Ці пусцяць Рамана Пратасевіча ў Моладзевую палату?

Ці пусцяць Рамана Пратасевіча ў Моладзевую палату?

У панядзелак пачалося галасаванне за кандыдатаў у дэпутаты Моладзевай палаты пры Менскай гарадской Радзе дэпутатаў. У першы ж дзень галасавання з Раманам Пратасевічам, кандыдатам у дэпутаты ад “Маладога Фронту” здарыўся непрыемны інцыдэнт. Ці выпадкова?

Нагадаем, што першым этапам выбараў ёсць праймэрыз на сайце mp2011.by. Дык вось, на час 23.00 на старонцы Усходняй акругі Першамайскага раёна (кандыдатам ад якой з’яўляецца Раман Пратасевіч) былі выкладзены анкеты толькі двух удзельнікаў — Веры Інінай і Насты Шчасняк. Выходзіць, што Рамана Пратасевіча пазбавілі цэлага дня галасавання! (агулам галасаване праходзіць з 5 па 9 снежня).

Вядома, што анкета Рамана Пратасевіча дайшла да арганізатараў выбараў — школа юнака  атрымала пацьверджанне з Міністэрства адукацыі, хаця станоўчай ці адмоўнай рэакцыі ад уласна арганізатараў не было.

“Няма аніякай арганізацыі выбараў, на афіцыйным сайце няма аніякай дакладнай інфармацыі. Як высветлілася, уся інфармацыя падаецца ў суполцы “Укантакце”, але адміны там нейкія зусім безадказныя (па сакрэце, і распусныя — чаго толькі каштуе здымак аднаго з адмінаў — голае жаночае цела). Заяўкі з’яўляюцца неадначасова, за кагосьці ўжо нават ідзе галасаванне, а дамагчыся адказа, ці прынята мая заяўка, немагчыма”, — гаворыць Раман Пратасевіч.

Кандыдат у дэпутаты паведаміў пра праблему з анкетаю адміністратару суполкі Моладзевай Палаты “Укантакце” Сяргею Юрчуку, які напачатку адмаўляў прэтэнзіі Рамана Пратасевіча, а пасля публічна паабяцаў у аўторак выставіць анкету хлопца на сайце і абнуліць вынікі галасавання. Ці так гэта, мы заўтра і праверым.

Падзяліцца:

Каментары