Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
28 жніўня 1771 году нарадзіўся Францішак Сапега, удзельнік паўстаньня 1794 г., уладальнік тэатра ў Дзярэчыне.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
АКЦЫЯ “КАМУНІЗМ – ПАД ТРЫБУНАЛ” У САЛІГОРСКУ
Затрыманьнямі й зьбіцьцём удзельнікаў скончылася акцыя “Камунізм – пад трыбунал”, праведзеная салігорскімі маладафронтаўцамі.

Моладзь у саколках “Камунізм – пад трыбунал” разгарнула вялізную расьцяжку на плошчы ў той момант, калі кіраўніцтва салігорскага выканкаму ўскладала кветкі да помніку Леніну.

На Ільлю і Івана Шылаў і Хрысьціну Самойлаву накінуліся міліцыянты й людзі ў штацкім. Па словах Івана, яго з братам адразу павалілі на зямлю, скруцілі рукі, білі па нырках,у міліцыянтскай машыне Івану разбілі нос.Хрысьціне таксама дасталася: дзяўчыну таскалі за валасы.

Зараз маладзёны на волі. Яны прабылі ў райаддзеле міліцыі 3 гадзіны, на Хрысьціну і Ільлю склалі пратаколы за “арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства”, да Івана жа прыязджаў сьледчы, які прыгразіў распачаць на хлапца крымінальную справу за “супраціў працаўнікам міліцыі”.Артыкул 363 прадугледжвае да 5 гадоў зьняволеньня. Як паведаміў Іван , калі пракурор дасьць санкцыю на арышт хлопца, яго могуць пасадзіць у СІЗА, нягледзячы на тое, што Іван непаўнагадовы.

Акрамя гэтага, моладзь ўсклала вянок з калючага дроту са стужкай з надпісам “Ахвярам палітычных рэпрэсіяў. 1917-1991. 1994-2007”да помніка Дзяржынскаму .














НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ
2 верасьня сьвяткуе Дзень народзінаў цудоўная дзяўчыны Кася Галіцкая! =)



Даражэнькая Касенька!

Віншуем цябе з гэтым файным днём! Няхай твой жыцьцёвы шлях будзе прасякнуты радасьцю й прыгажосьцю! Няхай штодзёныя перамогі заўжды радуюць цябе. Хай твае вочы заўжды зьзяюць вераю й надзеяй у сьветлую будучыню нашай краіны.

Зычым Божай ласкі табе й моцы! Моцы, каб пабачыць жыццё яшчэ лепшым : )
НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В