Чарговы суд за “Дзень Паўстанцаў” у Свіслачы?

Чарговы суд за “Дзень Паўстанцаў” у Свіслачы?

Алеся Кікревіча апыталі па факце удзелу ў “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” — так Свіслацкі РАУС кваліфікаваў ушанаванне памяці братоў Каліноўскіх і Р.Траўгута ў Свіслачы 27 кастрычніка.

З раніцы маладафронтаўца выклікаў намеснік начальніка Ленінскага РАУС г. Горадні капітан Лапато Павал Уладзіміравіч (77-15-25, 3837362 — МТС).

Высветлілася, што згодна рапарту ст. інспектара Свіслацкага РАУС ст. лейтэнанта Паўлючэні Д.В. Кіркевіч парушыў арт. 23.34 АК РБ. Справа, верагодна, будзе перададзеная ў суд.

“Усе рэпрэсіі з боку ўлады мы выкарыстаем для піяру і рэкламы постаці Кастуся Каліноўскага, а таксама надыходзячага 150-годдзя Паўстання 1863 г.” — адзначыў Алесь Кіркевіч.

Нагадаем, што чатыры ўдзельнікі мерапрыемства (Алесь Крата, Станіслава Гусакова, Віталь Лопасаў і Вітольд Ашурка) былі затрыманыя і арыштаваныя на суткі яшчэ ў дзень яго правядзення. Яшчэ трое актывістаў (Анатоль Валюк, Віктар Дзесяцік і Юры Глебік) чакаюць судоў 26 і 27 лістапада, якія маюць адбыцца ў Свіслачы.

Падзяліцца:

Каментары