Дашкевіч і Лобаў ужо 11 месяцаў за кратамі (фота)

Дашкевіч і Лобаў ужо 11 месяцаў за кратамі (фота)

18 лістапада спаўняецца 11 месяцаў з дня арышту старшыні “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча і кіраўніка менскай філіі МФ Эдуарда Лобава. Абодва хлопцы працягваюць утрымоўвацца ў турме, таму маладафронтаўцы рэгулярна інфармуюць людзей пра палітвязняў.

Сёння менскія сябры МФ распаўсюдзілі некалькі соцень улётак з інфармацыяй пра зняволеных хлопцаў. Акцыя адбылася ў раёне кірмаша Камароўкі — улёткі былі скіданыя з дамоў-кукурузаў бліз кірмаша.

Нагадаем, суддзя Маскоўскага раённага суду Менску Алена Шылько вынесла жорсткі вырак двум лідэрам «Маладога фронту», супраць якіх была здзейсьненая правакацыя — маўляў, яны 18 снежня мінулага году пабілі двух беспрацоўных мінакоў. Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Эдуарда Лобава — на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Суддзя Шылько прызнала іх вінаватымі ў хуліганстве – Дашкевіч быў асуджаны па другой частцы артыкула 339 «Злоснае хуліганства». Лобаў быў асуджаны па больш жорсткай трэцяй частцы артыкула «Асабліва злоснае хуліганства», таму, што па версіі следства, ён нібыта выкарыстоўваў у час бойкі металічны ломік.

Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў прызнаныя Вязнямі сумлення.

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ініцыятыва "Нельга забыць" (Nov 19, 2011:12:03)Адказаць

    Сення 19 лістапада= адзінадцаць месяцаў Плошчы, адзінадцаць месяцаў, як катуюць нашых палітзняволеных!
    Не забывайце! Маліцеся за хлопцаў! Рабіце ўсе, што толькі можна дзеля іх вызвалення!
    20-00 запалім разам знічкі Свабоды ў гонар нашых Герояў каля Чырвонага касцела! Памолімся разам за іх вызваленне!”
    Уратуй іх, Божа, бо Ты можаш!