Хто можа згуляць польскім шавінізмам у Беларусі?

Хто можа згуляць польскім шавінізмам у Беларусі?

…Кажаце, «Oddajcie nam Lwów!«? Сябры, «Geben Sie uns Breslau» ды «Вярніце Беласток!»

У Заходняй Беларусі даўно ніхто не разглядае Польшчу як ворага, нягледзячы на міф дзярж-прпаганды пра «танкі, якія пагражаюць нашым межам з-за Буга». Канцлагер у Бярозе Картузкай, паланізацыя і рэпрэсіі супраць беларусаў за часамі ІІ Рэчы Паспалітай – сумныя старонкі нашай гісторыі, якія ўсё ж такі не маюць дамінаваць на сучасным даляглядзе. Дапамога пацярпелым беларусам сёння з боку Польшчы, рэпрэсіі лукашыстаў супраць СПБ, справа Андрэя Пачобута, нарэшце, Масква як агульны геапалітычны вораг… — усё гэта больш яднае, чым раз’ядноўвае.

Стыкер у ГорадніАказалася — ўсё не так проста. Спачатку пара стыкераў з арламі ў гарадзенскіх аўтобусах, пасля графіці на прыпынку недзе пад Лідай, старонкі ў сеціве, дзе пішацца, што ў Беларусі жыве 2 мільёны палякаў (па колькасці рыма-каталікоў)… — гэта і ёсць польскі шавінізм на “Крэсах Всходніх” сёння.

Pszestanek pod Lida

І не варта было б звяртаць увагу ды лішні раз піярыць тутэйшых “асаднікаў”, каб не пераход на асобы з іх боку, якія нібыта выказалі сваю “нелаяльнасць” адносна Польшчы. Сярод іх апынуліся: Франак Вячорка, Агнешка Рамашэўская, Лявон Вольскі разам са сваімі музыкамі, Зміцер Гурневіч, Ігар Шчакарэвіч, Алесь Кіркевіч і інш. Нехта апрануў “неправільную” майку на канцэрце ў Варшаве, нехта – зрабіў няправільны допіс у ФБ, нехта – не праявіў належнай пільнасці і не звольніў свайго супрацоўніка за “антыпольскія” погляды…

Вольскі

Анджэй Пісальнік

Анджэй Пісальнік

Выкрыццём беларусаў, якія нечакана апынуліся “ворагамі польскай дзяржаўнасці”, займаецца сайт http://www.kresy.pl ды старонка ў фэйсбуку “Polacy Grodzieńszczyzny” (злыя языкі ды “правакатары” кажуць, што за ёй стаіць гарадзенскі журналіст Анджэй Пісальнік). Характэрна, што аўтары старонак фактычна не ўступаюць у канфлікт з афіцыйнымі беларускімі ўладамі, якія пілуюць крыжы памяці АК ды адбіраюць “польскія дамы”, затое шукаюць сабе ворагаў сярод беларусаў нацыянальных і апазіцыйных поглядаў. Зрэшты, падобны почэрк мелі дзеянні Арміі Краёвай падчас вайны: забіваць беларускіх школьных настаўнікаў ды дзяўчат з СБМ, пакуль немцы на франтах змагаюцца з саветамі. Адным словам, пазбягаць больш моцнага ворага, а пад шумок зачысціць тэрыторыю ад канкурэнтаў.

Напрыклад, з артукулу, прысвечанага “беларускаму нацыяналізму” мы даведваемся, што ліцвін – гэта “лакальны варыянт паляка” (як мазуры, напрыклад). Далей – болей: “БНР – у лепшым выпадку нямецкі пратэктарат, у горшым – зброя нямецкіх акупантаў”. Старадаўняруская мова, якая была афіцыйнай у ВКЛ, памылкова лічыцца папярэдніцай сучаснай беларускай, бо “паміж імі няма гістарычнай сувязі”. Перапіс 1897 г., згодна якому у Беластоку жыве 80% беларусаў, а Віленшчына этнічна з’яўляецца беларуска-літоўскай быў сфальсіфікаваны, каб насаліць палякам. Наваградчына, аказваецца, не Беларусь зусім, а «…землі, якія зараз уваходзяць у Рэспубліку Беларусь». Як і ўся Заходняя Беларусь, згодна меркаванню аўтара…

Аўтар артыкула, нейкі Марцін Скальскі, не разумее, чаму афіцыйная Варшава дапамагае беларускім апазіцыянерам, якія лічаць Міцкевіча – сваім,а перыяд 1920-1939 у Заходняй Беларусі – польскай акупацыяй, і прапаноўвае паставіць перад апазіцыянерамі ўмовы (каб не атрымалася “дэпаланізацыі” як у Летуве), а з прапануе Лукашэнкам дамаўляцца аб выкананні правоў нацыянальнай меншасці.

ШчэкарэвічЦікавай калькай савецкіх ідэолагаў на вышэйпададзеных старонках з’яўляецца спроба падаць усе непольскія ўзброеныя нацыянальныя рухі часоў ІІ СВ як “фашысцкія”. Сярод фашыстаў, паводле «Polacy Grodzieńszczyzny», і апынуўся Ляовон Вольскі са сваімі музыкамі, адзін з якіх падчас выступу ў Варшаве апрануў майку з лагатыпам УПА, Шчэкарэвіч, які напісаў пра гэта ў сваім фэйсбуку, Кіркевіч, які “пасмеў”параўнаць АК і УПА. Науогул, накідаць на сябе маску “антыфашыстаў”, а рэшту залічваць у “фашысты” — безпамылковы крок, з адной агаворкай: адзінымі сапраўднымі фашыстамі (чырвонымі ці карычневымі — не істотна)зараз у Беларусі з’яўляюцца прадстаўнікі марыянеткавага рэжыму, а рэшта – ня true, а танная падробка…

Кіркевіч

Паўстае пытанне: па якім праве нейкія пісальнікі будуць вучыць беларусаў, у якіх майках ім хадзіць, якіх герояў шанаваць, што посціць у фэйсбуку? Ды яшчэ знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі!

Можа беларусам варта пачаць распісваць аўтобусныя прыпынкі на Падляшшы, а Беласток забамбіць стыкерамі “Горад – наш!”?.. Ці нашым сябрам варта проста супакоіцца і зразумець, што Горадня, Вільня, Львоў – ніколі не будуць у складзе Польшчы, а ўлічваючы апошнія дэмаграфічныя тэндэнцыі паклапаціцца каб хаця б у Кракаве праз 50 год жылі палякі, а не туркі. Кажаце, «Oddajcie nam Lwów»? Сябры, «Geben Sie uns Breslau» ды «Вярніце Беласток»!

FK Lida (pln)Цымус, аднак, у тым, што падобныя публікацыі і праявы актыўнасці пры першай патрэбе выкарыстае марыянеткавы рэжым. Навошта? Для абаснавання разгортвання расейскай “абаронкі” ды ўмацавання “западных рубежей”. І не важна колькі лідзкіх “кібіцаў” (2, 4, 6… ) клеіць стыкеры ў аўтобусах альбо малюе графіці, бо галоўнае – карцінка. Для падтрымання міфа аб “польскай пагрозе” хопіць і аднаго распісанага прыпынку паміж Лідай і Радунню…

МФ, Аддзел Прапаганды

Падзяліцца:

Каментары

  1. ррр (Jan 07, 2014:17:55)Адказаць

    Які Беласток, друзі. Давайце адразу Вільню. Яна ж “наша”!!

  2. ХХХ (Jan 09, 2014:09:35)Адказаць

    Бред!!!

  3. Мацей (Jan 13, 2014:20:21)Адказаць

    Правільна лічаць, што вы барзуны, сапраўды, трэба хоць нейкія веды мець у галаве, раней чым пісаць на сайтах, прапагандысты сраныя. Вы ж зусім у сэнсе гісторыі дзікуны, трэба ж дадумацца, каб у Варшаве з’явіцца ў майцы з выявай УРА. На што выздольныя? Толькі гранты польскія пражыраць і ў дадатак пляваць ім жа ў твар

  4. Алесь (Jan 14, 2014:05:25)Адказаць

    Мацей, давай прадметна, хто канкрэтна “праядае польскія гранты”?

  5. Anka (Jan 14, 2014:16:35)Адказаць

    Daragije maladafrantowcy, izwinitie shto nie na bielaruskoj mowie — prosta nie wiedaju. Wapros — a u awtora imia i familia jost? Ili prosta boitsja raspisat shtob kalegi na polskom uczyliszcze w tiomnom ugolke…..