрымана 11 актывістаў Маладога Фронту. Сярод затрыманых лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч Усіх затрыманых адвезлі ў Ленінскі РУУС. Сярод затрыманых былі Артур Фінькевіч, Зьміцер Хведарук, Аляксей Янушэўскі, Віктар Янчурэвіч, Антаніна Вежнявец, Алесь Паплыка і яшчэ двое сяброў арганізацыі, прозьвішчы якіх пакуль невядомыя. 8 чалавек пасьля высьвятленьня асоб адпусьцілі, а на Зміцера Дашкевіча і Зміцера Хведарука склалі адміністрацыйны пратакол быццам за распаўсюд друкванай прадукцыі без выходных дадзеных, пасля чаго хлопцаў адпусьцілі.
[13 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ - ПРА ГАЛАДОЎКУ МОЛАДЗІ
|
|
|
ЛІДЭР МАЛАДОГА ФРОНТУ ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ ВЫКЛІКАНЫ Ў ПРАКУРАТУРУ
Лідэр Маладога Фронту, Зьміцер Дашкевіч, быў сёньня выкліканы ў Рэспубліканскую Пракуратуру.
Супрацоўнік пракуратуру, сп. Казачэнка, паведаміў Зьміцеру, што ён мусіць даць паказаньні паводле крымінальнае справы ўзбуджанай Камітэтам Дзяржбясьпекі супраць Маладога Фронту. Допыт мае адбыцца 13 чэрвеня а 12-й гадзіне.
[9 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЖОДЗІНСКІ МАЛАДАФРОНТАВЕЦ БЫЎ ГАШПІТАЛІЗАВАНЫ
Адзін з лідэраў жодзінскага Маладога Фронту Сяржук Гудзілін, каторы прымае ўдзел у моладзевай галадоўцы, у сувязі са станам здароўя быў гашпіталізаваны.
У раённай лякарні Сяржука паклалі пад капельніцу. Паводле лекараў стан ягонага здароўя здавальняючы. Кіраўніцтва Маладога Фронту заклікала Сяржука спыніць свой удзел у акцыі.
[9 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АФІЦЫЙНЫЯ ПАЛІТЫКІ ПРА МОЛАДЗЕВУЮ ГАЛАДОЎКУ
|
|
|
НА ДВАНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ СТАН ЗДАРОЎЯ УДЗЕЛЬНІКАЎ АКЦЫІ ПАГОРШЫЎСЯ
Дванаццаты дзень працягваецца моладзевая галадоўка з патрабаваньнямі зачыніць крымінальную справу супраць актывістаў Маладога Фронт, вызваліць усіх палітычных вязьняў і спыніць перасьлед хрысьціянаў, што падтрымліваюць акцыю.У пятніцу стан здароўя чатырох удзельнікаў галадоўкі значна пагоршыўся. Менскі маладафронтавец Зьміцер Хверарук зраніцы быў вымушаны выклікаць хуткую мэдычную дапамогу. Лекары зрабілі хлопцу некалькі ўколаў. Зьміцер Хведарук, а таксама Яўген Скрабутан, Ігар Шчэкарэвіч і Сяржук Чайка з-за кепскага самаадчуваньня сёньня былі вымушаны спыніць галадоўку.
[9 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
МОЛАДЗЬ ПАТРАБУЕ ВЫЗВАЛІЦЬ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ
Ноччу на адным са сталічных мастоў зьявілася расцяжка з патрбаваньнем "Свабоду палітвязьням!"Такім чынам актывісты моладзевага дэмакратычнага руху пратэстуюць супраць палітычных расправаў і перасьледу іншадумства ў нашай краіне. Фотарэпартаж
[9 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЭЎРАКААЛІЦЫЯ ПАТРАБУЕ СПЫНІЦЬ ПЕРАСЬЛЕД МАЛАДОГА ФРОНТУ
Палітычныя арганізацыі - сябры Эўрапейскай Кааліцыі прынялі заяву ў падтрымку галадуючых маладафронтаўцаў і запатрабавалі ад Мінюста зарэгістраваць Малады Фронт.Удзельнікі Кааліцыі прынялі заяву ў падтрымку патрабаваньняў галадаючых актывістаў дэмакратычнага руху і зьвярнуліся да беларускіх і межнародных арганізацыяў з заклікам запатрабаваць ад беларускага рэжыму спыненьня крымінальнага перасьледу маладафронтаўцаў й рэгістрацыі Маладога Фронту. Тэкст заявы...
[8 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЭЎРАПЕЙСКАЯ КААЛІЦЫЯ ПАДВЯЛА ВЫНІКІ ПРЭЗЫДЭНЦКАЙ КАМПАНІІ
|
|
|
АДЗІНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ ПРАЦЯГВАЕЦЦА ГАЛАДОЎКА
Адзінаццаты дзень працягваецца галадоўка распачатая салігорскімі маладафронтаўцамі 29 траўня з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных.Па стане здароўя некалькі чалавек учора прыпынілі галадоўку. На дадзены момант у галадоўцы ўдзельнічаюць: Дзяніс Карноў (Салігорск) Настасься Азарка (Нясьвіж) Алесь Копаць, Юрась Шлапік (Масты) Сяржук Чайка (Ліда) Яўген Скрабутан (Гародня) Сяржук Гудзілін (Жодзіна) Валеры Мацкевіч (Бабруйск) Ігар Шчэкарэвіч (Луцк) Алесь Пікула, Алесь Сватко, Мікола Агароднік (Баранавічы) Сяржук Нягацін, Ірына Качарова, Сяржук Гіркін, Валеры Шапалаў, Алесь Капытка (Магілёў) Кастусь Усянок, Сяржук Дашкевіч, Аляксандар Карневіч, Ірына Завадзкая, Вольга Сакалова, Зьміцер Хверарук, Зьміцер Дашкевіч (Менск).
[8 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
НА ДЗЯСЯТЫ ДЗЕНЬ У ГАЛАДОЎЦЫ ЎДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ 25 ЧАЛАВЕК
У сераду да маладафронтаўскай галадоўкі далучыліся тры актывісты ў Мастах, чатыры ў Менску і два ў Баранавічах.Такім чынам галадоўка з патрабаваньнямі спыніць крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных працягваецца ў Салігорску, Менску, Магілёве, Жодзіна, Лідзе, Гародне, Нясьвіжы, Бабруйску, Баранавічах, Мастах й Луцку.
Зьміцер Хведарук: "Ні ў якім разе мы не збіраемся прыпыняць галадоўку. У нас ёсьць канкрэтныя патрабаваньні да ўладаў, і пакуль яны не будуць выкананыя, маладафронтаўцы будуць працягваць акцыю, тым больш, што кожны дзень да галадоўкі далучаюцца новыя людзі".
[7 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АДБЛАСЯ АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ З ГАЛАДУЮЧЫМІ
Увечары 6 чэрвеня моладзь Салігорска на галоўнай плошчы горада ізноў запаліла сьвечы салідарнасьці з галадоўшчыкамі. Вельмі сымбалічна выгядалі бутэлькі з пітной вадой, што стаялі сярод сьвячэй. Агеньчыкі таксама зьявіліся пад вокнамі, дзе галадае моладзь.Ля сьвечак на плошчы сабралося даволі шмат людзей, большасьць якіх ведала аб сэнсе акцыі. Мерапрыемства праходзіла пад пільнай увагай супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў, як у форме, так і ў цывільным. Гэтым разам міліцыянты прадпрыняць якія-небудзь дзеяньні не адважыліся. Фотарэпартаж
[7 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДЗЯВЯТЫ ДЗЕНЬ ПРАЦЯГВАЕЦЦА ГАЛАДОЎКА
У аўторак салігорскіх галадоўшчыкаў наведаў Аляксандар Мілінкевіч. Лідэр дэмакратычных сілаў выказаў маладафронтаўцам падтрымку й салідарнасьць з патрабаваньнямі.На заклік лідэраў Маладога Фронту непаўнагадовыя галадоўшчыкі сёньня спыняюць свой удзел у акцыі пратэсту. Тым часам да моладзевай галадоўкі працягваюць далучацца дэмакратычныя актывісты па ўсёй краіне. Галадоўка працягваецца ў Салігорску, Менску, Магілёве, Жодзіна, Лідзе, Гародне, Нясьвіжы, Бабруйску й Луцку.
[6 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ВСЕМ, ПРИНИМАЮЩИМ УЧАСТИЕ В ГОЛОДОВКЕ!
Хочу сказать вам всем слова поддержки. Я искренне восхищаюсь вашим
мужеством, силой воли и самоотверженностью. Мне никогда не приходилось
видеть таких людей как вы - смелых и целеустремлённых. Вы самые настоящие
герои, потому что не побоялись бросить вызов тем моральным уродам,
которые из последних сил держатся за власть. Вы - это надежда нашей страны,
надежда на светлое будущее.
Я уверена, что такая молодёжь как вы сможет сделать этот мир лучше, и
поможет вернуть Беларусь на демократический путь.
Буду молиться за вас. Держитесь! Жыве Беларусь!
Алёна,студентка, г.Минск.
[6 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
МАЛАДЫ ФРОНТ НАЛАДЖВАЕ СТАСУНКІ ЗЬ НЯМЕЦКАЙ МОЛАДЗЬДЗЮ
|
|
|
МІЖНАРОДНЫ ЦЭНТАР РАСПАЧАЎ СВАЮ ПРАЦУ ВА ЎКРАІНЕ
5 чэрвеня ў Луцку (Украіна) адбылася прэзентацыя міжнароднага цэнтру “Супрацоўніцтва бязь межаў”.Цэнтр, заснаваны па ініцыятыве ўсеукраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альнс” і беларускай моладзевай арганізацыі Малады Фронт, ставаіць на сваёй мэце распаўсюд інфармацыі на тэрыторыях краін-сябраў падрабязьней
[6 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Цэнтру рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва бязь межаў”
|
|
|
Я ПРИКЛОНЯЮСЬ ПЕРЕД ВАМИ,РЕБЯТА,И ПРИСОЕДИНЯЮСЬ К ГОЛОДОВКЕ!
Вы - золотой фонд, Вы - будующее Беларуси, Свободной Беларуси.
Я присоединяюсь к голодовке в знак солидарности с мужественноймолодёжью. Я выражаю свой протест против преследования активистов Молодого Фронта, преследование оппозиционной молодёжи в учебных заведениях. Я присоединяюсь к требованию- освободить всех политзаключонных с последующей реабилитации их прав.
Позор репрессиям в центре Европы! Ребята,держитесь,я надеюсь мы победим равнодушие! Кочарова Ирина Олеговна г.Могилёв ОГП 45 лет [6 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АРТУР ФІНКЕВІЧ: “НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ НЕ АДСТАЯЦЬ БЕЗ АХВЯРАЎ!”
|
|
|
ДОПЫТЫ ПА СПРАВЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ ПРАЦЯГВАЮЦЦА
Магілёўскага маладафронтаўца Сяргея Нягаціна дапыталі як сьведку па справе Маладога фронту ў абласной пракуратуры.
Паводле Нягаціна, сьледчы пракуратуры Здрок прапанаваў адказаць на дваццаць выкладзеных на паперы пытаньняў адносна дзейнасьці Маладога фронту, ягонага кіраўніцтва, колькасьці сяброў ды праведзеных мерапрыемстваў. Па справе Маладога фронту ў Магілёўскай вобласьці праходзяць як сем сьведкаў. Абласная пракуратура праводзіць допыты на загад рэспубліканскай. [5 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДА МОЛАДЗЕВАЙ АКЦЫІ СУПРАЦІВУ ДАЛУЧАЮЦЦА НОВЫЯ АКТЫВІСТЫ
Яшчэ чатыры чалавекі з трох гарадоў Беларусі далучыліся да моладзевай галадоўкі. Маладафронтаўцы Мацкевіч Валер з Бабруйску, Наста Азарка зь Нясьвіжу, непаўнагадовая актывістка МФ Віка Кутырла з Жодзіна й актывістка АГП Ірына Качарова з Магілёву.
Нагадаем, што дадзеная акцыя працягваецца восьмыя суткі прыблізна сарака ўдзельнікамі. Асноўныя патрабаваньні галадоўнікаў - спыненьне крымінальных справаў у дачыненьні да Маладога Фронту, вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне перасьледу хрысьціянаў, што выказваюць падтрымку з маладафронтаўцамі.
[5 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
УДЗЕЛЬНІКІ ГАЛАДОЎКІ ПЕРАДАЮЦЬ ПАТРАБАВАНЬНІ ДА ЎЛАДАЎ
|
|
|
МІЛІНКЕВІЧ ПАДТРЫМАЎ ГАЛАДОЎНІКАЎ
|
|
|
БЕЛАРУСЫ ВЫКАЗВАЮЦЬ САЛІДАРНАСЬЦЬ З ГАЛАДОЎНІКАМІ І ДАЛУЧАЮЦЦА ДА АКЦЫІ
Правядзеньне агульнанацыянальнай моладзевай галадоўкі не пакідае грамадзянаў Беларусі абыякавымі. На маладафронтаўскую скрыню (mfrontbelarus@yahoo.com) прыходзяць лісты са словамі падтрымкі і салідарнасьці. Некаторыя аўтары гэтых лістоў абвяшчаюць пра далучэньне да акцыі супраціву. Мы перыядычна будзем знаёміць чытачоў нашага сайту зь імі.
Вельмі ўраджаны навіной пра галадоўку ! Шчыра ўпэўнены, што данная акцыя калі і ня прывядзе да станоўчых вынікаў, дык зробіць яшчэ больш моцным і вольным дух Беларускай моладзі !
Я ня зьяўляюся сябрам Маладога Фронта, я ня зьяўляюся сябрам якой іншай партыі, ці моладзевай арганізацыі, але мне вельмі добра знаёма слова Салідарнасьць, бо гэта ня толькі налепкі зь лічбай 16, і гэта ня толькі сьвечы ў вокнах. Беларусам спрадвечна была ўласьціва якасьць падтрымкі людзей, якія апынуліся ў бядзе і мне ня хочацца стаяць зь боку, ды пытаць "навошта яны гэта робяць" .
Я прыняў рашэньне далучыцца да галадаючых у знак салідарнасьці зь іхняй барацьбой супраць пераследу лідэраў моладзевых арганізацый. Ня заставім жа ў бядзе людзей супраць якіх вядуцца рэпрэсіі ! Пакуль што я толькі вырашыў галадаць да панядзелка, шмат справаў якія патрабуюць багата энэргіі, але я упэўнены, што калі хто-небудзь яшчэ выкажа падтрымку Маладому Фронту, мы дасягнем прыемных вынікаў ! Хлопцы і дзяўчынкі трымайцеся, бо зь Вамі вера, бо зь Вамі Бог ! Я чым змог дапамог.
Адчуваю асалоду ад таго, што проста зрабіў чалавечыю падтрымку !
Жыве Беларусь !
Стась Дземідовіч студэнт
г. Менск
[5 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
МАЛАДЫ ФРОНТ ЗАКЛІКАЕ НЕПАЎНАГАДОВЫХ ГАЛАДОЎНІКАЎ СПЫНІЦЬ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ
На восьмы дзень правядзеньня моладзевай галадоўкі кіраўніцтва Маладога Фронту агучыла зварот з заклікам да ўсіх непаўнагадовых актывістаў спыніць свой удзел у гэтае акцыі.
Зварот
[5 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
САЛІГОРСК. ВЫХОДНЫЯ - 6-7 ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ
|
|
|
НА ШОСТЫ ДЗЕНЬ У МОЛАДЗЕВАЙ ГАЛАДОЎЦЫ УДЗЕЛЬНІЧАЕ 37 ЧАЛАВЕК
У пятніцу галадоўшчыкаў наведалі сацыяльныя работнікі гарвыканкама, якія цікавіліся станам здароўя галадаючых і іх патрабаваньнямі.
У гэты час мілацыянты з дапамогай пажарнай машыны зьнялі расьцяжку "ГАЛАДОЎКА" з балькону кватэры.Праз паўгадзіны моладзь аднавіла расьцяжку і дадала яшчэ адзін бел-чырвона-белы сьцяг, які значна павысіў увагу мінакоў. Фотарэпартаж пятніцы
[3 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У МЕНСКУ АДБЫЛАСЯ АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ З ГАЛАДУЮЧЫМІ
У пятніцу ў Менску адбылася акцыя салідарнасьці з галадуючымі маладафронтаўцамі.Актывісты Маладога Фронту й іншых моладзевых арганізацыяў правялі на плошчы Якуба Коласа палітычны флэш-моб у знак салідарнасьці з галадуючымі маладафронтаўцамі. Падчас акцыі было затрымана дзевяць чалавек, якія былі дастаўленыя ў Цэнтральны РАУС, дзе без складаньня пратаколу вызвленыя. Фотарэпартаж
[3 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗАТРЫМАНЫЯ ГАЛАДОЎШЧЫКІ ВЫЗВАЛЕНЫЯ
Затрыманых ў Салігорску удзельнікаў маладафронтаўскай галадоўкі міліцыянты вызвалілі позна ўвечары.Непаўнагадовыя маладафронтаўцы былі вызваленыя з міліцыі пасьля дачы тлумачэньняў і прыезду бацькоў. Нагадаем, што Івана Шылу, Максіма Сяменчыка й Сяржука Пацкевіча былі затрыманыя ў 21 гадзіну, калі трое маладых людзей перавозілі кампутар Максіма Сяменчыка з кватэры, дзе ладзіцца акцыя, да яго дадому. [2 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
НА ПЯТЫ ДЗЕНЬ У МОЛАДЗЕВАЙ ГАЛАДОЎЦЫ УДЗЕЛЬНІЧАЕ 36 ЧАЛАВЕК
У пятніцу да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыліся актывісты жодзінскага Маладога Фронту Сяржук Гудзілін, Яўген Ваўкавец, Павал Карэнюхін, а таксама менскі маладафронтавец Кірыл Шымановіч.Такім чынам у галадоўцы, распачатай салігорскімі маладафронтаўцамі, прымаюць удзел ужо 36 чалавек: восем у Салігорску, трынаццаць у Менску, сем у Гародні, сем у Жодзіна й адзін Кіеве.
[2 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДА ГАЛАДОЎКІ ДАЛУЧЫЛІСЯ ЯШЧЭ ЧАТЫРЫ ЧАЛАВЕКІ
У чацьвер да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыліся актывісты жодзінскага дэмакратычнага руху Барыс Бабкоў, Зьміцер Чарткоў, Сяржук Давыдзенка й Настасься Шымко.Як заявіў Зьміцер Чарткоў, да акцыі яны далучыліся у сувязі з бепрэцэдэнтным ціскам на актывістаў Маладога Фронту й сябраў іншых моладзевых арганізацыяў. Зьміцер, каторы ўжо не першы раз удзельнічае ў палітычных галадоўках, зазначыў: "Наша рашэньне ёсьць знакам салідарнасьці з нашымі паплечнікамі, якіх перасьледуюць за іх палітычныя погляды, абвінавачваюць у крымінальных злачынствах, асуджаюць на суткі арышту, адлічваюць з навучальных установаў. Мы супаць гэтага і таму мы вырашылі галадаваць."
[2 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
НА ГАЛАДОЎКУ МАЛАДОГА ФРОНТУ АДГУКАЮЦЦА ПОЛЬСКІЯ СМІ І ВЯДОМЫЯ ПАЛІТЫКІ
|
|
|
САЛІГОРЦЫ САЛІДАРНЫЯ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ
Увечары першага чэрвеня пад вокнамі кватэры, дзе галадуе салігорская моладзь, былі запалены сьвечы салідарнасьці.Сябры галадуючых маладафрантоўцаў і проста неабыякавыя жыхары горада вырашылі такім чынам падтрымаць удзельнікаў галадоўкі. Каля сотні сьвечак гарэлі ля дома ўдзельнікаў на працягу некалькіх гадзін. Фотарэпартаж
[2 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДА ГАЛАДОЎКІ ДАЛУЧЫЛІСЯ ДЗЯНІС КАРНОЎ І ГЛЕБ САНДРАС
У чацьвер да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыліся Глеб Сандрас і Дзяніс Карноў.Такім чынам ужо ў галадоўцы, распачатай салігорскімі маладафронтаўцамі, прымаюць удзел 28 чалавек:
Ільля й Іван Шыла, Максім Сяменчык, Сяргей Пацкевіч, Крысьціна Самойлава, Павал Батуеў, Глеб Сандрас, Уладзімір Лемеш, Дзяніс Карноў, Яўген Скрабутан, Зьміцер Цесьлянок, Яўгенія Шасцерыкова, Андрэй і Ганна Фаміны, Вольга Смалянчук, Сяржук Чайка, Ігар Шчэкарэвіч, Зьміцер Хведарук, Палажанка Настасься, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксандра Яначка, Аляксей Янушэўскі, Тацьцяна Анікеенка, Уладзімір Дубовік, Алена Ігнацьева, Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч.
[1 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ І АРТУР ФІНЬКЕВІЧ АБВЕСЬЦІЛІ ГАЛАДОЎКУ
Пасьля пятнаццацісуткавага арышту на волю з турмы на Акрэсьціна выйшлі Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч.Лідэраў Маладога Фронту міліцыянты адмыслова выпусьцілі на паўтары гадзіны раней, але не гледзячы на гэта, маладафронтаўцам удалося сустрэць сваіх паплечнікаў. Артура Фінькевіча вывезлі з тэрыторыі спэцпрыёмніка-разьмяркавальніка на міліцэйскай машыне да будынку суда на вуліцы Сямашка, дзе і адпусьцілі на волю.
Зьміцер Дашкевіч: "Мы з Артурам вельмі ўзрушаныя такім мужным учынкам, як галадоўка нашых паплечнікаў, якія, не гледзячы на беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсіяў, адстойваюць дэмакратычныя каштоўнасьці ў нашай краіне. Мы дзякуем тым мужным людзям, якія праводзяць акцыі ў падтрымку Маладога Фронту, і далучаемся да галадоўкі".
[1 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У БЕРАСЬЦІ АСУДЗІЛІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АКЦЫІ Ў ПАДТРЫМКУ МАЛАДОГА ФРОНТУ
Удзельнікам акцыі салідарнасьці з Маладым Фронтам Юрыю Бакуру, Юліі Кліменка і Натальлі Касьцюкевіч суд вынес папярэджаньні.За чытаньне Бібліі й малітву ўдзельнікаў берасьцейскай "Вахты маўчаньня" абвінавацілі ў парушэньні 167 артыкула адміністрацыйнага кодэксу. Нагадаем, што ў знак салідарнасьці з актывістамі Маладога Фронту берасьцейцы амаль суткі трымалі "Вахту маўчаньня", молячыся на цэнтральнай плошчы гораду. [1 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ ПРАТЭСТАНТЫ: “ПАДТРЫМАЦЬ ПАЛІТЫЧНЫХ ЗЬНЯВОЛЕНЫХ – ГРАМАДЗКІ АБАВЯЗАК ХРЫСЬЦІЯНАЎ”
Берасьцейскія эвангельскія хрысьціяне выказваюць салідарнасьць зь сябрамі Маладога Фронту, а таксама з усімі паліычнымі зьняволенымі.Каля дзесяці чалавек, членаў эвангельскіх цэркваў, удзельнічалі ў “Вахце маўчаньня”, якая пачалася ўчора апоўдні ў Берасьці. Удзельнікі “Вахты” вырашылі на працягу сутак, разьмясьціўшыся на плошчы Леніна, моўчкі чытаць Біблію. Падрабязьней на bchd.info
[1 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЧАЦЬВЕРТЫ ДЗЕНЬ ПРАЦЯГВАЕЦЦА ГАЛАДОЎКА
Чацьверты дзень працягваецца галадоўка, абвешчаная салігорскімі маладафронтаўцамі у панядзелак.Маладыя людзі патрабуюць спыненьня крымінальнага перасьледу лідэраў руху й вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Да галадоўкі ўжо далучыліся 24 чалавекі з розных гарадоў Беларусі. Менскі ўдзельнік галадоўкі Зьміцер Хведарук: "Пакуль што самаадчуваньне ў нас нармальнае, ёсьць сілы йсьці да канца, дамагацца праўды й справядлівасьці. Дзякуй Богу, беларуская моладзь цяпер можа вырашыць справу нават сваіх старэйшых паплечнікаў. Бо цяпер толькі моладзь бярэ на сябе адказнасьць за падзеі ў Беларусі. Я ўпэўнены, што менавіта гэтая галадоўка мусіць зьвярнуць увагу на такую вялікую праблему рэпрэсіяў у Беларусі." Фотарэпартаж
[1 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У ГАРОДНІ Й ЛІДЗЕ ДАЛУЧЫЛІСЯ ЯШЧЭ ПА АДНАМУ ЧАЛАВЕКУ
У Гародні й Лідзе да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыліся Ганна Фаміна й Сяргей Чайка.
Такім чынам у галадоўцы, распачатай салігорскімі маладафронтаўцамі, прымаюць удзел ужо 24 чалавекі: сем у Салігорску, дзевяць у Менску, шэсьць у Гародні й адзін у Кіеве. Многія удзельнікі галадоўкі сёньня, ва ўсясьветны дзень абароны дзяцей і моладзі, будуць здаваць іспыты й залікі ў навучальных установах.
[1 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
|
|
|
САЛІДАРНАСЬЦЬ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ
У сувязі з крымінальным перасьледам актывістаў Маладога Фронту мы просім усіх сябраў дэмакратычнага руху Беларусі, а таксама проста палітычна актыўных людзей падпісацца пад зваротам з патрабаваньнем спыніць ціск на дэмакратычных актывістаў.
Мы заклікаем усіх праявіць максымальную адказнасьць і салідарнасьць -- падпісацца пад зваротам, а таксама раздрукаваць яго і падпісаць усіх тых, каму неабыякавы лёс маладафронтаўцаў!
|
|
|
|
СТАНЬ ПОБАЧ!
Далучайся да Маладога Фронту ці сам ствары моладзевую суполку ў сваім горадзе, раёне або навучальнай установе!
Адчуй дух свабоды й салідарнасьці!
Стань побач з намі! Дзейнічай!
Velcom 130-72-47, MTC 706-33-41
e-mail: mfrontbelarus@yahoo.com
|
|
|
|
|
| | | | |
| |