Хопіць піць — трэба жыць!

02.11.2012:06:00
1
3 556
Навіны, Рэгіёны
Хопіць піць — трэба жыць!

Андрусь Цянюта — актывіст Гомельскага “Маладога Фронту” і гомельскай грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць». На дваровых пляцоўках ён з сябрамі ладзіць рэгулярны футбольны турнір для звычайных маладых людзей, каб паказаць, што самааргніазцыя і футбол — ёсць альтэрнатыва алкаголю.

Дзесяткі камнадаў прайшлі праз турнір за апошні сезон. Спаборніцтвы адбываюцца пад беларускім нацыянальным сімвалам — Пагоняй. Назва кампаніі ставіць пытанне, што называаецца, рубам: Ці мы п’ем, ці жывем. На хатнім прынтары яны друкуюць дзёрзкія і кідкія ўлёткі. Гэтыя страшныя дэматыватары лепяцца на пад’ездах, там, дзе жывуць звычайныя людзі. Спажыванне алкаголю ў Беларусі даўно перасягнула крытычных 8 літраў на чалавека за год. І ў той час уся дзяржаўная прапаганда здаровага ладу жыцця зводзіцца да паказушнасці лядовых палацаў.

музыка: Міхась Дуброўка — Хопiць пiць

аўтар відэа — Яўген Якавенка

Паводле http://spasemstranu.com

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вадзім (Nov 02, 2012:09:28)Адказаць

    Гомель першы паказаў добры прыклад. Хто наступны?! Менск — Хопіць піць — гайда ў футбол і зімой, і летам!!!