Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
28 жніўня 1771 году нарадзіўся Францішак Сапега, удзельнік паўстаньня 1794 г., уладальнік тэатра ў Дзярэчыне.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
“ У ВАС ЁСЬЦЬ БАЛТЫ І ГАЙКІ? МЫ ПРЫЙДЗЕМ ДА ВАС!” (ФОТА)
Адразу дзьве акцыі Салідарнасьці прайшлі 16 ліпеня ў сталіцы Літвы – Вільні.

А 15 гадзіне каля 20 актывістаў з моладзевых арганізацый Малады Фронт, “StudAlliance”, БУНТ ды і простыя маладзёны сабраліся каля будынку беларускай амбасады ў Літве.

Акцыя была распачата пэрфомансам. Мінакам было прадэманстравана, як у Беларусі праводзяцца “апэратыўныя дзеяньні”. Лёзунгі на плякатах былі наступныя: “У Вас ёсьць балты і гайкі? Вы п’еце сок? Мы прыйдзем да Вас!”.

На падыходах мінакам раздавалі ўлёткі, у якіх быў пазначаны асноўны сэнс акцыі: выкрыцьцё абсурду прэвентыўных затрыманьняў і патрабаваньне незалежнага і адкрытага раследваньня выбуху ў Менску 4 ліпеня.

Праз 10 хвілін пасьля настойлівых просьбаў літоўскай аховы і паліцыі пэрфоманс быў згорнуты, але на гэтым дзеяньне не скончылася: маладафронтавец Кірыл Атаманчык перадаў у беларускую амбасаду афіцыйную заяву, у якой шла гутарка пра заклапочанасьць моладзі ў сувязі зь тым, што выбух выкарыстоўваецца як негалосны загад для распачынаньня рэпрэсій супраць дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі. Дадзеную заяву прынялі супрацоўнікі амбасады.

Увечары ў цэнтры Вільні прадстаўнікі Маладога Фронту і беларускія студэнты, якія вымушаны вучыцца за мяжою, правялі яшчэ адну акцыю, якая была накіравана на інфармаваньне жыхароў літоўскай сталіцы аб тым, які перасьлед адбываецца на сёнешні дзень ў розных рэгіёнах Беларусі. Дзесяткі сьвечак, а таксама бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты на розных мовах былі добра бачны за некалькі соцень мэтраў на падыходах да гэтага месца.

- Сёняшні дзень паказаў, што моладзь нават па-за межамі сваёй краіны не застаецца ў баку ад беларускіх праблемаў, - кажа удзельнік акцый, маладафронтавец Кірыл Атаманчык.- Той факт, што прадстаўнікі дыпляматычнай місіі Беларусі ў Літве адгукнуліся на наша патрабаваньне і выйшлі зь амбасады, сьведчыць аб тым, што ўлады бачаць рашучасьць у гэтых дзеяньнях і таму ня могуць іх кантраляваць, а таму зь імі прыходзіцца лічыцца. Акцыя, якая адбылася ўвечары паказала, што абсалютная большасьць нашых суседзяў, літоўцаў, заклапочана нашымі праблемамі і шчыра нас падтрымлівае, што, дзякуючы такой падтрымцы з боку нашых бліжэйшых суседзяў, робіць салідарнасьць яшчэ мацней.













НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ
2 верасьня сьвяткуе Дзень народзінаў цудоўная дзяўчыны Кася Галіцкая! =)



Даражэнькая Касенька!

Віншуем цябе з гэтым файным днём! Няхай твой жыцьцёвы шлях будзе прасякнуты радасьцю й прыгажосьцю! Няхай штодзёныя перамогі заўжды радуюць цябе. Хай твае вочы заўжды зьзяюць вераю й надзеяй у сьветлую будучыню нашай краіны.

Зычым Божай ласкі табе й моцы! Моцы, каб пабачыць жыццё яшчэ лепшым : )
НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В