Logo
ДАЛУЧАЙСЯ!
За Беларускую Мову!
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
4 лютага 1515 году нарадзіўся славуты беларускі магнат Мікалай Радзівіл Чорны.
УВАГА!!! ATTENTION!!!

БУДЗЬМА РАЗАМ!
Будзьма разам!
СПАТКАЙ СВАЮ МАРУ!
Беларускамоўныя знаёмствы
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
СУД НАД МАЛАДЫМ ФРОНТАМ: 30 ТРАЎНЯ, 14:00, ЛАГОЙСКІ ТРАКТ,3
КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА СУПРАЦЬ МАЛАДОГА ФРОНТУ

4 лютага 2007 г. падчас Цэнтральнай Рады Маладога Фронту былі затрыманыя 28 рэгіянальных і менскіх лідэраў моладзевага нацыянальнага руху. У гэты ж дзень КДБ распачаў крымінальную справу ,паводле 193-1 КК РБ, супраць лідэраў менскага Маладога Фронту, Зьмітра Хведарука й Алега Корбана.

4-га лютага на кватэрах Насты Палажанкі, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана й Аляксея Янушэўскага адбыліся ператрусы. Маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Алег Корбан трое сутак знаходзілі ў турме КДБ, пасьля чаго былі вызваленыя пад падпіскі зьяўляцца на допыты й выклікі ў пракуратуру. Пасьля некаторага часу справа была перададзеная ў галоўную пракуратуру Менску сьледчаму Сяргею Грахоўскаму.

На працягу месяца па ўсёй краіне адбываліся допыты маладых людзей, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ і раённых пракуратураў. Было дапытана каля некалькіх сотняў актывістаў. Пазьней ў стан падазраваных былі пераведзеныя сябры Маладога Фронту Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі й Барыс Гарэцкі.

Пасьля гэтага празь некаторы час на кватэрах, дзе прапісаны й дзе практычна жыве Барыс Гарэцкі адбыліся ператрусы. У Сакавіку ўсім пяці падазраваным у “дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі” былі прад’яўленыя абвінавачваньні. 4-га красавіка крымінальна справа Маладога Фронту была перададзеная ў Савецкі суд беларускае сталіцы. Незаконнае судовае паседжаньне будзе весьці судзьдзя Аляксей Таманаў. Паводле 193 – 1 арт. КК РБ, маладафронтаўцам пагражае тэрмін да 2-х гадоў пазбаўленьня волі.

Нагадаем, што па гэтым жа артыкуле быў пакараны на паўтары гады зьняволеньня ў мінулым годзе 25-ці гадовы лідэр Маладога Фронту, Зьміцер Дашкевіч. 8 траўня ўсе абвінавачаныя актывісты МФ былі выкліканы ў Савецкі суд г.Менску, дзе ім паведамілі дату палітычнае расправы над моладзевым нацыянальным рухам.

Суд адбудзецца 30-га траўня ў 14:00 у Савецкім судзе г.Менску (Лагойскі тракт, 3). Малады Фронт заклікае ўсім неабыякавых людзей прыйсьці на суд над маладымі беларускімі патрыётамі, каб разам супрацьстаяць дыктатарскаму рэжыму й спыніць рэпрэсіі супраць беларускае незалежнае моладзі!


ЗЬМІЦЕР ХВЕДАРУК

Нарадзіўся 5 сакавіка 1988 г. Скончыў гімназію № 11 г.Менску. Прафэсійна займаўся футболам. Граў за дублюючы склад футбольнага клюбу “Дарыда”, а таксама “Трактар” (сёньняшні "МТЗ - РІПА"). Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ, міліцыі й байцамі спэцназу. Шмат разоў адбываў шматлікія адміністратыўныя арышты за ўдзел у масавых акцыях. Трое сутак знаходзіўся ў турме КДБ. Пратэстант.



АЛЕГ КОРБАН

Нарадзіўся 4 лютага 1985 у Менску. Скончыў сярэднюю школу №22. Вучыўся у Міжнародным гуманітарным эканамічным інстытуце на юрыдычным факультэце. Выключаны з ВНУ за актыўны ўдзел у дзейнасьці Маладога Фронту. Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Працаваў на Менскім заводзе шасьцерняў, адкуль быў звольнены з-за ціску КДБ кіраўніцтва. Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў дэмакратычных сілаў. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ і міліцыі. Неаднаразова адбываў арышты за ўдзел у масавых акцыях. Трое сутак правёў у турме КДБ. Праваслаўны.



НАСТА ПАЛАЖАНКА

Нарадзілася 2 жніўня 1990 у Менску. Навучаецца ў 10-ай клясе сярэдняй школы №73 з паглыбленым вывучэньнем нямецкай мовы. Займалася музычнай творчасьцю. У складзе гурту "Іншыя" удзельнічала ў адборачным туры на Басовішча-2004. Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Актыўна ўдзельнічае ў вулічных акцыях дэмакратычных сілаў. Неаднаразова затрымлівалася супрацоўнікамі КДБ і міліцыі. Праваслаўная.




БАРЫС ГАРЭЦКІ

Нарадзіўся 13 верасьня 1987 у Менску. Скончыў сярэднюю школу №121. Навучаўся ў Дзяржаўным політэхнічным каледжы на факультэце мікраэлектронікі. Адлічаны напярэдадні выбараў за удзел у акцыі пратэсту. Зараз вучыцца ў Беластоцкім ўніверсітэце на факультэце інфарматыкі. Сябра ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча, удзельнік акцыяў дэмакратычных сілаў. За свае погляды неаднаразова адбываў арышт на Акрэсціна. Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай, удзельнік асьветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны". Хрысьціянін.


АЛЯКСЕЙ ЯНУШЭЎСКІ

Нарадзіўся 29 траўня 1987 г. Скончыў сярэднюю школу № 200 г. Менску. Паступіў у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на факультэт беларускай філялёгіі й культуры. Выключаны з ВНУ за актыўны ўдзел у дзейнасьці Маладога Фронту, акцыях і мерапрыемствах беларускай апазыцыі. Зараз зьяўляецца студэнтам Віленскага педагагічнага ўніверсітэта факультэта славістыкі. Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ, міліцыі й байцамі спэцназу. Грэка-каталік.
НАПІШЫ!
Арцём Дубскі: 212030, г.Магілёў, Слаўгародзкая шаша, ПК №19

Мікалай Аўтуховіч: 220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Сіза №1, камэра 14

Уладзімер Асіпенка: 220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Сіза №1, камэра 22

Зьміцер Хведарук: 222169, Менская вобл., г.Жодзіна, в/ч 18662.

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Франак Вячорка: 247760, г. Мазыр, вул. Астроўскага, в/ч 48694
НЕ - ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!


НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
Нацыянальныя сымбалі
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В