 |
Навігацыя |
 |
 |
Навіны за 2010 |
 |
 |
Бібліятэка маладафронтаўца: |
 |
|
 |
ШВЭДСКІЯ ДЭМАКРАТЫ НАКІРАВАЛІ ЛІСТ ЛУКАШЭНКУ З ЗАКЛІКАМ СПЫНІЦЬ ПЕРАСЬЛЕД КАЦЯРЫНЫ САЛАЎЁВАЙ |
 |
 |
 3 красавіка актывісты швэдскай дэмакратычнай арганізацыі накіравалі адкрыты ліст прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з заклікам спыніць крымінальны перасьлед полацкай маладафронтаўкі Кацярыны Салаўёваў, суд над якой адбудзецца 8 красавіка.
Адкрыты ліст дасланы ў межах “Кампаніі 193’1”, абвешчанай “Шведскай ініцыятывай па правах чалавека” і вядомым беларускім праваабаронца Алесем Бяляцкім”, якая выступае за свабоду асацыяцый у Беларусі.
У лісьце шведскія праваабаронцы выказваюць сур’ёзную заклапочанасьць з нагоды незаконнага судовага працэса над лідэркай Полацкай філіі Маладога Фронту. “Артыкул 193.1 ужо неаднаразова крытыкавалі вядомыя замежныя праваабарончыя арганізацыі, бо былі прычыны для меркаваньня, што гэты артыкул будзе выкарыстаны для ціску на палітычную апазыцыю Беларусі. Як паказвае досьвед, гэтыя асьцярогі не былі беспадстаўнымі. На сёньняшні момант 13 маладзёнаў былі асуджаны артыкуле 193.1, усе крымінальныя справы зьяўляюцца палітычна матываванымі”, - нагадвае “Шведская ініцыятыва па правах чалавека”.
Шведскія дэмакраты адзначаюць, што артыкул 193.1 парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (артыкул 22), ратыфікаваны Беларусьсю. “Мы патрабуем выключыць артыкул 193.1 з Крымінальнага кодэксу Беларусі і прыняць усе меры, каб ні Кацярына Салаўёва, ні хто іншы больш ніколі не падвяргаліся рызыцы быць пакаранымі за ажыцьцяўленьня свайго канстытуцыйнага права на свабоду асацыяцый, - гаворыцца ў лісьце да беларускага прэзыдэнта. |
 |
|
 |
НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ |
 |
 |
НАПІШЫ! |
 |
 |
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22
Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22
Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3
Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469
Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287
Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766 |
 |
 |
Далучайся! |
 |
 |
Нашыя чэскія партнэры |
 |
 |
Наш банэр |
 |
 |
Каталёгі |
 |
|