Да “Нашай Альтэрнатывы” далучыліся актывісты РПСС

Да “Нашай Альтэрнатывы” далучыліся актывісты РПСС

У Гомелі 27 лістапада  у Дзень герояў прадстаўнікі дэмакратычных сіл — незарэгістраваных арганізацыяў і грамадзянскіх ініцыятыў  кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” — падпісалі пагадненне аб прыняцьці у склад новых сябраў рэспубліканскай арганізацыі РПСС.

Як паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства, вабласны кіраўнік Маладога фронту Андрусь Цянюта пад пагадненьнем аб стварэньні структуры блёка падпісаліся прадстаўнікі Рэвалюцыі Праз Сацыяльныя Сеткі.

Зараз вядуцца перамовы з прадстаўнікамі БХД аб далучэнні да кааліцыі і распрацовываецца асноўная стрэтэгія на будучыню.

Як раней паведамлялася, у склад Гомельскай кааліцыі”Наша Альтэрнатыва”  уваходзяць пяць рэспубліканскіх арганізацый і дзьве мясцовыя.

Падзяліцца:

Каментары