Чарговыя 5 сутак для Паўла Сяргея

Чарговыя 5 сутак для Паўла Сяргея

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 17 траўня разглядзелася адміністрацыйная справа яшчэ аднаго маладафронтаўца Паўла Сяргея. Яго абвінавачваюць паводле артыкула 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”).

Справу Паўла разглядала суддзя Наталля Каробіна і прызначыла яму 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадваем, што хлопец быў выцягнуты з уласнай кватэры ночу 16 траўня.

За апошні тыдзень улада на чале з палкоўнікам Яўсеевым і яму падобнымі арганізавала “паляванне” на актывістаў “Маладога Фронту”.

Падзяліцца:

Каментары