Дапаможам разам Рыгору Барадуліну!

Дапаможам разам Рыгору Барадуліну!

Сябры, у 2008 годзе мы з вамі правялі шыкоўную акцыю салідарнасьці з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. у акцыі тады ўзяло ўдзел некалькі соцень чалавек, было распаўсюджана пад 500 кніг, сабраная істотная дапамога дзядзьку Рыгору.

з таго часу сытуацыя не зьмянілася, таму настаў час паўтарыць гэтую акцыю салідарнасьці з Рыгорам Барадуліным, а значыцца — зь беларускай літаратурай у ягонай асобе, зь беларушчынай.

як і тады, паўтаруся:

1. Рыгор Барадулін не прасіў пра гэта, гэта мая ініцыятыва, якую я ажыцьцяўляю зь ягонага дазволу.

2. акцыя праводзіцца не таму, што Рыгору Барадуліну “няма чаго есьці” (як гэта спрабавала выставіць адная вар’ятка мінулы раз), а таму, што паэт жыве сьціпла, за званьне народнага атрымлівае даплату 105 тысяч рублёў. і калі мы можамвыказаць яму сваю любоў і падзяку ня толькі на словах — чаму гэтага не зрабіць?

3. гэта — не акцыя па продажы кніг. вы складаеце ахвяраваньне, а за гэта атрымліваеце ў падарунак кнігу з аўтографамРыгора Барадуліна.

такім чынам, умовы акцыі.

— у дзядзькі Рыгора назьбіралася каля 200 розных кніг зь ліку тых, што выходзілі апошнім часам.

— акцыя будзе праводзіцца пакуль ня скончацца гэтыя кнігі

— схема ўдзелу такая:

вы дасылаеце мэйл на адрас labadzenka@gmail.com са сваім намерам (тэма ліста “Барадулін-акцыя”), дзе пазначаеце:

*сваё імя і прозьвішча (каму падпісваць)

*пажаданую кнігу (зь ліку прыведзеных ніжэй)

*свой мэйл

*свой мабільны тэлефон

* памер свайго ахвяраваньня.

— атрымаўшы ваш мэйл, я паведамляю дадатковыя ўмовы — як можна зьдзейсьніць ахвяраваньне.

— па меры правядзеньня акцыі Рыгор Барадулін будзе падпісваць кнігі. як толькі кнігі скончацца — кожны ўдзельнік атрымае ліст з пазнакай, як можна забраць кнігу. як і мінулы раз, кнігі будуць раздавацца цэнтралізавана — у пэўны час у пэўным месцы.

— памер ахвяраваньня — асабістая справа кожнага. улічваючы цяперашнія курсы даляра і эканамічныя ўмовы, пажаданы памер — ад 50 тысяч. пры такім разьліку ўдасца сабраць больш-менш прыстойную суму на некаторы час. аднак гэта ня значыцца, што калі ў вас ёсьць магчымасьць скласьці толькі 20 тысяч, то вам будзе адмоўлена.

памятайце, што акцыя мае 2 мэты:

— выказаць салідарнасьць любімаму паэту

— сабраць яму найбольшую дапамогу

любыя пытаньні мне можна задаць праз мэйл labadzenka@gmail.com ці скайп labadzenka

КНІГІ, ВЫСТАЎЛЕНЫЯ НА АКЦЫЮ:

2011 год, 243 старонкі, пераклады яўрэйскіх паэтаў Беларусі, прысьвячэньні ім, зацемкі на яўрэйскія тэмы

2010 год, вершы ў арыгінале + пераклады на расейскую мову, 511 старонак, цьвёрдая вокладка

2009 год, 275 старонак, фармат А4, ліставаньне паэта з мамай 1954-1971

2010 год, 107 старонак, супервокладка, рэпрынтнае выданьне ПЕРШАЙ кнігі Рыгора Барадуліна 1959 году. у кнізе захаваны аўтограф паэта сваёй маме.

Апроч гэтага, ёсьць некаторыя асобнікі старых кніг паэта. калі вас цікавіць нейкая канкрэтная кніга, пытайцеся.

http://labadzenka.by

Падзяліцца:

Каментары