Ці скасуюць антыканстытуцыйны 193.1?

Ці скасуюць антыканстытуцыйны 193.1?

Палата прадстаўнікоў паабяцала выкарыстоўваць заключэньне венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193.1 крымінальнага кодэксу ў сваёй дзейнасьці.

25 лістапада каардынатар кампаніі “Права на веру” Аляксей Шэін і кіраўнік Выканаўчага бюро Асамлеі НДА Сяргей Лісічонак атрымалі ліст з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай камункацыі.

Чыноўнікі, у асобе старшыні камісіі А.М. Юшкевіча, выказваюць падзяку за накіраваны ім пераклад Заключэньня Эўрапейскай Камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) датычна адпаведнасьці  артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь міжнародным стандартам правоў чалавека  ў адносінах да правоў  незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў. Паводле старшыні камісіі, “дакумэнт прыняты да ведама й будзе выкарыстоўвацца дэпутатамі Палаты Прадстаўнікоў – сябрамі камісіі – у працы”.

Нагадаем, што 14 лістапада заключэньне Венецыянскай камісіі  адносна артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу  Рэспублікі Беларусь было прадстаўленае грамадзкімі  ініцыятывамі “Права на веру” і “СТОП 193.1!” на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску й дасланае ў шэраг афіцыйных установаў Рэспублікі Беларусь.

У Заключэньні гаворыцца, што артыкул 193.1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і зьяўляецца патэнцыйным інструмэнтам для дзяржавы ў стрымліваньні грамадзкіх актывістаў, дае ўладам шырокія паўнамоцтвы ўмешвацца ў фундамэнтальнае права на свабоду асацыяцыяў, свабоду думкі, перакананьняў і іх выражэньня.

А як вы лічыце, ці скасуюць у Беларусі антыкастытуцыйны артыкул 193-Прым? Ці чыноўнікі толькі абмяжуюцца падзякаю за пераклад міжнароднага прававога дакуманту?

Дзелімся меркаваньнем у камэнтарох.

Паводле прэс-рэліза Асамблеі НДА

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Nov 29, 2011:12:14)Адказаць

    Лолоштоле? Пад “дакумэнт прыняты да ведама й будзе выкарыстоўвацца” маецца на ўвазе, што палатачнікі ўзялі пад казырок інфармацыю (а хутчэй за ўсё для іх тое, што арт.193.1 не адпавядае міжнародным стандартам не проста інфармацыя , а нават навіна). То бок “ваша информация принята к сведению, но на надо кормить детей”