Чарнасоценцы: «Казачий спас» разам з праваслаўнай царквой вучаць дзяцей ваяваць

Чарнасоценцы: «Казачий спас» разам з праваслаўнай царквой вучаць дзяцей ваяваць

Малады Фронт падаў у Генэральную пракуратуру зяўку з патрабаваньнем праверыць дзейнасьць ваенна-патрыятычнага клюба ““Казачий спас”, які гэтымі днямі на базе праваслаўнай царквы Раства Хрыстова вучыць беларускіх дзецей ваяваць.

Заяўку у пракуратуру падаў сустаршыня МФ Зьміцер Дашкевіч.

На думку маладафронтаўцаў, да праваахоўнікаў узьнікае мноства пытаньняў. Чаму ў Беларусі адкрыта дзейнічае незагістраваны ваенна-патрыятычны (нібыта ў нас ідзе вайна) клюб? Тым болей, у праваслаўнай царкве. Чаму незарэгістраваная ваенізаваная арганізацыя на тэрыторыі Беларусі свабодна прапагандуе антыбеларускія ідэі?

«Памятаю, Генэральная пракуратура ў 2005-2006 гадах узбуджала крымінальныя справы супраць “Маладога фронта”, які без аніякага ваеннага складніка прапаведаў беларускі патрыятызм, хрысьціянскія каштоўнасьці. А тут праваслаўнае ваенна(!!!)-спартовае аб’яднаньне “Казачий спас” ладзіць “вайнушку” ў у царкве Раства Хрыстова, а потым робіць паломніцтва на Лінію Сталіна. У іх адбыўся сымбіёз сталінізма, камунізма і праваслаўя. Мы патрабуем як мага хутчэй разабрацца, ці адпавядае іх дзейнасьць беларускаму заканадаўству», – пракаментаваў Зьміцер Дашкевіч.

На думку маладафонтаўцаў, у цяперашнія часы складанай палітычнай абстаноўкі ў краіне – менавіта барацьба за беларускія ідэі, супрацьстаяньне дзейнасьці чорнасоценных крамлёўскіх структураў, якія займаюцца адкрытай ці прыхаванай падрыхтоўкай захопу Беларусі Расіяй, — з’яўляецца першаснай задачай беларускага грамадств.

З 13 па 19 ліпеня на базе праваслаўнай царквы Раства Хрыстова ваенна-патрыятычны клуб “Казачий спас” праводзіць ваенізаванае мерапрыемствы для дзяцей. “Казачий спас” займае адно з першых месцаў ў сьпісе чаранасоценных арганізацый, якая дзейнічаюць у Беларусі.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Александр (Jul 14, 2015:15:39)Адказаць

    Поддерживаю молодофронтовцев! Нечего изх Беларуси делать какзачий лагерь. Иза этим должна смотреть власть, которой, видимо, безразлично насыщение страны чуждыми традициями вместо своих вековых. И вообще, только слепой не видит российской (пока что) культурной экспансии, усилившейся в разы в последнее время в Беларуси. Конечно “падающего подтолкни”, но с этой белорусской “толерантностью”, которая на деле обыкновенный пофигизм, они завтра могут проснуться в чужой стране или стать чужими в своей.