Актывіста “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Дзмітрыя Станкевіча суд Маскоўскага раёна Мінска арыштаваў на трое сутак.
Учора, 25 красавіка, у 23.00 хлопца затрымалі каля ўвахода на станцыю метро “Інстытут культуры” з расцяжкай “Чарнобыльскі шлях”. У пастарунку міліцыі на Дзмітрыя склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы яго ў парушэнні грамадскага парадку. Ноч Дзмітрый Станкевіч правёў у ізалятары для правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.
Суд праігнараваў той факт, што Чарнобыльскі шлях дазволены ўладамі і пакараў маладафронтаўца арыштам на трое сутак.
паводле Народная Воля
Каментары