Хваля салідарнасьці ў Празе – Зьміцер Дашкевіч

Хваля салідарнасьці ў Празе – Зьміцер Дашкевіч

У панядзелак  25 сакавіка, на Дзень Волі, у сталіцы Чэхіі прайшоў першы з планаваных вечароў “Хваля салідарнасьці”, арганізаваны “Беларускім домам у Празе”. Першы вечар быў прысвечаны лідару Маладога Фронту, палітвязьню Зьмітру Дашкевічу.

У мерапрыемстве ўзяў удзел намесьнік старшыні Маладога Фронту Мікола Дземідзенка, былы маладафронтавец і палітвязень Аляксей Шыдлоўскі, які ў цяперашні час жыве ў Празе, і Франак Вячорка, стажор Радыё Свабода. Мадэратарам вечара была былая маладафронтаўка, дырэктар Беларускага дому ў Празе Натальля Маковік.

Нешматлікая аўдыторыя, у складзе якой былі переважна пражскія беларусы, але й некалькі чэхаў, даведалася пра арганізацыю Малады Фронт, пра лёс іхняга лідэра Зьмітра Дашкевіча й пра агульную сытуацыю ў Беларусі. У наступнай дыскусіі ўдзельнікі вечара задавалі пытаньні пра стан іншых моладзевых арганізацыяў і палітычную сытуацыю ў Чэхіі, пра беларускія турмы, тэракт у Менску й сьмяротнае пакараньне, пра магчымасьць дапамагчы…

Няглядзечы на нізкі ўзровень удзелу, вечар можна лічыць пасьпяховым. Будзем спадзявацца, што наступным разам атрымаецца яшчэ лепш.

Сьвятлана Вранава

chvalja_salidarnasci_Praha_25.3.13_DD_0103    chvalja_salidarnasci_Praha_25.3.13_DD_0104    chvalja_salidarnasci_Praha_25.3.13_DD_0105

chvalja_salidarnasci_Praha_25.3.13_DD_0106    chvalja_salidarnasci_Praha_25.3.13_DD_0107    chvalja_salidarnasci_Praha_25.3.13_DD_0108

chvalja_salidarnasci_Praha_25.3.13_DD_0109    chvalja_salidarnasci_Praha_25.3.13_DD_0110    chvalja_salidarnasci_Praha_25.3.13_DD_0112

 

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. belarus (Apr 01, 2013:10:40)Адказаць

    25.3.13 Раднаверы Прагі недалі хрыстанутым : шыдлоўскаму і дземідзенку закончыць гэта мерапрыемства малітвай у гонар св.іізякілю!!!