Эдуард Лобаў: Наступнай пасля Крыма можа быць Беларусь

Эдуард Лобаў: Наступнай пасля Крыма можа быць Беларусь

Палітвязень Эдуард Лобаў даслаў сваякам ліст, у якім выказаў сваё стаўленне да падзеяў ва Украіне і тое, чым яны могуць скончыцца для Беларусі. Пра гэта распавяла яго маці Марына Лобава.

Ён даслаў нам ліст. Пра сябе, галоўным чынам, ён мала піша. Як звычайна, у яго ўсё добра. У асноўным там разважанні пра захоп Крыма, што тое самае можа здарыцца і з Беларуссю, калі сусветная супольнасць не паставіць на месца і не верне да рэальнасці Расею. Піша таксама, што, чытаючы гісторыю Расейскай імперыі, прасочваюцца адныя і тыя ж метады ў дзеяннях Расеі. Змяняецца ўрад, змяняецца строй, але метады Расеі па захопу тэрыторый застаюцца тыя ж самыя.

Эдуард паведаміў, што адчувае сябе нармальна. У Івацэвіцкай калоніі ён працягвае навучанне на газазваршчыка. Марына Лобава сказала, што яно павінна скончыцца ў чэрвені.

Эдуард Лобаў адбывае 4 гады калоніі па звінавачанні ў хуліганстве, нібыта здзейсненым за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Палітвязень, праваабаронцы і міжнародная супольнасць лічаць, што супраць яго была арганізавана правакацыя спецслужбаў.

Радыё Рацыя

Падзяліцца:

Каментары