 |
Навігацыя |
 |
 |
Навіны за 2010 |
 |
 |
Бібліятэка маладафронтаўца: |
 |
|
 |
АРТЫКУЛЫ ЗЬМІТРА ДАШКЕВІЧА |
 |
 |
"Дзе Дух Гасподні, там свабода" 2Кар 3:17 - Свабода. Папулярнае й у той жа момант супярэчлівае паняцьце ў сучасным сьвеце. Для адных свабода гэта – свабода дзеяньня, якая то мяжуе, то перасякаецца з уседазволенасьцю, для другіх свабода – магчымасьць безперашкодна песьці праўду, а для іншых – пусты гук, а значна “За свабоду” на адзежы, ёсьць проста моднай фішкаю.
Гісторыя трох дзён - Рэспубліка Беларусь. Менск, вуліца Валадарскага, дом 2. Па гэта адрэсе, у цэнтры гораду, каля Чырвонага касьцёлу й Дома Ўраду, чатырохзоркавага гатэлю “Менск” і драматычнага тэатру імя Горкага, пражывае дзьве з паловаю тысячаў чалавек. І ўсё было б добра ў гэтай гісторыі, каб будыначак той, у цэнтры сталіцы эўрапейскае краіны, ня быў бы турмою.
А судзьдзі хто ? - Як толькі я патрапіў на “Валадарку”, дык быў больш за ўсё ўраджаны тым, хто, у якой колькасьці й за што сядзіць. Адразу кідаецца ў вочы колькасьць моладзі, што тут знаходзіцца. Напрыклад у маёй камэры з 23 чалавек пяць васемнаццацігадовых, а старэйшых за сорак гадоў толькі два чалавекі. Ну і выходзіць, што сярэдні век жыхароў хаты нумар дзевяць два каля 25-ці гадоў. І блізу такая ж сытуацыя ва ўсёй турме, а тут дзьве з паловаю тысячы чалавек.
Для чыстых усё чыстае - Семдзесят гадоў “бабілёнскага” пляненьня зьнявечылі ня толькі наш народ, ператварыўшы шчырага і працавітага беларуса ў homo soveticusa, але паклалі таксама адбітак і на хрысьціянаў, каторыя пад фактарамі вонкавага ўціску сышлі ва ўнутраную эміграцыю, нявольна падзяліўшы тым сфэры жыцьцядзейнасьці чалавека на духовыя (сьвятыя) і зямныя (грахоўныя).
Да духовых было аднесена тое, што зьвязана з эвангелізацыяй і асабістым духовым удасканаленьнем, а да зямных, па вялікім рахунку, усё астатняе, бо тут і навука з эканомікаю, і СМІ з мастацтвам, ну, і канешне ж палітыка.
Не запрагайцеся зь няверуючымі ў адно ярмо (2 Кар. 6:14)
- Амаль два гады прайшло, як адгрымеў перадапошні Кангрэс дэмакратычных сілаў, а палеміка вакол выступу прадстаўніка “Маладога Фронту”, які заявіў, што МФ падтрымае любога кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмсілаў апроч камуніста, не сьціхае.
Вось і ў "Народнай Волі" за 22 чэрвеня выйшаў артыкул “КДС: паміж глупасьцямі і мудрасьцю”, аднаго зь лідэраў Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Вазьняка, каторы ўзгадвае “палітычна глупы” выступ маладафронтаўца, імя якога не называецца, бо той “чалавек сёньня знаходзіцца ў сытуацыі, апынуцца ў якой не пажадаеш нікому”. Ня стаў бы і я адкрываць імя "няўрымсьлівага калегі", але, мяркую, не такая там ужо і сытуацыя неардынарная для Беларусі, ды і аўтар у сваім матэрыяле будуе памылковыя тэорыі аб еднасьці і мудрасьці. Таму, вырашыў уцягнуцца у дыскусію і прызнацца, што ўладальнік тых ганебных словаў – аўтар гэтага артыкулу, Зьміцер Дашкевіч, ён жа “чудак”, ён жа ”прадстаўнік “Маладога Фронту” каторы правёў лічы палову свайго нядоўгага палітычнага жыцьця на розных паседжаньнях аб'яднаных дэмакратычных сілаў”…, Не, дарагія сябры. Я ня буду тлумачыць таварышам, дзе я праводжу палову свайго палітычнага жыцьця, як і яго даўжыню, але зьвярнуся непасрэдна да тэмы дыскусіі. |
 |
|
 |
НАПІШЫ! |
 |
 |
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22
Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22
Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3
Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469
Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287
Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766 |
 |
 |
Далучайся! |
 |
 |
Нашыя чэскія партнэры |
 |
 |
Наш банэр |
 |
 |
Каталёгі |
 |
|