Ці прызнае суд несправядлівымі “суткі” Насты Палажанкі?

Ці прызнае суд несправядлівымі “суткі” Насты Палажанкі?

У пятніцу (4 лістапада) а 15 гадзіне ў Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3) адбудзецца беспрэцэдэнтнае судовае паседжанне па скарзе Насты Палажанкі на незаконны прысуд у 11 сутак арышту па абвінавачванні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Упершыню ў гісторыі судовых працэсаў маладафронтаўцаў, Палажанка мае шанец быць апраўданай.

Нагадаем, 19 верасня, у Дзень нацыянальнага сцяга і герба Беларусі, спецназаўцы затрымалі намесніцу старшыні “Маладога Фронту” Насту Палажанку на Кастрычніцкай плошчы. Суд прызнаў дзяўчыну вінаватаю ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і прысудзіў 11 сутак арышту. Абарона Палажанкі абскардзіла прысуд. На першым судовым працэсе па скарзе Палажанкі суд прыняў рашэнне адкласці разгляд справы ў сувязі з недахопам інфармацыі і доказаў па справе.

4 лістапада мусіць адбыцца паўторнае паседжанне, на якім суд, па-першае, будзе разглядаць касацыйную скаргу Палажанкі, па-другое, разгледзіць заяву абароны на незаконнае выкарыстанне мабільнага тэлефона Палажанкі падчас яе арышту.

Нагадаем, пасля вызвалення дзяўчына высвятліла, што з яе тэлефона вынішчаная ўся інфармацыя і ўсе кантакты, і, больш за тое, падчас яе адсідкі з тэлефона нехта выходзіў у Інтэрнэт.

Заўтрашняе паседжанне абяцае шмат цікавостак, таму запрашаем журналістаў на асвятленне суда. 

Падзяліцца:

Каментары