Чарнобыльскі шлях — 2012(анлайн трансляцыя)

Чарнобыльскі шлях — 2012(анлайн трансляцыя)

У Менску, сення традыцыйна прайшоў “Чарнобальскі шлях”. Акцыя цалкам дазволеная ўладамі.Збор удезльнікаў каля Акадэмі навук а 18:00, шэсце пачнецца а 18:30 па вуліцы Сурганава да парку да парку Дружбы Народаў, дзе адбыўся мітынг.

20:47- Мітынг завершаны

“Однозначно самый креативный отжиг только что завершившегося “Чарнобыльскага шляху” в исполнении лидера “Молодого фронта” Николая Демиденко 🙂
Не удержался, чтобы не запостить его прямо с нетбука, сидя на лавочке в парке Дружбы народов под звон разбираемых ментами турникетов. ” Vladimir Chudentsov

“20.37. Як стала вядома Еўрарадыё, затрыманне адбылося каля Макдональдса на плошчы Бангалор. У два мікрааўтобусы былі закінутыя 12-15 чалавек. Калі асноўная частка дэманстрантаў зайшла ў парк Дружбы народаў, а хвост калоны яшчэ знаходзіўся на ходніках, на групу людзей наляцелі міліцыянты. Сярод затрыманых ёсць грамадзяне Расіі, якія ішлі пад сцягамі “Яблока”. Як паведамляе Алесь Пілецкі, расіяне ішлі да плошчы Бангалор, але да самога парку не дайшлі”
(euroradio)

ліхтарыкі ад МФ

“Лідар БНФ Аляксей Янукевіч звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі ніколі не было нацыянальнай улады — ні і 1986-м, калі выбухнуў Чарнобыль і радыяцыйныя аблокі «асаджвалі» на Беларусь, ні цяпер, калі ўлады замоўчваюць наступствы Чарнобыльскай катастрофы і збіраюцца будаваць новую АЭС”  (Наша Ніва)
“20:23

Выступае Таццяна Новікава (Экадом), яна кажа, што добра, прыйшло шмат людзей на Шлях, яна звярнула ўвагу на тое, што дзяржава працягвае замоўчваць трагедыю, сказала пра людзей, што працягваюць паміраць ад хваробаў, звязаных з Чарнобылем.Па словах Таццяны Новікавай, дзяржава паказала сваё стаўленне да праблем Чарнобыля тым, што забрала гукаўзмацняльную апаратуру.Яна таксама заявіла, што дзяржава навязвае будаўніцтва АЭС — гэта афёра, якая можэа пацягнуць за сабой шмат ахвяраў.Паводле БелаПАН, перад мітынгам былі затрыманыя прадстаўнікі расійскага «Яблыка», што бралі ўдзел у акцыі. Як паведаміў БелаПАН адзін з відавочцаў, на прыпынку грамадскага транспарту да іх пад’ехаў мікрааўтобус з зацемненым шклом без нумароў. З яго выскачылі людзі ў цывільным і зацягнулі ўнутр некалькі чалавек” (Наша Ніва)

“Пачаўся мітынг. Слова ўзяў Юрый Хадыка. Ён выбачыўся за тое, што зноў не прапусцілі гукаўзмацняльную апаратуру, прапанаваў ушанаваць прафесара Несцярэнку, якім першым прыбег у 1986-м ук будынак КПБ і сказаў пра катастрофу, загінулага прафесара Івана Нікітчанку.Цяпер — хвіліня маўчання” (Наша Ніва)

“Міліцыянты не прапускаюць за агароджу дваіх актывістаў з узмацняльнікамі, распавёў ЕўрарадыёВіктар Івашкевіч. Аднак, як мінімум, адзін узмацняльнік пранесці ўдалося, ён — на сцэне” (Euroradio)

20:17 — рыхтуем сюрпрыз)) (MFront.net Twitter) 

20:15 — НАМ НА МАБiЛКУ пАТЭЛЕФАНАВАУ НАШ ЭДУАРД ЛОБАУ!!! =)) (MFront.net Twitter) 

20:09 — металашукакальныя аркi не вытрымалi людской плынi i цяпер проста так пiшчаць як радыяцыйныя датчыкi (MFront.net Twitter) 

19:47 — прыйшлi  (MFront.net Twitter) 

“Калона затрымалася каля ўніверсама “Рыга”. Людзі пераходзяць вуліцы малымі групамі, паведамляе Зміцер Лукашук. На запланаваны час пачатку мітынгу ў 19.30 у парк Дружбы народаў яны ўжо спазняюцца.” (Euroradio)


19:15 — застадося прайсцi толькi скверык (MFront.net Twitter) 

19:03-расейцы з Яблака цiкавяцца перакладам нашых лозунгау, мимими))(MFront.net Twitter) 

“Машыны, што едуць Сурганава, сігналяць, а людзі ў цывільнрым здымаюць на камеру нумары гэтых машын” (Наша Ніва)

 Зьявіліся некалькі сьцягоў руху сэксуальных меншасьцяў ЛГБТ. У калёне — інваліды ў вазках, жанчыны ” (Радыё Свабода)

18:51-у калоне жартуюць ля офiснага будынка: “шэф, колькi каштуюць дзверы гэтага будынка?”

уплмнiлi мiнулае лета — пляскаюць у ладкi (MFront.net Twitter) 

ДАІшнікі перакрылі рух на праспекце, даюць прайсці калоне на вуліцу Сурганава. З’явіўся Андрэй Дзмітрыеў (“Гавары праўду”), кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча — Сяргей Марцалеў.Зараз калона моцна расцягнулася, у шэсці ўдзельнічае каля 1,5-2 тыс. чалавек.Удзельнікі шэсця па чарзе крычаць “Свабоду Каваленку”, “Свабоду Бяляцкаму”, “Свабоду Статкевічу”, “Жыве Беларусь”.З’явілася групка людзей у чырвона-жоўтых масках.На Сурганава заўважаныя тры мікрааўтобусы без нумарных знакаў з уключанай аварыйнай сігналізацыяй” (Наша Ніва)

 

Галава калоны перасякае скрыжаванне ля Акадыміі
“Шэсце ўзначальваюць Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў, яны нясуць абраз «Маці Божай Чарнобыльскай»” (Наша Ніва)
На станции метро “Академия наук” не останавливаются поезда из-за митинга. Станцию закрыли со словами “подозрительный предмет”. (via mc_maxim)

18:28- РУШЫЛI.

О, наумысна на ЧШ з Расеi прыехала моладзевае крыло партыi Яблыка (MFront.net Twitter) 

18:24 — скандуюць Жыве Беларусь! нарэшце!!! а то панурая цiшыня (MFront.net Twitter) 

photo by @chudentsov

 

17:52 -пад Акадэмiяй навук ужо каля 2 соцен людзей (MFront.net Twitter)  ‏ 

“Спэцназ правярае, што напісана на транспарантах і плякатах. На месцы збору знаходзіцца некалькі соцень чалавек.” (Радыё Свабода)

У аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» сёлета ўвайшлі прадстаўнікі:

  • «Маладога фронту»
  • Руху «За свабоду»
  • Беларускага руху
  • БХД
  • АГП
  • Кампаніі «Гавары праўду»
  • Партыі БНФ
  • Партыі левых «Справядлівы сьвет»
  • «Эўрапейскай Беларусі»
  • грамадзкага аб’яднаньня «Экадом».

Сайт будзе абнаўляць інфармацыю аб ходзе мерапрыемства

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Apr 27, 2012:01:38)Адказаць

    Чарнобыльскі шлях — 2007:

    19:50 Зьміцер Хведарук, актывіст незарэгістраванага Маладога Фронту, кажа, што сёньня апошняя акцыя, калі МФ ідзе на Бангалор.