 |
Навігацыя |
 |
 |
Навіны за 2010 |
 |
 |
Бібліятэка маладафронтаўца: |
 |
|
 |
ДРУГІ СОРТ. АРТЫКУЛ КІРЫЛА АТАМАНЧЫКА |
 |
 |
 Дадзены артыкул нараджаўся ўжо досыць даўно, але з-за некаторых эмацыйных асьпектаў думкі ні як не выходзілі на паперу. Піша маладафронтавец Кірыл Атаманчык.
Літаральна некалькі дзён таму апошняя кропля майго эмацыйнага катла перавярнула яго й цяпер я даводжу свае думкі да вас.. Праблематыка, якую я ўздыму ў гэтым невялікім тэксьце актуальная для напісаньня навуковых прац ды правядзеньня рознага кшталту дасьледваньняў. Дадзенае пытаньне, на мой погляд, актуальна перш за ўсё для так званых краін Прыбалтыкі (маю на ўвазе Літву, Латвію ды Эстонію). З-за таго, што мне бліжэй Літва (бо я жыву ў Вільні ўжо не першы год), то й вазьму за падмурак напісаньня менавіта Літву, а калі больш дакладна, то Вільню.
Выпадак…
За той, адносна невялікі, час, што я жыву ў Вільні, зрабіў досыць дзіўнае назіраньне. Яно датычыцца стасункаў расейскамоўнай і нерасейскамоўных частак насельніцтва Вільні. Як я ўжо казаў у прадмове, ня так даўно здарылася падзея, якая й выклікала напісаньне гэтага артыкулу.
Едучы зь заняткаў дадому ў поўным аўтобусе, я назіраў наступную карціну. У аўтобус уваходзяць дзьве асацыяльныя асобы. Два мужчыны. Абодва п’яныя. Ад абодвух нясе так сьмярдзюча, што вочы шчыпле. Раптам, адзін з іх пачынае крычаць на ўвесь аўтобус:
- Я вас всех с*к арестую сейчас! Вы у меня все будете пощады просить!
“Новая” расейская мова нясецца зь яго вуснаў, як маланка: хутка, яскрава. А што людзі? Канешне, яны маўчаць. Другі мужчына спрабуе спыніць яго “выступ”. У адказ шэраг “новай расейскай”… Што людзі? Маўчаць.
Да чаго гэта ўсё? А гэта прыклад кшталтоўнай асацыяльнай асобы ў Вільні. У гэтым артыкуле размова пройдзе не пра расейскую мову, а пра людзей, што карыстаюцца гэтай мовай і адносінах да гэтых людзей тых, якія гэтай мовай амаль не карыстаюцца. Скажаце, што я адмыслова так распісаў і ўжо датэрмінова “апусьціў” мову як “асацыяльную”? Не, канешне не. Паўтараю яшчэ раз – справа зусім ня ў мове, а ў людзях, што карыстаюцца ёй…
Справа ня ў мове…
Карыстаньне расейскай мовай у Вільні досыць вялікае. Прысутнасьць расейскамоўных не такое вялікае, як напрыклад у Рызе, але досыць моцнае й заўважнае. Расейская мова збольшага зьяўляецца мовай нацыянальных меншасьцяў: другая па распаўсюджанасьці, пасьля літоўскай. Я стаўлюся да мовы ў першую чаргу, як да сродка (інструмэнта) камунікацыі. Па-вызначэньню – гэта яе асноўнае функцыя. Толькі пасьля гэтага, я разглядаю мову, як “лакмусавую паперку” нацыянальнасьцяў.
Усё больш і больш я шкадую, што гэту мову (расейскую) выкарыстоўваюць людзі, якія зьвяртаюць на сябе негатыўную ўвагу: асацыяльныя асобы ды вулічныя гопнікі. Шкада, што “новая расейская” перамагла класічную расейскую мову. А яшчэ горш, што “новай расейскай” карыстаюцца не зусім прыстойныя людзі.
Справа ў людзях…
Гэта выразна бачна па віленскім грамадзкім транспарце. Праз расейскі шансон, што гучыць з мабільных тэлефонаў “дзяцей пралетарыяту” у аўтобусах мы даведваемся “какая осень в лагерях” і як “нельзя кидать братка”. Пушкін, Чэхаў, Лермантаў, Дастаеўскі напэўна дарэмна марнавалі свой час… “Браткам это по фени”…
Але зноў жа: пытаньне не ў мове, а ў людзях, што ёй карыстаюцца. Якія гэтыя людзі? Натуральна, што самыя розныя. Але якія больш за ўсё заўважныя? Натуральна – асацыяльныя. “Людзі другога гатунку”: менавіта такую выснову можна зрабіць бачучы твары гэтых людзей.
Нерасейскамоўнае насельніцтва Вільні ставіцца да носьбітаў гэтай мовы (а значыць і самой мовы), як да людзей людзей “другога гатунку”. Гэта таксама вельмі выразна бачна па тварах людзей, калі побач з імі мінакі вельмі гучна размаўляюць па-расейску. Не, яны не русафобы. Яны глядзяць на гэтых мінакоў і ў галаве паўстае ня самы лепшы малюнак. Які? Апісаньне было вышэй… Чаму так адбываецца? На мой погляд, гэта проста пытаньне склаўшагася стэрыятыпу, пытаньне псіхалогіі, успрыманьня…
Нажаль асацыяцыя “расейская мова = асацыял” выразна прасочваецца ў Літве. У гэтым павінна не сама мова, а тыя людзі, носьбітамі якой мовы яны з’яўляюцца.
Я таксама дзьвухмоўны чалавек. Мае мовы: беларуская й расейская (як амаль ва ўсіх беларусаў). У размовах на вуліцах з шыраговымі літоўцамі я намагаюся карыстацца літоўскай мовай з-за дзьвух прычын: з-за павагі да мовы-суседкі, і з-за таго, каб не выглядаць “другім гатункам”.
“Другі сорт”…
Ня вельмі прыемны лёс напаткаў тут, у Літве, расейскую мову. Да гэтага ўсё ішло досыць доўга.
На форумах некаторых інтэрнэт-парталаў можна пабачыць, як “інтэрнэт-змагары” змагаюцца ў Літве за расейскую мову. Карыстаючыся “новай расейскай” і нічым не адрозніваючыся ад тых гопнікаў, што таксама ёй карыстаюцца. Вынік? Адзін і той жа: “быдла”, яно паўсюль “быдла”.
Дык навошта тады за яе змагацца? Трэба змагацца за тое каб людзі, якія размаўляюць тут па-расейску паводзілі сябе як… Людзі. Чаму да беларускай мовы адносіны абсалютна нармальныя? Да польскай? Да іншых? Ды таму што людзі сябе паводзяць прыстойна. Польская мова не зьяўляецца мовай мясцовых гопнікаў. Беларуская мова не зьяўляецца мовай асацыяльных асобаў. Ангельская - не зьяўляецца мовай жабракоў. Носьбіты гэтых моваў зусім інакш паводзяць сябе ў Літве.
Адзінае жаданьне ёсьць да ўсіх носьбітаў расейскай мовы ў Літве: не хавайце свае хібы за яе, гэтая мова таго ня вартая.
|
 |
|
 |
НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ |
 |
 |
НАПІШЫ! |
 |
 |
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22
Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22
Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3
Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469
Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287
Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766 |
 |
 |
Далучайся! |
 |
 |
Нашыя чэскія партнэры |
 |
 |
Наш банэр |
 |
 |
Каталёгі |
 |
|