Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
6 верасьня 1997 году ў Менску адбыўся першы зьезд Маладога Фронту.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
Рэпрэсіі набываюць крымінальнае адценьне
14 сьнежня ў Менску Каардынацыйны савет «Эўрапейскай кааліцыі» асудзіў новыя формы рэпрэсій у дачыненьні да беларускіх дэмакратычных актывістаў, канстатаваўшы, што гэтыя рэпрэсіі набылі крымінальны адценьне. Пра гэта паведаміў каардынатар «Эўрапейскай кааліцыі» Мікалай Статкевіч.

14 снежня ў Менску прайшло пасяджэньне Каардынацыйнага камітэта «Эўрапейскай кааліцыі», на якім прысутнічалі лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, старшыня аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімер Навасяд, руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, старшыні аргкамітэтаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Свабода ) Сяргей Скрабец і Народнай Грамады Мікалай Статкевіч.

Сяргей Скрабец і Мікалай Статкевіч зрабілі справаздачу перад калегамі аб выніках візіту на Кангрэс Партыі эўрапейскіх сацыялістаў. У выступах на Кангрэсе і на перамовах з кіраўніцтвам ПЕС беларускія сацыял-дэмакраты акцэнтавалі ўвагу эўрапейскіх партнёраў, што ў Беларусі ўмацоўваюцца рэпрэсіі ў дачыненьні да дэмакратычных сілаў. І гэтыя рэпрэсіі набылі крымінальны адценьне.
Каардынацыйны камітэт «Эўрапейскай кааліцыі» асудзіў гвалтоўнае выкраданьне лідэраў моладзевых арганізацый, у прыватнасьці, каардынатара «Эўрапейскай кааліцыі» Зьмітра Дашкевіча і выключэньне актывісткі «Маладога фронту» Тацьцяны Шапуцька з Белдзяржуніверсітэта за ўдзел у форуме «Усходняга партнёрства».
«Эўрапейская кааліцыя» выказала шкадаваньне ў сувязі са зрывам сустрэчы суб'ектаў трох апазіцыйных кааліцый, якая плянавалася на 14 сьнежня, і выказвае надзею, што такая сустрэча ўсё-ткі адбудзецца. І агульная пляцоўка для кансультацый будзе створана.


Крыніца: Белпартызан
НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В