Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
28 жніўня 1771 году нарадзіўся Францішак Сапега, удзельнік паўстаньня 1794 г., уладальнік тэатра ў Дзярэчыне.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
МТС ЗАГАВАРЫЎ ПА-БЕЛАРУСКУ!
За адзін дзень кампанія мабільнай сувязі МТС знайшла фінансы для перакладу інтэрфэйсу на беларускую мову.

Нагадаем, у панядзелак актывісты Маладога Фронту і Моладзі БНФ атрымалі адмоўны адказ на сумесную заяву аб беларусізацыі паслуг апэратара МТС у сувязі з тым, што кампанія мае фінансавыя праблемы. "Ацэнена магчымасьць стварэньня беларускамоўнай версіі IVR (0870-даведка МТС). З улікам высокага кошту дадзенага праекта яго рэалізацыя з бягучым годзе не зьяўляецца магчымай. Разам з тым, у выпадку паляпшэньня фінансавых паказчыкаў, кампанія паўторна разгледзіць магчымасьць рэалізацыі дадзенага праекта ў 2010 г.", - зазначалася ў лісьце кампаніі.

Адмоўны адказ МТС перакладаць паслугі на беларускую мову выклікаў вялікі рэзананс у СМІ: моладзевыя актывісты заявілі, што насамрэч пераклад не патрабуе амаль ніякіх фінансавых выдаткаў, але толькі праграмнае забесьпячэньне, і адказ кампаніі мае палітычную падаплёку-галоўны офіс МТС знаходзіцца ў Расеі.

І вось першыя вынікі: на наступны ж дзень (у аўторак) увечары аўтаадказьнік кампаніі займеў беларускую вэрсыю!

Пры тэлефанаваньні на слухаўку, што выключаны ці знаходзіцца па-за межамі сэткі, апэратар адказвае на трох мовах: беларускай, рускай і ангельскай. "Тэлефон абанэнта выключаны ці знаходзіцца па-за межамі дзеяньня сэткі", - гаворыць апэратар.

"Безумоўна, мы вітаем гэты крок кампаніі МТС па беларусізацыі інтэрфэйсу і спадзяемся, што бліжэйшым часам усе паслугі апэратара будуць перакладзены на беларускую мову , а таксама МТС стане прыкладам для іншых апэратараў мабільнай сувязі," - гаворыць менскі каардынатар кампаніі "За МТС па-беларуску" Вадзім Ханяўка. - "Надзвычай вялікую ролю ў гэтым адыгралі СМІ, якія актыўна асьвятлялі падзеі кампаніі, і вось мы нарэшце маем рэальны вынік, які зараз кожны можа пачуць у сваіх слухаўках".

НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ
2 верасьня сьвяткуе Дзень народзінаў цудоўная дзяўчыны Кася Галіцкая! =)



Даражэнькая Касенька!

Віншуем цябе з гэтым файным днём! Няхай твой жыцьцёвы шлях будзе прасякнуты радасьцю й прыгажосьцю! Няхай штодзёныя перамогі заўжды радуюць цябе. Хай твае вочы заўжды зьзяюць вераю й надзеяй у сьветлую будучыню нашай краіны.

Зычым Божай ласкі табе й моцы! Моцы, каб пабачыць жыццё яшчэ лепшым : )
НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В