Чэхi заступiлiся за Дашкевiча

Чэхi заступiлiся за Дашкевiча

Чэшскае аддзяленне ПЭН-клуба накіравала ў Генпрокуратуру РБ, да Міністра ўнутраных справаў РБ, у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ і ў Департамэнт выкананьня пакараньняў РБ лісты ў падтрымку Зьмітра Дашкевiча.

Дзясяткі лістоў ў падтрымку сваего брата ў Хрысце накіравалі да чэшскiх i беларускiх уладаў таксама хрысціяне з разных чэшскiх царкваў.

Тэкст звароту наступны:

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларсь

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

 ЗВАРОТ

з прычыны з’яўлення ў СМІ інфармацыі пра катаванні, маральны і фізічны ціск, які чыніцца ў адносінах да Дашкевіча Дзмітрыя Вячаслававіча.

 26 верасня 2011 г. у сродках масавай інфармацыі з’явілася інфармацыя (ліст Дзмітрыя Дашкевіча да сваёй нарачонай Насты Палажанкі ад 19 верасня 2011 г.), у якім ён просіць тэрміновай сустрэчы са сваім адвакатам, з прычыны крытычнай сітуацыі, ў якой ён апынуўся ў выніку ціску, пераследу і катаванняў з боку адміністрацыі Горацкай папраўчай калоніі №9. У вышэйзгаданым лісце ён сярод іншага напісаў: “Да лепшага змяніцца сітуацыя ў Горках не пажадала. Зусім наадварот. Сказаць, што змянілася яна да горшага – не сказаць нічога…. Вызначылі мне тамтэйшыя такую кабалу, з якое, пэўна, я ўжо і ня выберуся… Спаў за 2 сутак 1,5 гадзіны і еў 0,5 раза”.

Дзмітрый Дашкевіч, затрыманы 18 снежня 2010 г. і асуджаны 24 сакавіка 2011 г. на 2 гады пазбаўлення волі паводле беспадстаўнага абвінавачвання ў Горацкай папраўчай калоніі №9 Дзмітрый Дашкевіч доўгі час знаходзіўся ў штрафным ізалятары, пазбаўлены цёплай вопраткі і Бібліі, так што вымушаны быў абвясціць галадоўку пратэсту, пра што і паведаміў свайму адвакату падчас сустрэчы, якая адбылася 13 верасня 2011 г.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь сцвярджае, што дзяржава забяспечвае недатыкальнасць і годнасць асобы: “Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасці абыходжанню ці пакаранню” (артыкул 25).

У сувязі з вышэйуказанай інфармацыяй просім правесці ўсебаковае расследаванне фактаў катавання ў Горацкай папраўчай калоніі №9, а таксама ў іншых месцах, дзе знаходзіўся Дзмітрый Дашкевіч падчас этапавання.

Патрабуем спыніць маральны і фізічны ціск, які аказваецца на Дзмітрыя Дашкевіча, выявіць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асобаў, а таксама зрабіць захады дзеля недапушчэння паўтарэння падобных фактаў у будучыні.

Ад імя ПЭН Клуба Чэшскай рэспублікі

3.10. 2011

Падзяліцца:

Каментары