Бацькі З.Дашкевіча сустрэліся з сынам у калёніі

  14.01.2008 - 17:21:54 |

Вязень Шклоўскай калёніі Зьміцер Дашкевіч сустрэўся з бацькамі падчас доўгатэрміновага спатканьня. Старэйшыя Дашкевічы спадзяюцца, што наступным разам убачаць сына ўжо на волі.

Спатканьне Зьмітра Дашкевіча з бацькамі доўжылася болей за два дні. Бацькі палітвязьня кажуць, што Зьміцер быў вельмі спакойны, не выказваў ніякіх прэтэнзіяў і асаблівых пажаданьняў. “Ён, вядома, худы, але — як звычайна. Зьміцер ніколі поўным ня быў. Галоўнае, што за гэтыя дні ён адпачыў душой, бо турэмнае жыцьцё чалавека вельмі стамляе”, — сказаў Вячаслаў Дашкевіч.

[ Чытаць далей... ]
даслаць з дапамогаю email каму-небудзь для друку

Для чыстых усё чыстае (артыкул З.Дашкевіча)

  10.01.2008 - 18:41:23 |

Семдзесят гадоў "бабілёнскага" пляненьня зьнявечылі ня толькі наш народ, ператварыўшы шчырага і працавітага беларуса ў homo soveticusa, але паклалі таксама адбітак і на хрысьціянаў, каторыя пад фактарамі вонкавага ўціску сышлі ва ўнутраную эміграцыю, нявольна падзяліўшы тым сфэры жыцьцядзейнасьці чалавека на духовыя (сьвятыя) і зямныя (грахоўныя).

Да духовых было аднесена тое, што зьвязана з эвангелізацыяй і асабістым духовым удасканаленьнем, а да зямных, па вялікім рахунку, усё астатняе, бо тут і навука з эканомікаю, і СМІ з мастацтвам, ну, і канешне ж палітыка.
Ва ўладзе гэтага сьветабачаньня, якое тэоляг Дэроў Мілер называе "эвангельскай дыхатоміяй" (ад грэц. dichotomia – падзел цэлага на часткі), многія хрысьціяне ня проста апатычныя да ўсіх праяваў палітыкі самі, але і адмоўна ўспрымаюць тых, хто актыўна выказвае свкаю грамадзка-палітычную пазыцыю, асабліва калі тая вядзе да канфрантацыі з уладаю.

[ Чытаць далей... ]
даслаць з дапамогаю email каму-небудзь для друку

Што зробіць міністар Навумаў зь перадачай для палітвязьняў?

  15.12.2007 - 13:58:51 |

Сотні актывістаў арганізацыі “Міжнародная амністыя” празь беларускіх праваабаронцаў даслалі лісты падтрымкі Зьмітру Дашкевічу і Аляксандру Казуліну.

Гэтыя каляровыя лісты праваабаронцы склалі ў выглядзе папяровых жураўкоў, злучылі разам і прынесьлі ў прыёмную міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава. Актывісты прасілі перадаць жураўкоў палітвязьням Зьмітру Дашкевічу і Аляксандру Казуліну. Дзяжурны міліцыянт паабяцаў выканаць просьбу.

[ Чытаць далей... ]
даслаць з дапамогаю email каму-небудзь для друку

Зьміцер Дашкевіч: «Людзей, якія мяне падтрымліваюць, саджаюць у ізалятар»

  15.11.2007 - 14:57:18 |

У рэдакцыю “Народнай волі” прыйшоў лiст ад лідара “Маладога фронту” палітвязьня Зьмiцера Дашкевіча. Газэта даўно жадала падрыхтаваць інтэрвію са Зьмітром Дашкевічам. Яму нават перадалі пытаньні ў калёнію.

Але на адказ, тым болей такі грунтоўны, ня надта спадзяваліся. Аднак нейкiм цудам задуманае зьдзейснiлася, хоць Зьміцер адразу папярэдзiў, што “калi недзе аб нечым не дагавару, дык выбачайце — гэта не наўмысна”. Па-першае, журналісты цiкавiлiся новай крымiнальнай справай. “Увесь час, калi судзiлi маiх паплечнiкаў-маладафронтаўцаў, да мяне прыходзiлi сьледчыя браць паказаньнi пра тых, каго я ведаю i хто чым займаўся, — тлумачыць Зьміцер.

[ Чытаць далей... ]
даслаць з дапамогаю email каму-небудзь для друку

Камісар Эўразьвязу: "Нашыя прапановы Беларусі застаюцца ў сіле"

  13.11.2007 - 00:17:20 |

Эўракамісар па зьнешняй палітыцы й палітыцы добрасуседзтва Бэніта Ферэро-Вальднэр выказала занепакоенасьць інфармацыяй аб тым, што палітвязень Зьміцер Дашкевіч быў аштрафаваны беларускім судом за адмову даваць сьведчаньні супраць актывістаў арганізацыі «Малады Фронт».

«Дашкевіч быў затрыманы па палітычных матывах за ўдзел у незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». Гэтае другое абвінавачваньне, якое цалкам супярэчыць прынцыпам і мэтам, выкладзеным у пасланьні ЭЗ Беларусі год таму. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў, уключаючы Дашкевіча, і спыніць перасьлед чальцоў грамадзянскага грамадства», - заявіла эўракамісар.

[ Чытаць далей... ]
даслаць з дапамогаю email каму-небудзь для друку

Go to page       >>  

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-Noncommercial-Share Alike 2.5 License.