Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
6 верасьня 1997 году ў Менску адбыўся першы зьезд Маладога Фронту.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
Спыніць дзяржаўны кіднэпінг!
Лідэры "Маладога Фронту" й "Эўрапейскай Беларусі" заклікалі неабыякавых людзей 16 сьнежня выйсьці на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую) на знак пратэсту супраць гвалтоўнага выкраданьня апазыцыянэраў.

Сябры!

16 чысла кожнага месяца, у Дзень Салідарнасці, мы праводзілі акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, узгадвалі зніклых палітыкаў і ўсіх людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў у нашай краіне. Гэта праблема застаецца актуальнай і зараз. У турме па надуманым абвінавачванні знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Арцём Дубскі. Да гэтага часу не праведзенае незалежнае расследванне знікненняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. Працягваюцца рэпрэсіі супраць актывістаў апазіцыі.

На жаль, мы бачым, што замест гэтак званай “лібералізацыі”, рэжым перайшоў да больш нахабнага ціску на незалежнае грамадства. Бандыцкія выкраданні людзей, якія адбываліся апошнім часам – сведчанне таго, што спецслужбы Беларусі удасканальваюць і ўзмацняюць свае рэпрэсіі. Відавочна, што ў мэтах самазахавання беларускі рэжым не спыніцца ні перад чым.

Калі зараз не будзе адпаведнай рэакцыі праваахоўных органаў, праваабаронцаў, міжнароднай супольнасці і, у першую чаргу, беларускага грамадства, тыя, хто стаіць за выкраданнямі людзей, застануцца ўпэўненымі ў сваёй беспакаранасці.

Сёння нам як ніколі неабходна праявіць цвёрдасць і рашучасць у адстойванні сваіх прынцыпаў! Еднасць у абароне людзей, каторыя змагаючыся за свабоду і справядлівасць церпяць пераслед. Нам неабходная салідарнасць – тая адзіная сіла, якая можа спыніць беззаконне і злачынства на нашай зямлі!

Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей выйсці 16 снежня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу на традыцыйную акцыю салідарнасці пад лозунгамі: “Не – палітычным выкраданням!” і “Выкрадальнікаў людзей – у Гаагу!”


Наста Палажанка, “Малады Фронт”
Яўген Афнагель, “Еўрапейская Беларусь”
Зміцер Дашкевіч, “Малады Фронт”
Уладзімер Лемеш, “Еўрапейская Беларусь”
НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В