Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
6 верасьня 1997 году ў Менску адбыўся першы зьезд Маладога Фронту.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
СЬПЯШАЙЦЕСЯ РАБІЦЬ ДАБРО!
“Сьпяшайцеся рабіць дабро!” – пад такім назовам адбудзецца традыцыйны Калядны Фэст, арганізаваны Маладым Фронтам.

Моладзевы нацыянальны рух Малады Фронт запрашае ўсіх беларусаў наведаць Калядны кірмаш і паслухаць цудоўныя сучасныя беларускія песьні.

Каляды – час цуда, дабра і радасьці. Прынясіце радасьць і цяпло тым, каму яно так неабходна. На сьвяце Вы зможаце ня толькі ахвяраваць грошы, аднак і прынесьці пэўныя рэчы, што патрэбныя дзеткам. Гэта адзеньне, лекі, канцтавары, гульні і шмат-шмат іншага. Больш падрабязны сьпіс рэчаў, неабходных дзіцячым інтэрнатам, Вы можаце ўбачыць ніжэй.

Маладафронтаўскае калядаваньне пачнецца 19 сьнежня на сядзібе партыі БНФ (Машэрава 8, ст.м.Плошча Перамогі) а 18:00. Адбудзецца кірмаш з нагоды Калядных сьвятаў і канцэрт, у якім возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты :B:N:, Vinsent, Мутнае вока, Recha.

Падчас канцэрту будуць прадавацца калядныя ўпрыгожваньні, у межах кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям!” будуць прымацца ахвяраваньні кніжак.

Мэтаю мерапрыемства зьяўляецца збор сродкаў на падарункі беларускім дзеткам зь дзіцячых дамоў.

Уваход вольны. Але запрашаем кожнага ня быць абыякавым, прынесьці падарунак дзеткам, што апынуліся ў складаных умовах.

19 сьнежня. 18:00. Сядзіба партыі БНФ (Машэрава 8)

Сьпяшайцеся рабіць дабро!

Патрэбы дзіцячых дамоў:


1. Каляскі прагулачныя, калядныя упрыгожванні (гірлянды, лялечкі), дзіцячыя святочныя строі і сукенкі. Ж-24, М-24-26.

2. Ёсьць патрэба ў аправах да дзіцячых акуляраў, што часта ламаюцца. Туалетнае, гаспадарчае мыла, сродкі для чыстак і мыцьця, пральныя парашкі для машын-аўтаматаў, зубныя пасты, шампуні, памперсы, касмэтычныя палачкі, вата, прысыпкі, дзіцячыя крэмы, бінты, пластыры, крэм для абутку.

3. Неабходны масьціка для праштампоўкі бялізны, канцтавары (сшыткі, фламастэры, асадкі, папера для друкаркі), канструктыры й гульні для разьвіцьца ад 3 да 11 гадоў. Таксама неабходны аэрасэпты й інгалятары для прафілактыкі й лячэньня расьпіраторных хваробаў, актываваны вугаль, супрацьалергічныя мазі, комплексы траў, вітаміны, іанізатары паветра, тубусны кварц, сухажаравая шафа для стэрылізаваньня медытычных інструмэнтаў.

4. Дыдактычныя гульні, лялечкі, што гучаць і сьпяваюць, сюжэтна-ралевыя гульні, ёсьць патрэба ў дзіцячых роварах, арэлях, каталках.
5. Надзьмуваныя басэйны, батуты й іншыя падобныя рэчы.

6. Лялькі, кнігі, відыёкасэты, дыскі з мультамі й дзіцячымі фільмамі. Гульні для развіцьця, мячыкі, скакалкі, канькі, лыжы і санкі. Усё можна б.у.

7. Гульнявыя комплекты, інвентар для чысткі снега, фітагарбаты, сіропы для кіслародных кактэляў, вітаміны.
НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В