Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
28 жніўня 1771 году нарадзіўся Францішак Сапега, удзельнік паўстаньня 1794 г., уладальнік тэатра ў Дзярэчыне.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
КІРЫЛ АТАМАНЧЫК: ІВАН ШЫЛА ЯК ЗАКЛАДНІК СІТУАЦЫІ
Разьвіццё альбо дэградацыя любога народу закладзена ў яго адукаванасьці. Ад прагрэсіўнасьці й мадэрновасьці адукацыйнага працэсу ў сёньняшняй Беларусі залежыць нашае разьвіццё. Думаю, што дадзеным тэзісам я не зрабіў нейкага адкрыцьця, як не зраблю адкрыцьця й тым, калі скажу, што любая ўлада намагаецца як мага мацней кантраляваць гэтую сфэру грамадзтва. Гэта відавочныя рэчы. Артыкул маладафронтаўца Кірыла Атаманчыка.

На маю думку, відавочныя й некаторыя іншыя аспэкты ў тэндэнцыі “разьвіцця” сёньняшняга адукацыйнага працэсу ў Беларусі. Іх я й паспрабую сьцісла акрэсьліць.

Адна зь тэндэнцый: “штампоўка”. Што гэта? Навучальныя ўстановы сярэдняга ўзроўню даюць дзецям вельмі “цікавую” адукацыю, якая ўсё больш і больш нагадвае “комплекс штамповачных цэхаў” у агромністай машыне па вырабкі “чэснага электарату”. Калі раней скандалы зьвязаныя зь “инакомыслящими” і "врагами народа" былі з большага ў сфэры ВНУ (адзін толькі ЭГУ чаго варты), то на сёньняшні момант гэтая ганебная практыка перакінулася на ўзровень ніжэй.

Узгадаем апошнія падзеі, якія былі зьвязаныя зь выключэньнем маладафронтаўца Івана Шылы са школы ды звальненьнем выкладчыцы адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” Мар’яны Грузьдзіловіч. Гэтыя падзеі выйшлі на першыя радкі беларускіх і некаторых міжнародных СМІ.

Дадзеная “штампоўка” вельмі простая. Я добра памятаю сваё школьніцтва. Ужо тады зьявілася тэндэнцыя: ніякіх адрозненьняў адзін ад аднаго, ніякіх “але” з гэтай нагоды, ніякага іншадумства, поўнае падпарадкаваньне. Гэта сапраўды жахліва…

Яшчэ адной тэндэнцыяй сучаснай беларускай сярэдняй адукацыі з’яўляецца зьвядзеньне да мінімуму гуманітарных дысцыплін у адукацыйным працэсе. Пра беларускасьць я нават казаць не буду, бо пра гэта ўжо шмат казалі й яшчэ казаць будуць.

“Усё гэта можна зразумець”, - падумаюць некаторыя зь вас. Так, безумоўна – усё й усіх можна зразумець. Гэтай уладзе патрэбны “простые люди”. Навошта? А навошта іншыя? Так прасьцей трымаць гэтую ўладу. І гэта таксама можна зразумець… Але застаецца яшчэ адно пытаньне: а што настаўнікі? Яны ж як ні як – інтылігенцыя! Ці… Не!?

Навучаясь у гімназіі, давялося чуць банальныя й кшталтоўныя выказваньні настаўнікаў і адміністрацыі. Я думаю, што амаль кожны моладзевы актывіст гэта хоць раз у жыцьці чуў: “мы люди подневольные”, “от нас ничего не зависит”, “на нас давят”, “ у нас приказ” і г.д. Стандарты й “штампы” нават у выказваньнях. Можна зразумець гэтыя словы? Натуральна, так… А ці можна іх дараваць настаўнікам? Адказ на гэта пытаньне вы зможаце адшукаць самі для сябе. Дзе? У сваім сумленьні.

Сытуацыя ў сёньняшняй Беларусі прымушае людзей выжываць. Мараль, сардэчнасьць, добразычлівасьць, разуменьне – саступаюць месца звычайным жывёльным інстынктам. Людзі сапраўды вымушаны рабіць тое, што загадаў “мацнейшы”. Рабілі б яны гэта ў нацыянальнай, прававой ды вольнай краіне? Я думаю не. Цяпер жудасна нават падумаць, што нашых сяброў, дзяцей, унукаў вучаць у такіх умовах. Іх робяць такімі, якімі іх зручней і выгодней бачыць. З чым гэта можна параўнаць? Уявіце сабе наступную сітуацыю: людзі заблукалі на балоце ў густы-густы туман, дзе далей свайго носу амаль нічога не бачна. Куды не пойдзеш, паўсюль багна. Што падказвае псіхалёгія людзей: зьмірыцца, засесьці й дачакацца пакуль скончыцца ноч, разпаўзецца туман ды засьвеціць сонейка. Вам падыходзіць такі варыянт? Мне – не. Таму, я лічу, што гэта не праблема школы – гэта праблема нашага грамадзтва. Пакуль большасьць будзе уначы ціхенька трэсьціся прытуліўшыся да бярозкі - іншыя будуць шукаць у гэтай цемры сьвет. Сітуацыя дастаткова складаная, але далёка не безнадзейная.

Існуюць у нашай адукацыйнай сістэме (як і ў любой іншай сфэры) тыя “агеньчыкі”, што нясуць нашым дзецям сьвятло й надзею. Пакуль ёсьць Мар’яна Грузьдзіловіч, якая разпавядае дзеткам праўду пра мінулае й не закрывае вочы на сучаснае. Пакуль ёсьць Вольга Санькова, якая палічыла ніжэй свайго сумленьня выключыць Івана Шылу з-за яго грамадска-палітычнай пазыцыі й вымушана была сайсьці зь працы за гэты ўчынак. Ёсьць яшчэ цэлы шэраг сумленных і шчырых настаўнікаў, але іх застаецца ўсё меньш і меньш… Не дай Божа дачакацца таго часу, калі іх увогуле не застанецца.

Вяртаючыся да вышэйузгаданага Івана Шылы, я хочу падзяліцца сваім назіраньнем. Івана ведаю асабіста. Добразычлівы, адказны й разумны хлопец на свае 18 год. Бязумоўна, яго выключэньне са школы, а як сьледства – войска, зьяўляюцца палітычным загадам людзей ад якіх “нічога не залежыць, бо ў іх таксама загад”.

Бязумоўна, што на хлопца даўно хацелі знайсьці ўправу, бо салігорская структура маладзёвай арганізацыі Малады Фронт, на маю думку, была проста ўзорнай суполкай такога кшталту для ўсёй Беларусі. Актыўна, крэатыўна, самааддана, настойліва й канструктыўна – так змагаюцца салігорскія маладафронтаўцы, лідэрам якіх быў Іван. Няма нічога горш, каб так загубіць хлопцу жыццё: не даць здаць апошні іспыт ды гвалтоўна забраць у войска. Усё гэта зроблена проста з-за таго, што Іван – не такі, як іншыя. Ён адкрыта ў твар можа выказаць сваю думку. Ён ведае, што сёньняшняя палітыка дзеючага рэжыму да дабра не давядзе. Ён ведае сваю мову й гісторыю. Але для дзеючага аўтарытарнага рэжыму такія людзі сёньня з’яўляюцца “врагами народа” .

У працэсе так званай “лібэралізацыі” невыгодна мець палітвязьняў, таму было вырашана мець – палітжаўнераў. У гэтай сытуацыі Іван зьяўляецца закладнікам паміж жорсткай аўтарытарнай сістэмай у Беларусі й бізнэс-інтарэсамі эўрапейскіх краін. Улада праявіла свой “крэатыў” рукамі тых, ад каго “нічога не залежыць”, нават калі ім заўтра скажуць страляць па мірнай дэманстрацыі, у якой можа будуць іх дзеці.

Чым мы можам цяпер дапамагчы Івану? Адказ відавочны: сваёй неабыякавасьцю да праблем у грамадстве. Зможаце? 18 гадовы хлопец змог… Ён не адзін, у яго ёсьць сябры, паплечнікі, бацькі, а самае галоўнае: годнасьць і вера. А ці ёсьць яна ў вас? Калі адказ станоўчы, то чаго ж чакаеце?


НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ
2 верасьня сьвяткуе Дзень народзінаў цудоўная дзяўчыны Кася Галіцкая! =)



Даражэнькая Касенька!

Віншуем цябе з гэтым файным днём! Няхай твой жыцьцёвы шлях будзе прасякнуты радасьцю й прыгажосьцю! Няхай штодзёныя перамогі заўжды радуюць цябе. Хай твае вочы заўжды зьзяюць вераю й надзеяй у сьветлую будучыню нашай краіны.

Зычым Божай ласкі табе й моцы! Моцы, каб пабачыць жыццё яшчэ лепшым : )
НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В