Хлопцаў судзяць 8 лістапада

Хлопцаў судзяць 8 лістапада

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, затрыманыя 7 лістапада трое маладафронтаўцаў — Міхаіл Мускі, Сяргей Павал і Раман Васільеў, якія паспрабавалі закідаць помнік Леніну на сталічнай плошчы Незалежнасьці яйкамі — паўстануць перад судом 8 лістапада.

У панядзелак, 7 лістапада, аб 11-й раніцы іх даставілі ў Маскоўскі РУУС, склалі пратаколы  аб дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ), а потым адвезьлі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Мяркуецца, што разглядаць справу маладафронтаўцаў будуць у Маскоўскім судзе сталіцы 8 лістапада.

Паводле “Радыё Свабода”

Падзяліцца:

Каментары