Cуды і суткі за Чарнобыльскі Шлях (хроніка)

Cуды і суткі за Чарнобыльскі Шлях (хроніка)

У судзе Савецкага раёна Менска сёньня пройдуць суды над трыма актывістамі “Маладога Фронту” –   Міколам Дземідзенкам, Міхасём Мускім і Раманам Васільевым. Іх затрымалі 26 красавіка пасьля завяршэньня Чарнобыльскага Шляху. Мускага і Васільева  вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). Ноч маладафронтаўцы правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Зараз на ганку суда пачалі збірацца іхныя сябры ды праваабаронцы.

Праваабаронцы не выключаюць, што колькасьць затрыманых удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”, адміністратыўныя справы якіх будуць накіраваныя ў суды,  можа быць большая. Гэтая інфармацыя зараз высвятляецца.

12-34. У суд Савецкага раёна Менска прывезлі трох актывістаў“Маладога фронту” –  Міколу Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, а таксама яшчэ дваіх чалавек, сітуацыя з якімі высвятляецца (Праваабарончы цэнтр Вясна)

12:46 — Хлапцоў судзяць па асобку. Судзя Мускага- Релява Аксана Анатольеўна. Аператарам не дазволілі здымаць. Затое здымаюць невядзмыя людзі ў цывільным.

12: 55 —  суддзя Дзмітрый Паўлючэнка — Рамана Васільева  і Міколы Дземідзенка. Усіх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ) Прозвішчы яшчэ дваіх  затрыманых,  якіх чакае суд — Чурыла Аляксей і Шаўлюкевіч Зміцер — (суддзя — Аксана Рэлява) (Праваабарончы цэнтр Вясна)

13-20. Раману Васільеву выклікалі “хуткую дапамогу” (Праваабарончы цэнтр Вясна)

13:25 — Чурылаў Аляксей 10 сутка

13-30 — Абвешчаны перапынак да 14 гадзіны.(Праваабарончы цэнтр Вясна)

13:30 — Васільева забрала хуткая, павезлі ў 9 шпіталь

13:35 — Шаклюкевіс Зміцер, анархіст — 15 сутка, судзя Рэлява

15:00 — З будынку суда зніклі З.Крэмянецкі і Ў.Яроменак, тэлефоны недасяжныя…

15: 25 — М.Мускі патрабуе выклікаць “хуткую”.Кажа што яго моцна збілі пры затрыманні

15:40 — М.Мускаму хуткая дала нейкую таблетку і з’ехала

16-30. На затрыманых сёньня каля суду актывістаў Уладзіміра Яроменку і Зміцера Крэмянецкага складзеныя адміністратыўныя пратаколы за дробнае хуліганства. Іх неўзабаве будуць судзіць у судзе Савецкага раёна Менска. (Праваабарончы цэнтр Вясна)

17:00 — М.Мускій і М.Дземідзенка атрымалі па 15 сутак арышту

17:05 — Прывезлі Крэмянецкага і Яроменка, абодвух судзяць за лаянку матам

17:30 — Васільеў — 15 сутак. Крэмянецкі і Яроменак запатрабавалі адваката, суд перанеслі на заўтра на 15:00

Падзяліцца:

Каментары