Чаму нас палохаюць нацыяналізмам?

Чаму нас палохаюць нацыяналізмам?

Пастсавецкая Беларусь баіцца любой праявы нацыяналізму, як чорт ладану. Любы ўздым нацыянальнай свядомасці, зварот да беларускай гісторыі, згадка нацыянальных герояў расцэньваецца ледзь не экстрэмізмам. Гэта прывяло да заняпаду культуры, мовы і самасвядомасці народа. Назваць гэты працэс, інакш як культурным генацыдам я не магу. Каму і чаму выгадна падмяняць гісторыю, чаму нас прымушаюць забыцца герояў нацыі і нарэшце, чаму нацыяналізм прыроўнены да экстрэмізму — на гэтыя пытаннi я вам паспрабую адкаказаць сёння.

Базавым тэзісам нацыяналізму з`яўляецца каштоўнасць нацыі як вышэйшай формы грамадскага адзінства і яе першаснасці ў дзяржаватворнЫм працэсе. Нацыяналізм прапаведуе вернасць і адданасць сваёй нацыі, палітычную незалежнасць і працу на карысць уласнага народа, культурнае і духоўнае ўзрастанне, аб`яднанне нацыянальнай самасвядомасці для практычнай абароны умоў жыцця нацыі, яе тэрыторыі пражывання, эканамічных рэсурсаў і духоўных каштоўнасцей. Ён абапіраецца на нацыянальнае пачуццё, якое роднасна патрыятызму .

Што ж тут дрэннага? Нацыяналіст ставіць інтарэсы грамадства вышэй за сваі, ён гатовы як працаваць не пакладаючы рук на карысць свайго народа, так і аддаць  жыццё не задумваючыся за сваю краіну. Уяўляеце сабе гэты кашмарны сон рэжыму? Нацыяналізм адзіны спосаб аб`яднаць краіну дзеля свабоды. Любы патрыёт з`яўляецца нацыяналістам, як і любы нацыяналіст — патрыётам. А патрыёт ніколі не прамяняе Радзіму на 500 даляраў, ці што там цяпер Саша абяцае.

Як паказваюць падзеі ва Украіне — менавіта нацыяналізм з`яўляецца каталізатарам грамадзянскага пратэсту. Зараз рэвалюцыяй кіруюць не палітычныя лідэры, а патрыятычныя фарміравання (Правы сектар, УНА УНСО, Белы молат, Трэзуб і г.д.) Менавіта яны вывелі пратэсты на новы ўзровень — узровень нацыянальнай рэвалюцыі. Менавіта супрацьстаянне на Грушэўскага стала кропкай невяртання як для рэжыму, так і для народа. Менавіта нацыяналісты знайшлі ў сабе мужнасць пайсці на прамую канфрантацыю з рэжымам. Вы можаце сказаць што людзі аддалі жыцці і здароўе, шматлікім свецяць немаленькія тэрміны зняволення. Так, але гэтыя людзі паставілі жыццё нацыі вышэй свайго, свабоду дзяржавы вышэй уласнай. Яны выбралі свой шлях, ведалі на што ідуць і гатовыя былі прынесці ахвяру. Гэта і ёсць найвышэйшай мэтай нацыяналізму — ўсведамленне перавагі нацыі над табой, свабоды перад рабствам, народа над дзяржавай.

Нацыяналізм — гэта не саўковая прымусоўка ў любові да Радзімы. Нацыяналізм гэта адказнасць. Адказнасць не толькі за сябе, але за сваю дзяржаву. Нацыяналізм гэта любоў. Любоў не толькі да блізкага, але да ўсяго народу. Нацыяналізм гэта лёс. Лёс агульны, твай і тваёй Радзімы. Нацыяналізм гэта шлях. Шлях з якога не згортваюць, нягледзячы на ​​цяжкасці і спакусы. Каліноўскі, Булак-Булаховіч, Гадлеўскі і многія героі — аддалі сваё жыццё за Беларусь. Аддалі за што? За пакланенне і помнікі катам нашага народа? За добраахвотнае наша рабства? За дыктатуру, пануючую з нашай маўклівай згоды? Можа не дзеля гэтага яны ахвяравалі сабой? Яны змагаліся за свабоду — сваю і сваёй краіны. Вось мы і падышлі да тэмы гісторыі.

Хіба да месца пры дыктатуры шанаваць змагароў за свабоду? Як можна шанаваць Каліноўскага, які ваяваў з імперскімі акупантамі? Бо Расея зараз стратэгічны партнёр і лепшы сябар дыктатара. Не будзе ж Саша тыкаць Крамлю героем-вызваліцелем. Вартая жалю сягоння руская дзяржава не трывае напамінкаў аб сваёй бездапаможнасці, подласьці і жорсткасці. Нездарма першым пунктам пры газавых перамовах з Украінай было пазбаўленне Сцяпана Андрэевіча Бандэры звання Герой Украіны. Не будзе ж рэжым шанаваць змагара за свабоду сялян? Сялян якія праз 150 гадоў пасля паўстання па ранейшаму не вольныя. Людзей у сучаснай Беларусі не выпусцілі з жабракоў калгасаў, прымусілі працаваць па 12-16 гадзін за мізэрныя зарплаты, прымусілі прадаваць прадукцыю дзяржаве за капейкі. Людзям так і не вярнулі зямлю адабраную бальшавікамі.

Як можа рэжым ганарыцца Булак-Булаховiчам? Бо Станіслаў Нікадзімавіч ваяваў з чырвонымі бандытамі, ваяваў за незалежнасць. Як можа атручаны камунізмам чалавек прызнаць правы народаў на самавызначэнне і свабоду. Як ён можа зразумець чалавека які ваяваў не за моцных, не за страх і кантрыбуцыі — а які ваяваў за шчасце людзей. Бо прызнаўшы гераізм нацыянальных фарміраванняў — прыйдзецца прызнаць і злачыннасць камуністаў. Такога адзюльтэра ўсходнія спонсары не даруюць. Таму трэба душыць на корані патрыятызм і сапраўдную гісторыю, вымаривать з розумаў і сэрцаў свабоду, роўнасць, братэрства. Выморвать нацыяналізм у інтарэсах кіруючых акупантаў.

Як можа праваслаўны атэіст шанаваць Вінцэнта Гадлеўскага? Як чалавеку тыму, што шукае ў рэлігіі толькі выгаду зразумець самаадданага служыцеля царквы і свайго народа? Як разбэшчаная незлічонымі багаццямі царква можа адштурхнуць руку, якая 20 гадоў корміць яе ўзамен на маўчанне? Хіба можа купка ашуканцаў абіраючых народ па таксе, што вісіць на сцяне храма паміж абразамі, прызнаць героем бяссрэбраніка, які жыццё сваё прысвяціў ня збівання капіталу, а служэнню Богу, Радзіме і людзям? Прыняўшы такога героя — рэжым і праўладная РПЦ толькі пакажуць кантраст паміж служэннем і прыслугоўваннем.

Гэтыя людзі былі нацыяналістамі — людзьмі тымі, што любяць Беларусь больш чым сябе. Менавіта такія людзі мяняюць лёс краіны. Нельга змагацца з людзьмі якія не баяцца ахвяраваць сабой, нельга запалохаць бясстрашных, нельга купіць душу ў чалавека які ўжо аддаў яе сваёй краіне. З жывёльнага страху дыктатуры перад нацыяналізмам і расце нахабная хлусня аб экстрэмізме. Раз нельга перамагчы нацыяналістаў — трэба з дзяцінства палохаць імі людзей. Трэба распавядаць аб войнах, тэрактах і павешаных на слупах іншаземцах. Трэба красці гісторыю, мову, нацыянальных герояў. Нельга беларусу быць беларусам …

Нацыя жывая, пакуль ёсць людзі гатовыя за яе аддаць жыццё. Нацыя жывая, пакуль жывыя ў памяці яе героі, мова і гісторыя. Пакуль жывы нацыяналізм — жывая і нацыя, бо нацыяналізм гэта любоў. Любоў да Бога, Радзімы, народу.

Зьмiцер Юшкевiч

Падзяліцца:

Каментары