Чаго баіцца Пуцін? Гісторыя атакаў па-беларуску

Чаго баіцца Пуцін? Гісторыя атакаў па-беларуску

З-за візыту Ўладзімера Пуціна ў Менск траіх маладафронтаўцаў ня вызвалілі пасьля адміністрацыйных арыштаў. Цяжка сказаць, чаго баіцца нова-стары прэзыдэнт РФ… 

Але гісторыя сьведчыць, што толькі за найноўшую гісторыю Беларусі можна сходу налічыць тры збройныя атакі на амбасаду Расеі ў Менску (без ахвяраў). І зь дзясятак мірных пэрфомансаў. Прыведзем толькі прыклады некаторых.

Збройны чын

1997 год. У ноч на 1 красавіка будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва Расеі быў абстраляны з аўтамата Калашнікава. Сьляды ад куляў былі знойдзены нават на сьценах суседняга дома. Побач зь местам здарэньня быў знойдзены аўтамат і некалькі гільзаў. Ахвяраў не было.

2001 год. У ноч на чэрвеня 2001 г на тэрыторыю амбасады Расеі ў сталіцы Беларусі кінулі выбыхоўку. Быў пашкоджаны плот, абыйшлося без ахвяраў. Інцыдэнт здарыўся за некалькі гадзінаў да прыбыцьця на мініскі саміт Уладзіміра Пуціна.

2010 год. У ноч на 31 жніўня невядомыя закідалі тэрыторыю расейскай амбасады бутэлькамі з запальнай сумясьсю. У выніку згарэў службовы аўтамабіль. Ніхто з супрацоўнікаў не пацярпеў.

Бачым, зь цягам часу маштабы нават “збройных” акцыяў усё драбнеюць. Ніхто нават блізка не паўтарыў учынак Ігната Грынявіцкага, які зрабіў замах на імпэратара Аляксандра ІІ.

 

Негвалтоўныя акцыі

Маладафронтаўцы, бачыць Бог, не плянавалі анічога з нагоды сёлетняга візыту Пуціна. Яны, можа, па старой звычцы й маглі б нешта ладзіць, але 2 красавіка — у дзень гэтак званага «яднаньня» народаў Беларусі й Расеі — але ён мінуў ужо два месяцы таму. Варта адзначыць, што да нядаўняга часу пачынаючы з канца 90-х гадоў практычна кожны год маладафронтаўцы адзначалі гэты дзень акцыямі.

1998 год. 2 красавіка у Менску падчас апазыцыйнае маніфэстацыі арыштаваны заснавальнік МФ Павал Севярынец — за “зрыў канцэрту, прысьвечанага аб’яднаньню Расеі й Беларусі”. Севярынец правёў у ізалятары 2 месяцы, потым быў  вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе, а крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. без тлумачэньняў і прабачэньняў.

1999 год. 25 красавіка ў Горадні адбылося легендарнае шэсьце, названае ў «Нашай Ніве» “40 мужоў харобрых”, якое мела на мэце сарваць чарговыя беларуска-расейскія пагадненьні.

2003 год.  2 красавіка ў знак пратэсту агульнай валюце Беларусі й Расеі Малады Фронт ладзіць акцыю “Не расейскаму рублю!” падчас якой Зьміцер Дашкевіч спальвае расейскія грошы.

Застаецца незразумелым, чым менавіта трое дваццацігадовых хлопцаў могуць перашкодзіць візыту кіраўніка суседняй краіны. Можа, беларускі КДБ толькі выкарыстоўвае Уладзіміра Пуціна, каб дзіўным чынам «апраўдаць» нахабныя новыя арышты для актывістаў МФ. Але ці змаўчыць пры гэтым выкарыстаны Уладзімір Уладзіміравіч?

Падзяліцца:

Каментары

  1. Додик Гимпелевич, писатель, почётный гр-нин Бобруйска (May 31, 2012:15:07)Адказаць

    Салье, ўсё брэша! Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, гэта табе нi бацька Лукашэнка. Пра Лукашэнку, амерыканцы кажуць, што ён чапляецца за ўладу, …крадзе грошы, ды складае іх сабе ў торбу. Уладзімір Пуцін, вельмi шкадуе сваiх людзей, ён нiколi не возьме сабе лiшняй капейкi. Уладзiмiр Уладзiмiравiч Пуцін, даўно хоча перадаць каму небудь сваё Прэзідэнцкае крэсла. Толькi ён не ведае, ды не бачыць кале сябе нiкога годнага быць Прэзідэнтам (гэтай дзяржавы), ..акрамя сябе. Вiдаць, за тую чэснасць ды за праўду, якую пiша руска-беларускi народны летапiсец-гусляр, або ..апалітычны аглядальнік — Додзік Гімпелевіч, яго i прагналі з гэтага Маскоўскага гарадскога саюза пісьменнікаў, а яму казалi, што — за нявыплату членскiх узносаў.