Чаму хрысціяне Нарвегіі баяцца святкаваць Раство?

Чаму хрысціяне Нарвегіі баяцца святкаваць Раство?

“Што такое талерантнасць? Тэрмін “талерантнасць” сутнасна медычнага паходжання, у перакладзе з лаціны “толеро” пазначае няздатнасць арганізму супрацьстаяць знешнім інфекцыям…”

Прапануем вам артыкул Яўгена Дзяканава аб тым, чаму нарвежцы баяцца святкаваць Раство з ялінкамі, калекцыянаваць мяккія цацкі і як “кватэранты” у асбона ўзятай частцы сусвету паволі пачынаюць дыктаваць свае правілы гаспадарам кватэры.

“…Чарговы прыклад талерантнай параноі я пабачыў у Осла, выходзячы з метро. У гандлёвым цэнтры «Stovner» на месцы, дзе зазвычай выстаўляюць елку, я яе не ўбачыў. Прычына — рашэнне мясцовай улады «Stovner komunne», якая не без задавальнення паведаміла, што прыняла пад увагу просьбы некаторых жыхароў раёну, якім замінае сімвал “чужой” для іх рэлігіі.

Справа ў тым, што ў гэтым раёне, які ў народзе небезпадстаўна называюць «Ослоабад», дужа багата радыкальных мусульманаў-салафітаў (вахабітаў), якія ўжо змусілі ўвесь раён жыць па-іхнаму.

Так і сёння, сімвал Раства, ялінка, была замененая на талерантнае асветленае дрэўца…

Я пацікавіўся і запытаўся аб тым, што тут сталася, і адказ падлеткаў, якія стаялі побач, мяне наўпрост шакаваў: “Мы мусульмане, не пацерпім тут сімвалаў гэтых белавухіх свінняў”. Гэта яны пра нас, людзей еўрапейскіх нацыянальнасцяў і Хрысціянскай Веры… Няўжо гэта слушна? Альбо гэтыя выслоўі спрыяюць талерантнасці? Такія паводзіны ёсць найперш ганьбай для бацькоў гэтых падлеткаў. Хаця што можна сказаць пра людзей, якія тут жывуць паразітамі, не працуюць, а ў сябе на бацькаўшчыне зарабляюць марскім пірацтвам?

Ніякага расізму — толькі канстатацыя фактаў. У Нарвегіі, спрадвек хрысціянскай краіне, немажліва зараз выстаўляць ялінку на Раству, а хрысціяне хрысцяцца ўпотай!

Стоўнэр — ваколіца Осла, дзе ўжо даўно, няхай і не зусім афіцыйна, працуюць законы “шарыяту”. Раней тэлебачанне паведаміла, што нарвежскія суддзі прапанавалі ўзаконіць так званыя “шарыятскія суды” ў Нарвегіі. Фармальна, законы “шарыяту” могуць быць абавязковымі толькі для мусульманаў, але ва ўмовах Нарвегіі гэтыя законы ўжо сталі абавязковымі для ўсіх.

Ёсць міфы пра тое, што ў зонах, дзе працуюць законы “шарыяту”, напрыклад у Лондане, няма гандлю наркотыкамі, прастытуцыі альбо іншага крыміналу. Гэта не так: гэтыя кварталы ёсць эпіцэнтрам гэтых злачынстваў, з той абумоўленасцю, што кожны мае плаціць частку ад набытку ў грамаду, якая робіць “надвор’е” у дадзеным раёне.

І вось яшчэ: мая суседка, нарвежка-пенсіянерка, усё жыццё працавала настаўніцай у школе для іншаземцаў. Яна калекцыянуе мяккія цацкі, і частка калекцыі стаіць у яе на падваконніку, у тым ліку, тры парсючкі з вядомай казкі ціхенька размясціліся за шклом побач з кактусам. Але высветлілася, што рэлігійныя пачуцці суседзяў — арабаў і самалійцаў, калі тыя выйшлі на вуліцу, раптам абразілі плюшавыя парсючкі… Панаехала паліцыі, праваабарончых арганізацыяў, журналістаў і нават дэпутатаў парламенту. Парсючкоў прыбралі падалей ад вачэй. Сельга, гэта імя суседкі, плакала, а з ранку яе адвезлі ў лякарню з нападам сэрца.

Большасць эмігрантаў, якія распачалі той хай, вядуць паразітычны альбо крымінальны лад жыцця і пераехалі ў Нарвегію як бежанцы, у свой час скрозь скардзіліся на горкую долю на бацькаўшчыне, а зараз ужо дыктуюць нарвежцам, як ім жыць і што ім рабіць. Наколькі я ведаю сапраўдны іслам катэгарычна не прымае такія паводзіны.

Нарвежцы — дужа мілыя і даверлівыя людзі, а часам па-дзіцячаму наіўныя, таму іхную дабрадушнасць багата хто карыстае, і даволе паспяхова. Але мне было б прыемна, калі б яны выступілі з асуджэннем хамскіх паводзінаў большасці радыкальных мусульманаў еўрапейскіх краінаў.

Так я і зрабіў, адразу пайшоў у камуну і сказаў: “Хлопцы, вы не маеце рацыі, бо не толькі мусульмане маюць правы чалавека”, і адразу атрымаў адказ: “А ты расіст! Ты мусульманаў ненавідзіш! Ты фашыст!”

Я журналіст і скрайне рэдка ўступаю ў падобныя дыскусіі, я толькі кансатую факт, што ў еўрапейскай краіне, са старажытнымі хрысціянскімі традыцыямі людзі ўжо баяцца выставіць сімвал Раства — прыбраную ялінку, а госці, якіх тут прынялі як братоў, ужо прымусілі жыць усіх па сваіх правілах ды паняццях.

Мы ж пры гэтым маем талерантна апусціць вочы долу і, каб не было вулічных пагромаў, трэба яшчэ пабольшыць дапамогу “гасцям”, а самім працаваць яшчэ больш, сплочваючы і без таго высокія падаткі.

Ці ёсць мяжа талерантнасці. калі ад пачатку талерантнасць пазначае няздатнасць арганізму супрацьстаяць знешнім загрозам?

Яўген Дзяканаў, www.bratstvo.info , пераклад з украінскай — mFront.net

Ад рэдакцыі хацелася б дадаць, што сёлетняе Раство было азмрочанае яшчэ і серыяй нападаў на каталіцкія цэрквы ў Нігерыі з боку радыкальнай ісламскай групоўкі “Боко харам”, там лік загінулых ідзе на дзесяткі. Паўстае лагічнае пытанне: ці не прыйдзецца беларускім вернікам бараніць свае цэрквы на кожнае Раство праз 10, 20, 30 год калі кожны чацвёрты шлюб на Беларусі заключаецца з чужынцамі?..

Нагадаем, што МФ не падтрымліваў і не падтрымлівае расісцкія ці фашысоўскія ідэалогіі! Факты, толькі факты…

 

Падзяліцца:

Каментары