Хто страшыць Рамана Пратасевіча расправаю?

Хто страшыць Рамана Пратасевіча расправаю?

Маладафронтаўцу Раману Пратасевічу, дэмакратычнаму кандыдату ў Моладзевую палату, пачалі тэлефанаваць невядомыя асобы з пагрозамі.

Яны лаяліся ў слухаўку, крычалі, што ведаюць, дзе жыве Раман і ў колькі прыходзіць дадому. Некалькі разоў хлопцу паўтарылі, што тая справа, якой ён зараз займаецца, да дабра не давядзе. Званкі як на мабільны, так і на хатні тэлефоны ішлі з гарадскога нумара +375173284962.

Справа, якой зараз займаецца Раман Пратасевіч — гэта спроба адстаяць магчымасць балатавацца ў Моладзевую палату пры менскім гарсавеце. Нагадаем, прадстаўнік БРСМ Сяргей Юрчук (ягоная старонка “Укантакце — http://vk.com/id150293683) трусліва адмовіўся выстаўляць анкету і праграму  маладафронтаўца на сайт для галасавання. Пасля гэтага “Укантакце” запрацавала суполка “Мы супраць дыскрымінацыі Рамана Пратасевіча на выбарах”, а сам кандыдат у дэпутаты з дапамогаю праваабаронцаў “Вясны” падаў скаргну на БРСМаўцаў Менгарсавет.

Гэтаксама Раман Пратасевіч збіраецца наведаць міліцыю і напісаць заяву пра завядзенне крымінальнай справы за пагрозу забойствам на тых, хто тэлефанаваў. Нагадаем, за пагрозу фізічнай расправы прысуджаецца штраф, выпраўленчыя працы на год ці арышт на 6 месяцаў.

Падзяліцца:

Каментары