Да 15 кастрычніка працягнуты літаратурны конкурс

Да 15 кастрычніка працягнуты літаратурны конкурс

Літаратурны конкурс, прысьвечаны 20-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі працягнуты да 15 кастрычніка.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны падарункамі: mp3-плэер, флэшка, кніжкі з подпісам Паўла Севярынца, Уладзімера Арлова.

Аўтары лепшых твораў будуць узнагароджаны прызамі і дыплёмамі. Конкурс  маладых творцаў прысьвечаны 20-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. 

Умовы: Прымаюцца вершы, апавяданьні й эсэ грамадзянскай і філязофскай скіраванасьці. Незалежнасьць дзяржавы й незалежнасьць асобы, Айчына і воля, мужнасьць і  ахвярнасьць, гістарычныя постаці і сучасныя лідэры, свабодалюбства і ўзвышанасьць  духу – гэта і многае іншае можа быць  зьместам вашых твораў.

Узрост удзельнікаў.
Удзельнічаць у конкурсе могуць маладыя аўтары, народжаныя пасьля 25 жніўня 1991 году. Аб’ём твораў – да 10 старонак.

Просьба да ўдзельнікаў паведаміць кароткія зьвесткі пра сябе (месца пражываньня, узрост, занятак, тэлефоны для кантакту).

Творы і зьвесткі дасылаюцца ў электронным выглядзе на адрас: litaraturny@gmail.com


Склад журы:
Уладзімір Арлоў
 (старшыня)
Галіна Каржанеўская (сакратар)
Міхась Скобла
Каардынатар – Аляксей Шэін (БХД)

Адрас электроннай пошты: litaraturny@gmail.com
Тэлефон для даведак:  VEL 130-67-68

Падзяліцца:

Каментары