 |
Навігацыя |
 |
 |
Навіны за 2010 |
 |
 |
Бібліятэка маладафронтаўца: |
 |
|
 |
Cтвораны аргкамітэт у абарону затрыманага актывіста "Маладога фронту" Івана Стасюка |
 |
 |
 У Брэсце 5 лютага створаны аргкамітэт у абарону затрыманага актывіста зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" Івана Стасюка.
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, у гэты аргкамітэт апрача яго ўвайшлі рэгіянальныя прадстаўнікі Партыі БНФ, "Маладога фронту", руху "За Свабоду" і партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" . Усяго пяць чалавек. "Мы лічым, што затрыманне Стасюка незаконнае і парушае яго грамадзянскія правы. І будзем дабівацца яго вызвалення, а таксама спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу, — заявіў праваабаронца. — Зараз мы распрацоўваем стратэгію гэтай кампаніі і прымаем шэраг тэрміновых мер".
Паводле яго слоў, Іван Стасюк быў затрыманы днём 3 лютага. Актывісту пазваніў па тэлефоне супрацоўнік міліцыі і пытаўся наконт бойкі, што адбылася вечарам 23 студзеня на перакрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Брэсце. Затым супрацоўнікі міліцыі прыехалі да месца, дзе знаходзіўся Стасюк, і даставілі яго ў Ленінскі РАУС. Там ён быў затрыманы. Актывіст змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
"Наколькі мне вядома, Стасюк затрыманы па падазрэнні ва ўчыненні хуліганства, — патлумачыў праваабаронца. — Яго нібыта апазнаў адзін з відавочцаў канфлікту, што адбыўся вечарам 23 студзеня на перакрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Па паказаннях відавочцы, Стасюк браў удзел у гэтым інцыдэнце".
Праваабаронца падкрэсліў, 30 студзеня Стасюка выклікалі ў міліцыю па дадзенай справе. "Ён хадзіў у міліцыю. Ні ад каго не хаваўся. І таму незразумела, чаму яго затрымалі 3 лютага", — зазначыў Кісляк.
Крыніца: БелаПАН
|
 |
|
 |
НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ |
 |
 |
НАПІШЫ! |
 |
 |
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22
Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22
Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3
Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469
Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287
Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766 |
 |
 |
Далучайся! |
 |
 |
Нашыя чэскія партнэры |
 |
 |
Наш банэр |
 |
 |
Каталёгі |
 |
|