Чаму трэба ісьці на Чарнобыльскі шлях?

Чаму трэба ісьці на Чарнобыльскі шлях?

26 красавіка адбудзецца традыцыйная акцыя. Чарнобыльскі шлях фактычна згубіў сваю папулярнасьць на мяжы 90х і нулявых, пытаньні акцыі дасюль актуальны, але з году ў год застаючыся пытаньнямі без адказаў, яны ўжо не выводзяць на вуліцы Менску дзесяткі тысяч беларусаў.
Сёньня цяжка ўявіць што 16 год таму гэта акцыя магла б быць вырашальнай, 27 красавіка 1996 года ўсе мы маглі б прачнуцца ў іншай краіне, і гэта факт. У маім жыцьці, на той час, зьмянілася б ня так і шмат я б прачнуўся такім жа першакласьнікам, а колькі лёсаў мог зьмяніць гэты дзень у будучым..? Але гісторыя не трывае ўмоўнага ладу, таму маем што маем.
А маем не шмат.
Маем запужанае грамадства, разьбітую палітычную апазіцыю і лідэраў у турмах, маем мёртвую эканоміку каторая не сёньня заўтра выдасьць нам новую хвалю дэвальвацыі ці ўжо наўпрост паставіць на мяжу жыцьця і сьмерці кожную беларускую сям’ю. Чалавек які называе сябе прэзідэнтам ліха будзе абвінавачваць ва ўсіх бедах захад, пятую калону, космас, каго заўгодна толькі ні сябе самога. Беларусь зараз як паветраны шар які падае ўніз і абавязкова разшыбецца аб зямлю, калі толькі не ськінуць непатрэбны баласт, ну а хто гэты непатрэбны баласт мы з вамі ўсе добра ведаем.
Усе хто будуць выступаць на акцыі, без выключэньня, не дадуць нам адказаў на пытаньні як і чым запоўніць нашыя лядоўні, ці калі мы зажывем па-чалавечы, не дадуць адказаў не таму што на акцыі не будзе якаснай гукаўзмацняльнай тэхнікі , а таму што не ведаюць іх. Трэба скінуць баласт, а гэта залежыць не ад адзінкавых асобаў, а ад усіх нас.
Ставіць высокія мэты зараз глупа, мы не вырашым усё адной акцыяй, дэмакратычную Беларусь трэба выхадзіць і выстаяць на вуліцах і плошчах нашых гарадоў. Галоўным вынікам 26 красавіка павінен стаць наш імпэт, мы павінны адчуць што мы разам і што нас шмат.
Як арганізатар я мала чаго магу абяцаць. Я ня буду расказваць пра тое, што мы зрынем рэжым 26 красавіка ці бліжэйшым часам – у беларускай апазіцыі і без мяне хапае такіх аратараў.
Але магу паабяцаць дзяўчынам, што на акцыі будзе шмат мужных і адказных хлапцоў, а хлопцам, прысутнасьць, прыгожых і шчырых дзяўчат. Гэта ўжо ня мала 🙂

Мікалай Дземідзенка.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Apr 27, 2012:01:11)Адказаць

    Натхняльна, але па выніках акцыі выснова адна: будзем мець што маем яшчэ досыць працяглы час