«Хопіць з Беларусі палітвязняў!»

«Хопіць з Беларусі палітвязняў!»

Палітвязні розных часоў звярнуліся да кіраўніка Беларусі з патрабаваннем вызваліць сённешніх вязняў сумлення.

 На фоне поствыбарчай дэпрэсіі і расчаравання мы таксама лічым важным яшчэ раз давесці немажлівасць вырашэння сацыяльных, палітычных ды эканамічных праблемаў пры наяўнасці вязняў сумлення ў краіне.  

 Тэкст звароту ніжэй:

Хопіць з Беларусі палітвязняў!

 Мы, былыя палітвязні, людзі розных палітычных поглядаў, узростаў і сфераў заняткаў, прадстаўнікі розных партыяў і рухаў альбо беспартыйныя, звяртаемся да кіраўніка РБ Аляксандра Лукашэнкі.

 Па волі лёсу мы мелі выдатную мажлівасць пабачыць знутры, што такое “беларускі рэжым” і “беларускае правасуддзе”.  Але засценкі не зламалі нас, мы надалей трымаемся тых самых ідэалаў, за якія ў свой час пакутавалі. Як тады, так і зараз мы хочам: свабодных выбараў, пераемнасці ўлады ў краіне, поўнай незалежнасці, паўнавартаснага функцыянавання дэмакратычных інстытутаў, свабоды слова, нацыянальнага разняволення, рынкавай эканомікі.

Зараз мы з болем назіраем, што турмы ў краіне не пусцеюць, а нашыя паплечнікі адбываюць тэрміны па чарговых надуманых артыкулах за свае палітычныя перакананні. Некаторыя з нас у свой час былі вызваленыя датэрмінова, дзякуючы палітыцы санкцыяў альбо дыялогу. Вызваленне палітвязняў як раней, так і зараз дае шанец палепшыць міжнародныя адносіны, вывесці краіну з ізаляцыі, што з’яўляецца неабходнай умовай для недапушчэння чарговай хвалі эканамічнага ды сацыяльнага крызісу, адказнасць за які немінуча ляжа на плечы кіраўніка дзяржавы.

Для Беларусі, дабра яе народу, родных і блізкіх палітвязняў,

Мы патрабуем:

—   Вызваліць ЎСІХ палітычных вязняў, незалежна ад факту напісання ці ненапісання імі прашэнняў аб памілаванні.

—   Узнавіць дыялог  і поўнавартасныя дыпламатычныя стасункі з краінамі ЕЗ і Штатаў.

—   Пачаць лібералізацыю ўнутры краіны на эканамічным, сацыяльным ды палітычным полі.

Адамовіч Славамір

Казулін Аляксандар

Ліхавід Мікіта

Палажанка Наста

Сіўчык Вячаслаў

Пачобут Андрэй

Хадыка Юры

Івашкевіч Віктар

Шыдлоўскі Аляксей

Дубскі Арцём

Фінкевіч Артур

Клімаў Андрэй

Яроменак Уладзімір

Кім Андрэй

Каспяровіч Зміцер

Каваленка Сяргей

Кіркевіч Алесь

Бандарэнка Андрэй

Казакоў Сяргей

Дрозд Зміцер

Мажэйка Павал

Вінаградаў Павал

Вадзім Кабанчук

Эніра Браніцкая

Баразенка Аляксандар

Падзяліцца:

Каментары