Чаму Саннікаў круцей за спецагентаў ГРУ

Чаму Саннікаў круцей за спецагентаў ГРУ
Анджэй Пачобут аспрэчвае выказанае ў артыкуле Віктара Марціновіча меркаванне, што Саннікаў, маўляў, “тряпка, а не морпех”.  У сеціве напатаў артыкул Віктара Марціновіча. Мой пратэст выклікаў наступны пасаж:

Один знакомый журналист сказал, что Санников перестал для него быть политиком после того, как написал прошение о помиловании. Когда ему возразили: ты, друг, знаешь, что с человеком могли сделать, чтобы это прошение получить, — он спокойно рассказал две истории.

Первая — про двух русских, которых поймали в Катаре в 2004г. после убийства участника чеченского сепаратистского движения Зелимхана Яндарбиева. Яндарбиев был лучшим другом эмира, поэтому его вероятных убийц допрашивали так, как могут допрашивать только разъярённые арабы. Можно себе представить, до какого порога боли они довели подозреваемых. И вот, возможные ликвидаторы пережили пытки и ни в чём не сознались. Их экстрадировали в Россию, где их встретили с воинскими почестями (похоже, было за что).

Вторая история — про 15 британских морских пехотинцев, отловленных в Иране после того, как вторглись в его территориальные воды. От них требовали признания вины. От них требовали унижений (извинения перед иранским народом). Их прекрасно кормили, показывали по телевидению (т.е. пыток не было, иначе на лицах остались бы следы). И вот через несколько дней после задержания морские пехотинцы согласились на все условия: публично извинились, были издевательски наряжены в иранские костюмы (для рекламы персидского текстиля) и выпровожены домой. Когда на родине у них спросили: друзья, что с вами там делали, те, помявшись, признались: просто принесли в камеру сделанные специально для них гробы и оставили там.

По мнению журналиста — а он человек опытный и видавший всякое, мораль этих двух историй такова: не готов идти в бой — сиди дома. Русские пытки пережили потому, что были закалены и представляли, куда идут. Морпехи же сломались от одного вида гробов, потому как были не морпехами, а тряпками.

Я не буду аналізаваць паводзіны 14 брытанскіх ваенных маракоў і марпехаў, самаму малодшаму з якіх было 20 год і 26-гадовай жанчыны (таксама вайскоўца), якія патрапілі ў іранскую няволю.

Мяне больш ўразілі захапленні паводзінамі афіцэраў расейскага ГРУ, якія здзейснілі бязглузды тэрарыстычны акт (гора-дыверсантаў затрымалі па “гарачых слядах”, што ўжо само па сабе кажа пра іхныя прафесійныя здольнасці) і на трэці дзень зняволення ва ўсім прызналіся.

ГРУ-шнікі (іх паказанні і удзел у следчым эксперыменце былі запісаныя на відэа) узялі ў падзельнікі міністра абароны Расейскай Федэрацыі (паводле іх сведчанняў, ён асабіста аддаў загад аб ліквідацыі Яндарбіева), распавялі, што матэр’ялы, з якіх яны зрабілі бомбу, былі дастаўлены ў Катар дыпламатычнай почтай (у падзельнікі, такім чынам, яны ўзялі і расейскі МЗС)…

Карацей, цалкам прызналі сваю віну, і актыўна супрацоўнічалі з следствам.

Расейскія крыніцы тлумачылі іх паводзіны тым, што да іх доўга не прыходзілі расейскія дыпламаты і ГРУ-шнікі падумалі, што Радзіма пра іх забылася. Дарэчы, сустрэцца з расейскім консулам ім далі на трэцiя суткі, пасля таго як яны далі свае паказанні.

Прызнанні былі вынікам катаванняў? Безумоўна. ГРУ-шнікі на судзе распавялі, што іх білі, не давалі спаць і натраўлівалі на іх сабакаў. Толькі варта памятаць, што ў дадзеным выпадку мы маем справу не са звычайным чалавекам, а з адмыслова падрыхтаваным дыверсантам, адзін з накірункаў падрыхтоўкі якога якраз тычыцца паводзінаў у няволі.

І яшчэ раз нагадаю: катарцам спатрэбілася трое сутак, каб даведацца пра ўсе падрабязнасці іх спецаперацыі…

А цяпер вернемся на нашыя геаграфічныя шыроты. Андрэй Саннікаў, якому ў прыклад ставяць ГРУ-шнікаў, знаходзіўся ў зняволенні больш доўгі тэрмін. І ўздзеянне на яго было калі не больш інтэнсіўным, то прынамсі больш працяглым…

Ужо гэтага дастаткова каб прызнаць, што ён аказаўся круцей за “герояў ГРУ”.

Анджэй Пачобут

Трэба заўважыць, што сам Віктар Марціновіч не прымае логіку “знаёмага журналіста”. Ягоны артыкул прасякнуты смуткам з той нагоды, што прафесія палітыка ў Беларусі стала “ваенізаванай”. Канкурэнцыя адбываецца не ў сферы ідэй, а ў сферы сілавога супрацьстаяння. У такіх умовах, піша ён, альтэрнатывай дзеючай уладзе можа стаць хіба што ваенная хунта, ці ўзброеныя чорнарубашачнікі.

Крыніца: http://www.nv-online.info/

Падзяліцца:

Каментары