 |
Навігацыя |
 |
 |
Навіны за 2010 |
 |
 |
Бібліятэка маладафронтаўца: |
 |
|
 |
У ШВЕЦЫІ АБВЕШЧАНА "КАМПАНІЯ 193.1" |
 |
 |
 Галоўнымі мэтамі міжнароднай акцыі «Кампанія 193.1 – за свабоду асацыяцый у Беларусі», абвешчанай шведскай дэмакратычнай арганізацыяй “Шведская ініцыятыва па правах чалавека” і праваабаронцам Алесем Бяляцкім, зьяўляецца актывізацыя ўвагі шведскіх палітыкаў і грамадзкасьці да недапушчальных абмежаваньняў свабоды асацыяцый у Беларусі, а таксама маральная і матэрыяльная падтрымка беларускіх арганізацый, якія пацярпелі ў выніку сваёй дзейнасьці ад дзяржавы.
Плятформа «Кампаніі 193.1» ўключае наступныя пункты:
«Кампанія 193.1» выказвае сваю падтрымку арганізацыям, якія пацярпелі ад ганеньняў беларускага рэжыму, асабліва ліквідаваным арганізацыям, якія вымушаныя зараз працаваць нелегальна.
«Кампанія 193.1» заклікае беларускія ўлады гарантаваць свабоду асацыяцый у Беларусі згодна Дэклярацыі правоў чалавека ААН і неадкладна адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі або фонду, або ўдзелу ў іх дзейнасьці).
«Кампанія 193.1» заклікае ўрады дэмакратычных краін звярнуць увагу на недапушчальныя абмежаваньні свабоды асацыяцыі у Беларусі і патрабаваць адмены артыкула 193.1.
«Кампанія 193.1» збірае сродкі для праектаў у падтрымку свабоды асацыяцыі ў Беларусі. Усе сабраныя сродкі цалкам будуць накіраваныя ў першую чаргу на праекты падтрымкі дзейнасьці ліквідаваных арганізацый, якія працуюць на дэмакратыю і правы чалавека.
У межах Кампаніі ў шведскай газэце “УНТ” зьявіўся артыкул Марціна Углы і Алеся Бяляцкага “Патрабуйце свабоду асацыяцый у Беларусі” (http://www2.unt.se/avd/1,1786,MC=2-AV_ID=735269,00.html),
інфармацыя была агучана шведскім радыё.
“Шведская ініцыятыва па правах чалавека” стварыла таксама відэаролік пра перасьлед актывістаў незарэгістраваных арганізацыяў (Глядзець тут: http://www.youtube.com/watch?v=F0v9Dgj2YMA&eurl), а фотаздымкі пацярпелых па артыкуле 193.1 зьмешчаны на сайце арганізацыі http://www.ostgruppen.se/193.html
|
 |
|
 |
НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ |
 |
 |
НАПІШЫ! |
 |
 |
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22
Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22
Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3
Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469
Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287
Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766 |
 |
 |
Далучайся! |
 |
 |
Нашыя чэскія партнэры |
 |
 |
Наш банэр |
 |
 |
Каталёгі |
 |
|