Дашкевіч падаў скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання ў ЦІП

Дашкевіч падаў скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання ў ЦІП

11 лістапада сустаршыня “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч падаў скаргу пракурору г. Мінска з просьбаю праверыць на адпаведнасьць стандартам умовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. 

Па меркаваньні палітыка ўмовы гэтыя ёсьць антычалавечымі, якія па міжнародных стандартах можна прыраўняць да катаваньняў. Так, у скарзе Зьміцер Дашкевіч адзначае наступнае.

Па-першае, выклікае пытанне, чаму тых затрыманых, каторыя прывозяць у суд “сёння” да наступнага дня не кормяць? І яшчэ больш цікава, за што ў такім разе людзям потым выпісваюць квіткі за нейкае там “харчаванне”? У камеры, дзе я знаходзіўся, было шэсць чалавек, з каторых кармілі толькі пяць ці ўвогуле чатыры. Ці гэта не дзікунства, калі людзей трымаюць без ежы па двое сутак на бетоннай падлозе ў раённых ГАМах і РАУСах, а потым прывозяць у ЦІП і яшчэ суткі не кормяць? Ці можа ў нас суды выносяць пастановы аб катаванні над людзьмі, а не аб часовым абмежаванні волі адносна іх з захаваннем элементарнага права на сон і ежу?

Па-другое, паводле якіх нормаў асвятляюцца камеры, у якіх удзень трымаецца заўсёды вечаровы змрок? І толькі а 22 гадзіне, калі выключаюць г. зв. дзённае асвятленне і ўключаюць “начную” лямпачку, можна пад ёй стоячы нешта пачытаць. Калі ў МУС РБ недахоп лямпачак, я прапаную ахвяраваць для ЦІП упакоўку. Прашу Вас паведаміць мне пра такую неабходнасць.

Па-трэцяе, ніяк не магу зразумець, для чаго ў камерах ЦІП вокны, калі яны завараны нейкаю сеткаю і ніколі не адчыняюцца? Няўжо няма якіх-небудзь санітарных нормаў па праветрыванню камеры? Тым больш немажліва знаходзіцца ў неправетрываемым памяшканні чалавеку, каторы не паліць. Ці можа гуманны беларускі суд таксама выносіў пастанову, каб яшчэ больш гуманнейшы ЦІП МУС РБ гробіў маё здароўе, змяшчаючы мяне ў камеру, дзе пяць чалавек паляць дзень і ноч, а я мушу ў гэтым смрадзе задыхацца, не маючы нават мажлівасці праветрыць памяшканне? Прапаную ці разварыць вокны, ці ўвогуле закласці іх блокамі – святло праз іх усё роўна ніякае не праходзіць.

На завяршэнне звяртаю вашую ўвагу на тое, што ў абвешчаны гарантам трох змененых канстытуцыяў Год беражлівасці, у ЦІП у многіх камерах працякаюць краны і ўнітазы, з якіх суткамі цячэ халодная і нават гарачая вада. І лагічней было б, каб МУС РБ эканоміў не на ежы і лямпачках, катуючы тым самым затрыманых, а на вадзе, якая кубаметрамі выліваецца невядома для чаго.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Алег Гаеўскі (Nov 11, 2013:11:13)Адказаць

    Проста глядзець на твар Змітрука — надзея й асалода.

  2. Снатка (Nov 11, 2013:15:58)Адказаць

    Тюрьма не дом, попал нечего жаловаться.