Часопіс «Вясёлка»: рацэпт “кактэйля Молатава” — дзецям

Часопіс «Вясёлка»: рацэпт “кактэйля Молатава” — дзецям

Міністэрства па справам жанчынаў і сям’і Туніса падало іск супраць мясцовага дзіцячага часопіса “Вясёлка” за публікацыю ў нумары рацэпта прыгатаваньня й схемы выкарыстаньня “кактэйля Молатава”, перадае ІТАР-ТАСС. Міністэрства выказала небясьпеку, што публікацыя падахвочвае да выкарыстаньня “кактэйля Молатава” ў актах вандалізма або тэрарызма.

Для беларускага чытача навіна гучыць дзіўна. Не вядома, чаму тут варта болей зьдзіўляцца — існаваньню Міністэрства па справам жанчынаў ці публікацыі рацэпту запальнай сумясі ў калёнцы “Куток ведаў” часопіса “Вясёлка”. Зрэшты, магчыма, для суніцкага ісламу абедзьве рэчы выглядаюць нармальнымі.

У выданьні апісваецца і спосаб выкарыстаньня кактэйля: “Бутэльку трэба кінуць у бок праціўніка. Патрапіўшы яна разьбіваецца і падпальвае яго”. Каб дзіцячы дапытлівы розум лепей успрымаў тэкст, на старонках часопісу да яго прыкладаецца малюнак.

Публікацыя выклікала рэзананс у сьвеце ў зьвязку з нядаўнімі падзеямі ў мусульманскіх краінах. Нагадаем, у адказ на зьяўленьне правакацыйнага фільма “Невіноўнасьць мусульманаў” мусульмане ў Тунісе ды іншых краінах арабскага сьвету атакавалі амэрыканскія дыпляматычныя прадстаўніцтвы — відаць, каб пацьвердзіць сваю “невінаватасьць” і кадры фільму. Цяпер, каб падтрымаць супрацьстаяньне, дзіцячы часопіс публікуе схему вулічнага сродку змаганьня — “кактэйля Молатава”.

Падобныя крокі ня дужа спрыяюць спыненьню праліваньня крыві. І мэтады барацьбы тунісцаў зьдзіўляюць. Ідзе вайна, а ў ёй усе сродкі, які і ўсё лепшае, — дзецям…

Гэта можа гучаць метафарычна, але ў такіх умовах (як і ў многіх іншых, дарчы) паратунак і збаўленьне можа прынесьці толькі Міністэрства па справам жанчынаў і сям’і.

Падзяліцца:

Каментары