 |
 Малады Фронт абвяшчае сьвяточную лятарэю, прымеркаваную да сьвята Раства й Калядаў!
Лятарэя будзе праводзіцца падчас Каляднага Фэсту, што пачнецца 19 сьнежня (субота) а 18 гадзіне на Ўправе БНФ.
Кожны, хто прынясе кнігі на беларускай мове ці іншыя рэчы для дзіцячых дамоў (сьпіс рэчаў ніжэй), атрымае лятарэйны квіток і зможа выйграць калядныя ўпрыгожваньні! Лятарэя бяспройгрышная, а таму кожнага ўдзельніка чакае падарунак!
Можна прыносіць калядныя падарункі й маладафронтаўцам, ініцыятыва толькі вітаецца: )
Патрэбы дзіцячых дамоў:
1. Каляскі прагулачныя, калядныя упрыгожванні (гірлянды, лялечкі), дзіцячыя святочныя строі і сукенкі. Ж-24, М-24-26.
2. Ёсьць патрэба ў аправах да дзіцячых акуляраў, што часта ламаюцца. Туалетнае, гаспадарчае мыла, сродкі для чыстак і мыцьця, пральныя парашкі для машын-аўтаматаў, зубныя пасты, шампуні, памперсы, касмэтычныя палачкі, вата, прысыпкі, дзіцячыя крэмы, бінты, пластыры, крэм для абутку.
3. Неабходны масьціка для праштампоўкі бялізны, канцтавары (сшыткі, фламастэры, асадкі, папера для друкаркі), канструктыры й гульні для разьвіцьца ад 3 да 11 гадоў. Таксама неабходны аэрасэпты й інгалятары для прафілактыкі й лячэньня расьпіраторных хваробаў, актываваны вугаль, супрацьалергічныя мазі, комплексы траў, вітаміны, іанізатары паветра, тубусны кварц, сухажаравая шафа для стэрылізаваньня медытычных інструмэнтаў.
4. Дыдактычныя гульні, лялечкі, што гучаць і сьпяваюць, сюжэтна-ралевыя гульні, ёсьць патрэба ў дзіцячых роварах, арэлях, каталках.
5. Надзьмуваныя басэйны, батуты й іншыя падобныя рэчы.
6. Лялькі, кнігі, відыёкасэты, дыскі з мультамі й дзіцячымі фільмамі. Гульні для развіцьця, мячыкі, скакалкі, канькі, лыжы і санкі. Усё можна б.у.
7. Гульнявыя комплекты, інвентар для чысткі снега, фітагарбаты, сіропы для кіслародных кактэляў, вітаміны.
|
 |