Дапамажам Стасі, чалавеку якога мы любім!

Дапамажам Стасі, чалавеку якога мы любім!

Вы маеце шанец не прайсьці міма, ня быць абыякавымі й дапамагчы маладой мастачцы выйсьці з цяжкае хваробы!

Наша сяброўка — менская студэнтка Наста Майстрэнка, маладая мастачка. Сябры ды знаёмыя часта называюць яе Стася. Ёй 22 гады. Яна, як і ўсе мы, любіць жыцьцё, любіць сваю краіну, заўсёды была ў цэнтры падзеяў, аб’ездзіла мноства музычных і мастацкіх фэстываляў. Як гаворыцца, лёгкая на ўздым.

Так было. Яшчэ паўтары гады таму. А потым яна раптам пачала кашляць. Месяц, другі, трэці. Абследаваньне паказала нездаровае ўтварэньне ў лёгкім. Хіміятэрапія, апэрацыя. На гэтым усё ня скончылася. Рак.

У студзені Насьцю павінны былі адправіць у Хайфу, ў клініку “Рамбо”, на абследаваньне. Але яе не адпусцілі лекары — збявіліся праблемы з сэрцам, і ляцець апынулася небясьпечна. Цяпер яна жыве ў рэжыме «Мінск-Бараўляны-Мінск» і чакае магчымасьці адправіцца ў Ізраіль. Само абследаванне каштуе каля 5 тыс. даляраў. Якім будзе лячэнне, а значыць, і яго кошт, даведаемся толькі пасьля абследаваньня. Бацькі Стасі гатовыя прадаць дачу, машыну, кватэру — каб сабраць патрэбную суму. Яны бацькі. Яны абавязаны дапамагаць. Чаму павінны дапамагаць вы? Вы не павінны. Вы можаце. Магчыма, гэтая дзяўчына жыве непадалёк. А можа, вы ніколі не ведалі яе. Цяпер — ведаеце. А мы ведаем, што невялікая пасільная дапамога дзесяці, сотні, тысячы чалавек — гэта адзін вялікі шанец для адной маладой мастачкі. Як дапамагчы? Спосабаў некалькі. Вось адзін з іх. Мы прымаем удзел у зборы грошай. Запрашаем да ўдзелу і ВАС! Разам у нас абавязкова атрымаецца!

Калі вы чытаеце гэты ліст, вы маеце шанец не прайсьці міма. Кожны з нас мае выбар: паспрабаваць дапамагчы й нешта зрабіць або прадэманстарваць абыякавасьць.

Будзе карысна любая дапамога, нават такая дробная як просты перапост гэтае інфармацыі ці ахвяраваньне 5 даляраў.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 511 “Беларусбанка” — г.Мінск, вул. Даўгабродская, 1; УНП 100349858; МФА 153001815

— Беларускія рублі — транзытны рахунак № 3819382103561 на дабрачынны рахунак № 000012 у адзьдзяленьні № 511/234
— Даляры ЗША — транзытны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000039 у адзьдзяленьні № 511/234
— Еўра — транзытны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000007 у аддзяленні № 511/234
— Расійскія рублі — транзытны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000010 у адзьдзяленьні № 511/234

Прызначэнне плацяжу: Дабрачынны ўнёсак на лячэньне Майстрэнка Анастасіі на дабрачынны рахунак Майстрэнка Анатоля Іванавіча ў аддзяленьні 511/234 ААТ “ААБ Беларусбанк”

Дыягназ: Сінаміяльная саркома лёгкіх

Патрабуюцца сродкі для лекаваньня й рэабілітацыі.

Дадатковая інфармацыя аб атрымальніку сродкаў:
Хатні нумар тэл. — 344-81-67, мабільны нумар телефона (МТС) — (8029) 761-43-01

Дадатак:
Інфармацыя па-расейску на сайце SobiraemVmeste.ru
Дабрачынныя рахункі на сайце belarusbank.by

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. алеся (Apr 22, 2012:22:13)Адказаць

    барбби!!!!!!!