- Малады Фронт - http://mfront.net -

Да Міколы Дземідзенкі ломяцца невядомыя

Зраніцы 26 красавіка ў кватэру Міколы Дземідзенкі настойліва спрабуюць патрапіць міліцыянты.

Намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка зьяўляецца адным з заяўнікаў сёньняшняй акцыі “Чарнобыльскі Шлях”. У дзень акцыі ў кватэру, якую здымае юнак ломяцца й спрабуюць пранікнуць міліцыянты.

12:00

“Серебристый Mersedes без номеров, на котором приехали “штатские”. Ломятся в квартиру Николая Демиденко” піша ў Twitter Vladimir Chudentsov [1]

[2]

Невядомыя да гэтага часу знаходзяцца каля дома маладафрантоўца

 

Нагадаем, напярэдані «Чарнобыльскага Шляху», на кватэры маладафронтаўкі Касі Галіцкай адбыўся [3]ператрус, была арыштаваная [4]Наста Шулейка, а таксама на некалькі дзён зьнікаў і заехаў [5] на суткі Павал Сяргей.