Цяпер Януковіч нават не Лукашэнка — беcкампрамісныя ўкраінскія рэаліі

Цяпер Януковіч нават не Лукашэнка — беcкампрамісныя ўкраінскія рэаліі

Захопленыя абласныя дзяржаўныя адміністрацыі вызнаюць Народную Раду Украіны адзіным легітымным ворганам улады. Кіраўніцтва ворганаў мясцовага кіравання, якія засталіся лаяльнымі «Партыі Рэгіёнаў», вызнаюцца акупацыйнымі адміністрацыямі і па ўсіх прыкметах вымагаюць ад паўстанцаў да сябе асаблівага стаўлення быць выкінутымі за шкірку на мароз.

Паўстанцы гэта робяць і робяць правільна. Ужо не працуюць усялякія шаблоны, фарматы і крытэры кшталту “дэманстрацыя”, “пратэст” ці “рэвалюцыя” — ідзе вайна, вайна з нашчадкамі чырвоных, бандаю і мінулым, і стадыя на якой можна было нешта вырашыць мірным шляхам, шляхам перамоваў, мінула раніцаю 22 студзеня.

Месяц таму мы любілі паразважаць наколькі сытуацыя ва Ўкраіне адрозніваецца ад Беларусі і вымяралі ўзровень ціску закручаных гаек у розных эмпірычных велічынях: у ньютанах на квадратны метр, у гнуткасці дубінак і моцнасці выпісваемых АМАПам «люлей», у колькасці арыштаваных на сотню ўдзельнікаў, і іншых сярэднестатыстычных паказчыках жыцця пры аўтарытарызму. Сёння любыя ўльтраразумныя параўнанні і аналітычныя допісы дактароў паліталагічных навук нейкія не такія, пагадзіцеся. У Беларусі білі, выкрадалі, знікалі, але пры ўсім гэтым “праваахоўнікі” не маглі сабе дазволіць падчас нейкіх хваляванняў наўпрост чатырма кулявымі агнепальнымі параненнямі забіваць чалавека на вуліцы. Прычыны таго, што ў нас так не адбывалася могуць быць розныя: не той наш размах, каб па нам стралялі; не ўдалося нам стварыць пагрозы здароўю і жыццям “рыцараў закону(тм)”; не тыя часы; не той хардкор; але сутнасць у тым, што не стралялі. Цяпер Януковіч нават не Лукашэнка, а ўкраінскія рэаліі сталіся больш безкампраміснымі чым беларускія — там альбо ты, альбо цябе; у нас жа можна яшчэ абраць трэці варыянт “не лезть ні в какую політіку!” і адсядзецца ў крайняй хаце, што шмат каму і ўдаецца.

Украінская рэвалюцыя, вул Грушаўскага

Мы казалі ўкраінцам, каб не саступалі і не здаваліся, бо будзе як у нас. Сёння ўжо неактуальна. Выбару ў украінцаў не засталося і здавацца там ужо ніяк не можна, бо банда прыперла народ да сценкі і старанна прыцэлілася. І як на любой вайне там можа быць толькі адзін пераможца, таму ўкраінская нацыя зараз на вельмі склізкай сцежцы і права на памылку не мае. І шанец на перамогу адзіны — гэта еднасць перад аскаліўшымся рылам ваяўнічага рэгіяналізма з зубамі што растуць з Крэмля. Толькі з’яднаўшыся ў адзіны вялікі кулак і ляснуўшы па той рожы так, каб павыляталі ўсе зубы, Украіна застанецца саборнаю дзяржаваю, дзе адзінаю ўладаю ёсць народ, а не банда; дзе пануе закон, а не мафія. Калі краіна з’яднаецца ў адзінае цэлае супраць сінежопай банды, калі гуцул прывітае шахцёра, калі бандэравец пацісне руку петлюраўцу, калі махновец будзе разліваць кактэйлі Молатава разам з нацыяналістам, то ўжо ніводная банда не схаваецца ні ў якім Межыгор’е і ніякі Беркут не ўратуе ад заканамернага выніку. Таму хіба адзінае, што мы можам сказаць украінцам:
— Вставай Україно, вставай від Закарпаття до Луганська. Єднайтеся і боритесь. Об’єднавшись — поборете.

Рональд Рэйган

Падзяліцца:

Каментары