Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
6 верасьня 1997 году ў Менску адбыўся першы зьезд Маладога Фронту.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
Эўрапейская народная партыя заклікала беларускія ўлады перагледзець прысуд Дубскаму
Прадстаўляем тэкст Рэзалюцыі Еўрапейскай Народнай Партыі па Беларус, што была прынятая на Кангрэсе Еўрапейскай Народнай Партыі ў Боне 9-10 снежня

Еўрапейская народная партыя:


- занепакоена цяперашняй сітуацыяй у Беларусі, адной з бліжэйшых суседзяў Еўрапейскага Саюза, ўсё яшчэ міжнародна прызнанай у якасці апошняга аўтарытарнага рэжыму ў Еўропе;

- падтрымлівае рашэнне Савета 16-17 лістапада 2009 падоўжыць абмежавальныя меры ў дачыненні да некаторых беларускіх чыноўнікаў, і ў той жа час пакінуць у сіле прыпыненне прымянення абмежаванняў на перамяшчэнне некаторых службовых асобаў Рэспублікі Беларусь на перыяд дванаццаці месяцаў з выразнай мэтай дасягнуць рэальнага прагрэсу ў галіне правоў чалавека, свабоды СМІ, палітычных свабодаў, а таксама дэмакратычнага развіцця;

- разам з тым глыбока занепакоена тым, што, праз год з пачатку актывізацыі дыялогу ЕС-Беларусь, у Беларусі існуюць недахопы ў галіне правоў чалавека, такія, як:

• Палітычна матываваныя запалохванні і перакананні
• адмовы ў рэгістрацыі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, такіх, як Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) і правааабарончы цэнтр "Вясна"
• рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных палітычных акцый і сходаў палітычных партый і грамадскіх арганізацый
• Стварэнне перашкодаў у дачыненні да свабоднага і рэгулярнага функцыянавання арганізацый і палітычных партый, такіх як Беларускі Народны Фронт (БНФ), Беларускі Хельсінскі Камітэт і іншыя.

- Вітае стварэнне дыялогу па правах чалавека, падкрэслівае яго важнасць і лічыць, што ён будзе спрыяць сапраўдным пазітыўным зменам ў галіне грамадзянскіх і палітычных свабодаў у Беларусі;
- Выказвае сваю падтрымку і салідарнасьць з дэмакратычнай апазыцыяй у Беларусі наступным чынам:

• падтрымка, пасля інтэнсіўных кансультацый са сваімі партнёрамі з апазіцыі, палітыкі ЕС датычна паўторнага ўдзелу у дыялогу паміж Беларуссю й ЕС, накіраваным на захаванне незалежнасці Беларусі і садзейнічанне працэсам дэмакратызацыі ў Беларусі;
• наяўнасць БНФ і Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) у якасці назіральнікаў у ЕНП;
• намінацыя Аляксандра Мілінкевіча на прысуджэнне прэміі Сахарава за свабоду думкі, выдадзенай яму ў Еўрапейскім парламенце ў 2006 годзе;

- Выказвае занепакоенасць з нагоды абставінаў нядаўняй сьмерці Валянціна Доўнара, аднаго з сябраў і актывістаў Партыі БНФ, які распаўсюджваў незалежную прэсу падчас “няшчаснага выпадку” 20 лістапада 2009 года ў Мар’інай Горцы; сумняваецца ў высновах міліцыі, зробленых без аніякага раследаваньня, што яго смерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку;

- Адзначае з шкадаваннем, спасылаючыся на даклад Місіі па ўстанаўленню фактаў у Мінску (20 - 24 верасні 2009 г. г.), праведзенага Міжнароднай федэрацыяй журналістаў у супрацоўніцтве з шэрагам міжнародных няўрадавых арганізацый, што ніякага істотнага прагрэсу ў галіне свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі не назіраецца;

- Высока ацэньвае і падтрымлівае працу розных еўрапейскіх няўрадавых арганізацый, а таксама салідарнасць Міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Беларусі;

- Перакананая, што адным з найбольш істотных шляхоў для аднаўлення дэмакратыі ў Беларусі з’яўляецца правядзенне сапраўды дэмакратычных выбараў, якія былі б міжнародна прызнанымі у якасці свабодных і справядлівых выбараў;

У сувязі з гэтым Еўрапейская народная партыя:

- Спрыяе дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі ў іх далейшай барацьбе і намаганнях дасягнуць пазітыўных дэмакратычных зьменаў у краіне;
- Заклікае беларускія ўлады перагледзець прысуд у выглядзе абмежавання волі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі ў студзені 2008 года, а таксама зьняволення Арцёма Дубскага, які прызнаны "Міжнароднай амністыяй" вязням сумлення;
- Настойліва заклікае, у сваю чаргу, урад Беларусі выкарыстаць наступных дванаццаць месяцаў, каб прадэманстраваць рэальны прагрэс у наступных галінах:

• Забеспячэнне палітычных правоў і свабодаў, спыненне практыкі запалохвання па палітычных матывах, у прыватнасці, звальнення з працы і універсітэтаў (нядаўні выпадак з Тацянай Шапуцька, і у БХД); спыніць пераслед нібыта за ўхіленне ад воінскай службы студэнтаў, адлічаных з ВНУ з-за іх грамадзянскай пазіцыі і / ці вымушаных атрымліваць адукацыю за мяжой; разгляд выпадкаў гвалтоўнага прызыву ў войска, што раўназначны дзяржаўнай практыцы захопу закладнікаў і супярэчаць прававым стандартам, некалькіх маладых актывістаў, у прыватнасьці Франака Вячорка, Івана Шылы й Зьмітра Хведарука,

• гарантыя свабоды аб'яднанняў і сходаў шляхам адмены артыкула 193-1 Крымінальнага Кодэкса Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і фондаў, дазвол ажыццяўляць рэгістрацыю палітычных партыяў (такіх, як БХД) і грамадскіх арганізацый (напрыклад Вясна); забеспячэнне свабоды веравызнання, у прыватнасці, дазволіць царкве "Новае Жыццё” дзейнічаць свабодна, не ствараць перашкод для дзейнасці арганізацый, якія ўжо дзейнічаюць у Беларусі, такіх, як рост коштаў на арэнду або незаконнае ўвядзенне падаткаў на праекты, што рэалізуюцца за кошт грантаў ЕС (напрыклад, выпадак з "Беларускім Хельсінскім камітэтам).


• карэктыроўка закона аб СМІ у адпаведнасьці з рэкамендацыямі Міжнароднай місіі па высвятленні фактаў у Рэспубліцы Беларусь, выказанымі ў дакладзе ад 20-24 верасня 2009 года, у прыватнасці, у наступных аспектах: забеспячэнне роўных правоў для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі шляхам адмены забароны на распаўсюд незалежных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі праз дзяржаўныя размеркавальныя сеткі, устанаўленне дакладных крытэрыяў для акрэдытацыі журналістаў і па размеркаванні частот і ліцэнзій; афіцыйнай рэгістрацыі "Белсат" у Беларусі, якая дазволіць журналістам свабодна выконваць свае абавязкі падчас публічных мерапрыемстваў, рэфармаванне закона аб процідзеянні экстрэмізму і артыкулаў Крымінальнага кодэкса (368, 369, 369-1, 193-1), што датычацца дыффамацыі;

• у дадзеным кантэксце, назіраючы маючае месца апошнім часам пасіленне іншай формы палітычнага запалохвання ў Беларусі, а менавіта паўторныя выкраданні моладзевых актывістаў, Артура Фінькевіча(выкрадзены 17 кастрычніка 2009), Насты Палажанкі і Дзяніса Карнова (25 сакавіка 2009), Уладзіміра Лемеша ( 27 лістапада 2009), Зьмітра Дашкевіча (5 снежня 2009) і Яўгена Афнагеля (6 снежня 2009) за іх палітычную і грамадскую дзейнасьць, настойліва заклікае беларускія ўлады спыніць падобную практыку і тэрмінова правесці аб’ектыўнае і ўсебаковае расследванне усіх гэтых выпадкаў;


- Заклікае беларускія улады прыняць своечасова змены ў Выбарчы кодэкс, у адпаведнасці з усімі рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ / БДІПЧ);

- Патрабуе, каб пракуратура Беларусі сёння распачала аб’ектыўнае крымінальнае расследаванне абставінаў смерці Валянціна Доўнара, актывіста Партыі БНФ, а затым паведаміла аб выніках расследавання беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама, у адпаведнасьці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях" і Партыі БНФ;

- Настойліва рэкамендуе, каб сітуацыя ў Беларусі ставілася высока на парадку дня Еўрапейскага саюза;
- Настойліва заклікае чыноўнікаў і палітычных лідэраў ЕС ўключыць беларускую дэмакратычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць ва ўсе аспекты дыялогу ЕС-Беларусь і супрацоўніцтва з Беларуссю, і ў гэтым кантэксце асабліва чакае ад іх рэгулярных сустрэч і кансультацый з апазіцыяй падчас наведвання Беларусі, а таксама падчас перагляду палітыкі ЕС да гэтай краіны; настойліва заклікае лідэраў ЕС падтрымаць ўдзел беларускай апазыцыі ў EURONEST пакуль парламенцкія выбары ў Беларусі ня будуць прызнаныя свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні;

- Заклікае ЕС, а менавіта Камісію, падрыхтаваць рэкамендацыі для магчымага прыняцця Дырэктывы аб палягчэнні візавага рэжыму і дамоваў аб рэадмісіі з Беларуссю пры выкананні адпаведных ўмоваў. Лічыць, што такая мера мае важнае значэнне для выканання галоўнай мэты палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, а менавіта: ўмацаванне міжасабовых кантактаў, робячы Беларусь часткай еўрапейскага і рэгіянальных працэсаў і наданне незваротнасьці працэсу дэмакратызацыі ў краіне;

- Заклікае беларускія улады, у сваю чаргу, захоўваць прынцып узаемнасці у выдачы візаў і рашуча асуджае нядаўнія адмовы ў выдачы ўязных віз для дырэктара тэлеканала Белсат, прафесара з Беластоцкага універсітэта, для члена парламента Кіпра Хрыстаса Пургурыдэса і члена парламента Літвы Эмануэліса Зінгерыс;

- Заклікае ЕС у поўнай меры і эфектыўна выкарыстаць магчымасці падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных змен у Беларусі праз Еўрапейскі інструмент садзейнічання дэмакратыі і правоў чалавека (ЕИДПЧ), падтрымліваць незалежнае вяшчаньне і адукацыйныя установы ў суседніх дзяржавах-сябрах ЕС;

- Просіць Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, разгледзець магчымасць павелічэння сваёй фінансавай дапамогі для Беларусі, звяртаючы асаблівую ўвагу на становішча малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у той жа час лічыць, што такая дапамога павінна быць прадметам умоў на аснове рэальнага прагрэсу ва ўмовах свабоды і дэмакратыі;
- Заклікае Камісію і еўрапейскія фонды прадастаўляць фінансавую падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі і тэлеканалу "Белсат" у прыватнасці;

- Заклікае беларускі ўрад, у якасьці знака добрай волі і пазітыўных зменаў, узаконіць Беларускі Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) у Вільні (Літва), а таксама заклікае беларускі ўрад паважаць права меншасцяў жыць і функцыянаваць без палітычнага і адміністрацыйнага ціску, у сувязі з чым чакае ад беларускіх уладаў прызнання Саюза палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс як дэмакратычнага прадстаўніцтва найбуйнейшай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь;

- Заклікае беларускія ўлады да развіцця сапраўднага дыялогу з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі; такім чынам падкрэслівае важнасць вызначэння ролі і працэдур работы Грамадскага кансультатыўнага савета.

НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В